Category Archives: Без рубрики
Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору запрашае да ўдзелу ў Х-раённым адкрытым конкурсу народнай творчасці “Ці знаў хто з Вас, браткі, Тараса…”
Гэты традыцыйны конкурс праводзіцца ў мэтах папулярызацыі паэмы К. Вераніцына “Тарас на Парнасе”, прыцягнення ўвагі да традыцыйных вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў і аматараў народнай творчасці, знаёмства з традыцыйнымі рамёствамі Віцебшчыны і фарміраванне інтарэсу да розных відаў і жанраў народнай творчасці.
У конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя дзеці, моладзь, дарослыя, а таксама майстры і мастакі Дамоў (Цэнтраў) рамёства, дзіцячых школ мастацтваў, клубаў майстроў, гурткоў і інш.
Заяўку на ўдзел (Дадатак 1) неабходна даслаць да 23 мая 2022 г., а вырабы – да 30 мая 2022 г. на адрас: 211573 г. Гарадок, вул. Валадарскага 3, філіял “Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору” да кіраўніка Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Вытокі” Хамутоўскай Святлане Аляксееўне з e-mail: domrem@gorokof.by
У конкурсе наступныя намінацыі:
1“Вобраз Тараса” – выраб з выявай галоўнага персанажа паэмы – Тараса (пано, скульптура, лялька, аплікацыя, малюнак і інш.); у любой традыцыйнай тэхніцы выканання (саломапляценне, кераміка, шыццё з абрэзкаў, выцінанка, вышыўка, роспіс па тканіне і інш.) ;
2.“Мой родны кут”– выраб з выявай мясцін радзімы Тараса (пано, малюнак, аплікацыя, калаж і інш.) у любой традыцыйнай тэхніцы выканання (саломапляценне, кераміка, шыццё з абрэзкаў, выцінанка, вышыўка, роспіс па тканіне і інш.);
- Сюжэтная замалёўка да паэмы “Тарас на Парнасе” – выраб – ілюстрацыя да паэмы (пано, малюнак, калаж і інш). у любой традыцыйнай тэхніцы выканання (саломапляценне, кераміка, шыццё з абрэзкаў, выцінанка, вышыўка, роспіс па тканіне і інш.)
Вынікі конкурсу падводзіць прафесійнае журы ў час правядзення свята народнай творчасці беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас”. Для пераможцаў конкурсу прызначаюцца 9 прызавых месцаў ў 3-х намінацыях з уручэннем дыпломаў і прызоў, таксама ўсе ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі за ўдзел.
Лепшыя творы пераможцаў ( І месца) застаюцца ў выставачных фондах філіяла “Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору” для стварэння музея.
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама, філіял “Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору” і клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Вытокі”.
Тэлефон-факс для даведак наступны 8 (02139) 4-52-55, філіял “Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору”,
г.Гарадок, вул.Валадарскага,3 або на мэйл: domrem@gorokof.by .
Дадатак 1
Заяўка
на ўдзел у X-раённым адкрытым конкурсе народнай творчасці
“Ці знаў хто з Вас, браткі Тараса…”
у межах Фестывалю прысвечанага памяці паэта-земляка Канстанціна Вераніцына “Гарадоцкі Парнас-2022”,
04 чэрвеня 2022 г.
г. Гарадок
| №п/п | Прозвішча, імя, імя па бацьку канкурсанта | Год нараджэння | Від творчасці | Назва клуба, удзельнікам якога з’яўляецца | Намінацыя | Назва конкурснай работы, памер (см.) |
| 1. | ||||||
| 2. |
Л. Антонаў
Першая экскурсія «Па лясных сцежках і пяці азёрах урочышча Вараб’ёвы горы» прайшла ў Гарадку
Турысцка-інфармацыйны цэнтр ДУ «РФСК «Гарадок» арганізаваў бясплатную экскурсію «Па лясных сцежках і пяці азёрах урочышча Вараб’ёвы горы» ў межах Фэста экскурсаводаў.
Экскурсію правёў Леанід Гаравы, інструктар-метадыст па турызму ТІЦ ДУ «РФСК «Гарадок».

Гэта экскурсія пачалася з лыжаролернай трасы і апавядання пра асобаў з якімі звязаны поспехі гарадоцкіх лыжнікаў. Была рассказана пра першага дырэктара Гарадоцкай ДЮСШ Б.Ф. Вараб’ёў, заслужанага трэнера Беларусі У.А. Кухарэнка, лыжніка Віктара Камоцкага, біятланістку Настассю Кінунен (Дубарэзава), а таксама сучасных паспяховых трэнераў А. А. Трафімава, А. М. Сцяпанава і іншых. Менавіта з імі звязана гісторыя поспехаў гарадоцкіх лыжнікаў і вядомасць Гарадка, як цэнтра лыжнага спорту Беларусі.
Потым экскурсанты пайшлі ўздоўж берагавой лініі возера Арэхавае, назіраючы непаўторную прыроду нашых азёр. Пабачылі сляды дзейнасці баброў каля возера і іх хатку ў заліве “Цёма”.

Экскурсавод распавёў пра месца і паказаў, дзе ў 30-я гады ХХ стагоддзя была вёска Вараб’і з якой і пайшла назва ляснога урочышча. Пра яе жыхароў з роду Вараб’ёвых, нашчадкі якіх і зараз жывуць у Гарадку, а таксама пра быт сялян на рэчке Шорнай, каля якой была арцель шорнікаў. Была прадэманстравана мапа ваколіц каля Гарадка з 1910 году з вёскамі Водвіна, Свіналупы, Шчарбакі, Трэццякі, Хабенкі і г. д.

На беразе Шчарбакоўскага возера, якое на пачатку ХХ ст. мела назву Глыбокае, была паказана крыніца, якая патрабуе добраўпарадкавання. Таксама расказана пра сучаснае становішча возера і яго ваколіц.
Далей турысты дайшлі да возера Святога і пачулі паданні пра гэта возера і тых русалак, якія могуць у ім быць у летні час і паданне пра абрушаную ў возера царкву. Таксама было расказана пра ўладальніка млына на левабярэжжы Усысы за былой вёскай Траццякі Волкаве Цімафее, які удзельнічаў ў руска-японскай вайне і атрымаў зямельны надзел для млына, а яго нашчадкі зараз жывуць у Гарадку.
Пятым возерам стала лясное возера Жабанкі, да якога ёсьць брама ў агароджы лыжаролернай трасы. Турысты пачулі пра яго мясцовую назву Чортава возера і адзіным відзе рыбы – ратаны, якія з Дальняга ўсхода апынуліся ў гарадоцкім возеры.
Чарговым аб’ектам наведвання стала месца снегасховішча – адзінае ў Беларусі. Гэта ноў-хаў ВАЦАР па ЗВС з ініцыятывы Паўла Мяжуева, намесніка дырэктара, дазволіла падоўжыць лыжны сезон на два месяцы – лістапад і сакавік.

Апошні аб’ект экскурсіі — Рэзідэнцыя Снягуркі на бас-востраве. Рэзідэнцыя стала месцам не толькі сустрэчы Новага года для дзяцей, але і месцам правядзення свята “Гарадоцкі парнас” і гастранамічнага фэста “Мара гурмана” ад Гарадоцкай птушкафабрыкі.
Пад час экскурсіі турысты займаліся яшчэ плогінгам – зборам смецця ад недабрасумленных наведвальнікаў азёр урочышча Вараб’ёвы горы. Было сабрана некалькі пакетаў з пластыкавымі і шклянымі бутэлькамі і г.д..
Удзельнікі экскурсіі атрымалі новыя веды пра родны край, яго гісторыю, пабачылі усе пяць азёр і атрымалі зарад бадзёрасці ад наведвання ваколіц урочыша Вараб’ёвы горы.
Гэтую экскурсію група грамадзян ад 5 чалавек можа замовіць у ТІЦ ДУ “РФСК “Гарадок” па тэл. +3752139 – 56219 або на мэйл: tour_gorodok@vitebsk.by
Л. Антонаў
( Руская ) В Городокском районе пройдет Фест экскурсоводов для популяризации родного края, развития туризма. Изменение от ТИЦ
( Руская ) В Городокском краеведческом музее действует выставка «О прошлом для будущего»
( Руская ) Велопробег «По местам боевой славы» совершили специалисты и посещающие отделение дневного пребывания для инвалидов ТЦСОН
( Руская ) Горки на пяти холмах, или Как можно привлечь туристов в город Горки и на гору Парнас
( Руская ) В Городке массово поддержали акцию «Зажги огонь в своем сердце»
( Руская ) Велопробег “Дорогами памяти” объединит молодежь из двух районов Беларуси и России





