Category Archives: Без рубрики

У ДУА «Яслі-сад № 2 г.Гарадка» прайшло прыгожае і светлае свята, прысвечанае вясне – “Гуканне вясны”.

Беларускі звычай “Гуканне вясны” – адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных. Заканчваецца доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход, праводзіцца фальклорнае свята.

 

В Вязынке “гукали вясну”

На гэтым тыдні і ў ДУА «Яслі-сад № 2 г.Гарадка» прайшло прыгожае і светлае свята, прысвечаны вясне – “Гуканне вясны”.

 

Дзяўчынкі і хлопчыкі клікалі вясну і пералётных птушак песнямі-вяснянкамі, рознакаляровымі самаробнымі птушкамі. Хлопцы вадзілі карагоды, гулялі ў розныя гульні, смяяліся разам з героямі свята, а таксама прасілі сонца хутчэй сагрэць зямельку.

Пераклад на родную мову рэдактара.

Тэкст тут: https://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Зіма ў чарговы раз вярнулася ў Гарадок у сакавіку. Фотасесія

17 сакавіка  зіма зноў  вярнулася ў Гарадок. Снег, які выпаў ноччу, засведчыў,  вясна саступіла зіме яшчэ адзін раз.

Прапануем вашай увазе фотасесію пра выгляд Гарадка ў цэнтральнай частцы раніцай 17 сакавіка.

На гарадоцкім рынку амаль няма пакупнікоў. Прапановы па сваёй гародніне і мядовай прадукцыі таксама абмежаваны.

Снег будзе трымацца яшчэ сёння і бліжэйшыя дні пры мінусавой тэмпературы. Але з аўторка  будзе днём устойлівы  плюс і вясна ўсё больш будзе заяўляць пра свае правы – большым светавым днём і сыходам снега.

Л. Антонаў. Фота аўтара.