Category Archives: Без рубрики

Творчыя калектывы Гарадоцкага раёна паспяхова ўдзельнічалі ў Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

У  святочных мерапрыемствах  у межах Міжнароднага фестываля мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” прынялі удзел творчыя калектывы ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна”.  Народны фальклорны ансамбль “Азерыца”, народны ансамбль гарманістаў, народны фальклорны калектыў “Глейна” і  вакальны калектыў сектара “Аўтаклуб” “Сябрына” выступілі з канцэртнай праграмай на плошчы Свабоды.


 

 

 
Танцавальная пара  Сцяпанавічскага сельскага клуба у складзе Галіны і Сяргея Мілюхі  сталі лаўрэатамі ІІ ступені адкрытага турніру нацыянальных танцаў “Танчым разам” у межах Міжнароднага фестываля мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
 

 

 

Турызм Гарадоцкага раёна быў прадстаўлены на святкаванні Дня незалежнасці Беларусі ў Дзіцячым парку

3 ліпеня ў Гарадку адбылося святкаванне Дня незалежнасці Беларусі ў якім прыняў ўдзел турыстычна-інфармацыйны цэнтр ДУ “РФСК “Гарадок” разам з сектарам спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкама.

Да святочнага дня была падрыхтавана “фота-сушка” найбольш вядомых мясцін Гарадка і раёна: ад мемарыяла  “Несмяротнасць” да царквы у вёскі Кабішча Пальмінскага сельсавета. Дзесяць фотаздымкаў знакавых мяцін Гарадоцкага краю на другім баку мелі апісанне свайго значэння, гісторыі і г.д.

Таксама былі  прадстаўлены самыя разнастайныя буклеты пра Гарадоцкі раён: як ад ДУ “РФСК “Гарадок”, так  і ад ПДУ”Карыцінскі мох” т г.д.. Гэтая прадукцыя ўтрымлівае не толькі інфармацыю пра турыстычныя аб’екты Гарадоцкага раёна, але і пра турыстычныя маршруты Гарадоччыны.

Прадстаўленая экспазіцыя выклікала зацікаўленасць у гасцей свята.

Л. Антонаў