Category Archives: Без рубрики

Ад пісьменнаства да экстрыму: агляд падзей на пачатак восені

Першага верасня хвалюючы дзень не толькі для школьнікаў і іх бацькоў, але і для ўдзельнікаў міжнароднай духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Сёлета экспедыцыя выпраўляецца ў шлях менавіта ў гэты дзень. Наперадзе 5 дзён шчырай малітвы за Беларусь і руплівай асветніцкай працы ў гарадах і вёсачках Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Лунінецкага, Салігорскага, Слуцкага, Уздзенскага і Капыльскага раёнаў.

фота-1_984.jpg

Галоўнае мерапрыемтва экспедыцыі і будучых выходных – Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе свята адбудзецца ў г. Капыль Мінскай вобласці. У праграме: цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і гашэнне канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVIII Дню беларускага пісьменства; адкрыццё помніка Цішку Гартнаму (Жылуновічу Дзмітрыю Фёдаравічу); адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай сталіцам Дня беларускага пісьменства; адкрыццё алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна, Фестываль кнігі і прэсы.

фота 2.jpg

З надыходам восені заўважна павялічваецца колькасць мерапрыемстваў у памяшканнях. З 1 па 29 верасня сталічныя кінатэатры чакаюць гледачоў на сусветныя прэм’еры, з 3 верасня адразу некалькі пляцовак сталіцы будуць прымасць фестываль “Арт-Мінск 2021”, а ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета пройдзе прэм’ера опернага спектакля “Дзікае паляванне караля Стаха”.

фота-3.jpg

фота 4.jpgТым не менш чакаецца, што першыя выходныя восені будуць яшчэ спрыяльнымі для правядзення мерапрыемстваў на адкрытым паветры. Палітра прапанаваных варыянтаў яркая і непаўторная: завяршэнне сезону мерапрыемтсваў у Верхнім горадзе, фестываль VULITSA EZHA ў Цэнтральным батанічным садзе, аматараў экстрыма чакаюць у Вілейскім раёне на фестывалі TROLLEY 2021, а царкоўнага звону – у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэтэктуры і быта.

фота-5_984.jpg

фота 6.jpg

Тым часам працягваецца прыём заяявак на фотаконкурс “Паркі Нясвіжа”, арганізатарамі якога з’яўляюцца Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” разам з РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. Завяршэнне прыёму заяў 24 лістапада 2021 года.

фота 7.jpgБольш падрабязна пра падзеі.

https://planetabelarus.by

Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору годна выступіў на абласным свяце аматарскіх аб’яднанняў “Яблачны фэст” у вёсцы Алашкі Шаркаўшчынскага раёна.

У гэтым свяце прынялі удзел творчыя калектывы 17 раёнаў Віцебскай вобласці і гарадоцкі майстар Васіль Сіманковіч стаў лаурэатам І ступені ў намінацыі “Прэзентацыя выставы народных вырабаў майстэрні “Яблачны фэст”. Твор нашага майстра  “Яблыка на Спас”  з саломкі зроблена вельмі якасна і прафесійна і найлепш адпавядала духу фэста ў Алашках, дзе ўшаноўваецца дзейнасць селікцыянера-аматара Івана Сікоры.

Гарадоцкая дэлегацыя з чатырох работнікаў Гарадоцкага Дому рамёстваў і фальклору ад аб’яднання “Зялёная альтанка”: Марыя Шпакава, Васіль Сіманковіч, Віктар Камышоў, Валянціна Шатэра ўпершыню удзельнічала ў свяце “Яблачны фэст”.

 

Удзельнікі дэлегацыі  былі задаволены яго узроўнем і магчымасцю атрымаць новыя ўражанні і знаёмства, пабачыць прыроду Шаркаўшчыны, надыхацца цудоўным паветрам Радзімы Івана Сікоры каля сажалкі з лілеямі і не толькі.

Твор нашага майстра  “Яблыка на Спас” зараз магчыма пабачыць у Гарадоцкім Дому рамёстваў і фальклору, дзе і дзейнічае аматарскае аб’яднанне “Зялёная альтанка”. Дарэчы жыхары Гарадка ў ім могуць навучыцца розным народным рамёствам.

 

Больш пра свята тут: https://vitvesti.by/kultura

Фота Марыі Шпакавай і аўтара.

Л. Антонаў

Юбілейны «Бульбяны фэст» прайшоў у аграгарадку Германавічы Шаркаўшчынскага раёна

У аграгарадку Германавічы Шаркаўшчынскага раёна прайшоў юбілейны, пяты па ліку, «Бульбяны фэст». Лейтматывам урачыстасці сталі словы вядомага беларускага паэта Ніла Гілевіча «Мой край, мой рай бульбяна-жытны».

Паветра напаўняў водар толькі што спечаных дранікаў, а на сцэне гучалі беларускія народныя песні, прыказкі, прымаўкі пра бульбу, віноўніцы ўрачыстасці прысвячалі вершы.

На свяце прысутнічала шмат гасцей, сярод іх была ідэйны натхняльнік фэсту ў Германавічах, мясцовая жыхарка Ада Райчонак. Яе прапанову ў свой час падхапілі работнікі культуры, дадалі яркіх, непаўторных «нотак» смачнаму дзейству, якое стала сапраўды брэндавым.

Кульмінацыяй «Бульбянога фэсту» прызналі «Бульба-шоу». Гэта трэба было не толькі ўбачыць, але і абавязкова паспрабаваць. Па выніках творчага спаборніцтва брэндам года ў намінацыі «За арыгінальную страву» журы выбрала «Кляцак» з мясной начынкай, што прыгатаваны па даўнішняму рэцэпту супрацоўнікамі аўтаклуба Шаркаўшчынскага РЦК.

Іншыя канкурсанты не адставалі ў экстравагантнасці і крэатыўнасці. На суд журы і гледачоў былі прадстаўлены бульбяны шашлык з кавалачкамі сала, печаная «Бульбяная панна» са шкваркамі, бульба, фаршыраваная грыбамі, і шмат іншых страў.

Супрацоўнікі сельвыканкама атрымалі прыз глядацкіх сімпатый «За самыя смачныя дранікі». На працягу некалькіх гадзін ля святочнай сцэны яны спраўна пяклі румяныя «сонейкі» на палаючай калодзе. Пяклі і раздавалі ўсім жадаючым. Ніхто дамоў не пайшоў галодны.

Асаблівая прыкметнасць «Бульбянога фэсту» ў Германавічах – свята заўсёды атрымліваецца сямейным. Мясцовыя гаспадыні дзяліліся сваімі сакрэтамі прыгатавання старадаўніх страў, падкрэслівалі, што традыцыі і звычаі продкаў забываць нельга, у іх – душа і самабытнасць беларускага народа.

Диана Берникович

Фота Сяргея РАЙЧОНКА

https://vitvesti.by/kultura