
Category Archives: Без рубрики


( Руская ) Новая агроусадьба «Сядзіба каля возера” приглашает отдохнуть в деревне Хоботы

На абласных краязнаўчых чытаннях “Невядомае вядомае: гісторыя ў асобах” вучаніца СШ №2 атрымала дыплом ІІ ступені
Напрыканцы лістапада ў онлайн-рэжыме прайшоў 2-й этап абласных краязнаўчых чытанняў 2020года “Невядомае вядомае: гісторыя ў асобах”. Абласныя краязнаўчыя чытанні “Невядомыя вядомыя або гісторыя ў асобах”, праводзяцца з мэтай стымулявання развіцця сістэмы арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў Віцебскай вобласці.
Ва II этапе абласных краязнаўчых чытанняў «Невядомае вядомае: гісторыя ў асобах» прыняла ўдзел вучаніца СШ №2 г.Гарадка Ліпчанская Аляксандра, кіраўнік настаўнік гісторыі Кутузава Л.І ў намінацыі “Этнакультурнае краязнаўства”
Аляксандра прадставіла даследчую працу «Гісторыя млына Вента». Праца адзначана дыпломам II ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Віншуем з перамогай.
Л. Антонаў

( Руская ) Легендарное столетие Полоцкой земли: ХІ век знаменует собой апогей могущества и независимости Полоцкого княжества

( Руская ) “Ясли-сад № 2 г.Городка” победил в конкурсе «Барыня Тыква» с креативными композициями

Праект аб гісторыі Гарадоцкага спецдзяцдома № 4 вучаніцы з Гарадка адзначаны на абласной канферэнцыі даследчых работ
Праект вучаніцы 10 класа ДУА «СШ № 1 г. Гарадка» Алены Ніканенка «Пасляваеннае дзяцінства: замалёўкі з жыцця» стаў трэцім на абласной канферэнцыі даследчых работ. Разам з настаўнікам Таццянай Аляксандраўнай Бульбянікавай яна займалася пошукам матэрыялаў аб Гарадоцкім спецдзяцдоме № 4, які дзейнічаў у 1944-1961 гг. |
|
![]() Заўважым, што даследчая праца Е. Ніканенка і Т. А. Бульбяниковой, якая перамагла на раённым этапе, увайшла ў дваццатку лепшых сярод сямідзесяці заяўленых матэрыялаў. Таццяна Аляксандраўна і яе вучаніца рады такой ацэнцы іх карпатлівай працы. Педагог ўпэўненая, што праз пошукі малаасветленых гістарычных эпізодаў у сучасных дзяцей фарміруецца паважлівае стаўленне да мінулага сваёй малой радзімы. Юлія Прышчэпа. Пераклад рэдакцыі сайта. |

Каменная пліта з імёнамі Рэнгартэнаў — апошні напамін пра жыццё магнацкай сям’і на Гарадоцкай зямлі.
Недалёка ад в. Старое Бярозна Стадолішчанскага сельсавета ў лесе, побач з грамадзянскімі могілкамі, стаіць каменная пліта з імёнамі нябожчыкаў – Рэнгартэнаў Аляксандра і Ганны. Гэтая магіла – апошні напамін пра жыццё магнацкай сям’і на Гарадоцкай зямлі. Маючы фотаздымак помніка, даты нараджэння і смерці мужа і жонкі, мы вырашылі працягнуць пошукі біяграфічных звестак.
***
Ларыса Лявонава, навуковы супрацоўнік Гарадоцкага краязнаўчага музея, займалася зборам інфармацыі пра памешчыка. Яна расказала нам, што Аляксандр Іванавіч Рэнгартэн (1811 – 1891 гг.) меў маёнтак Бярозна ў Гарадоцкім уездзе Віцебскай, а таксама землі ў Ровенскай і Віленскай губернях. Больш вядома пра пабудаваны ім дварцовы комплекс у м. Лесіна (сучасны Талачынскі раён) для сваёй жонкі Ганны (1819 – 1877 гг.), дачкі графа А. Пасьет. Уявіце сабе вялікі парк з фантанамі, ажурны кітайскі мосцік праз невялічкую раку, сады і шкляную аранжарэю з безліччу кветак і экзатычнай садавіны… Гаспадар для абслугоўвання сапраўднага палаца запрашаў замежных кухараў, эканома, садоўніка.
Адзначым, што А. Рэнгартэн – не апошні чалавек у Расійскай імперыі, меў званні лейб-гвардыі палкоўніка, ваеннага інжынера, пасля 1864 г. быў асабістым прадстаўніком імператара Аляксандра ІІ у Еўропе пры вядзенні таемных перамоў. У Лесіна нярэдка прыязджалі важныя дыпламаты і госці, праводзіліся балы.
Паводле ўспамінаў жыхароў в. Бярозна, Рэнгартэн арганізаваў на сваёй тэрыторыі ўзорную прыбытковую гаспадарку, што размясцілася прыкладна на 2066 дзесяцінах (каля 2 тыс га, ‒ аўт). Напрыклад, недалёка ад двухпавярховага дома гаспадароў працавала мануфактура па вытворчасці спірту. У кнізе «Памяць. Гарадоцкі раён» памешчык знаходзіцца ў спісе дзеячаў мясцовага земства. Пра гаспадыню вядома, што яна цікавілася траўніцтвам і дапамагала лячыць сялян.
У Аляксандра і Ганны нарадзіліся 5 сыноў – Іван, Барыс, Пётр, Павел і Георгій, і 4 дачкі – Лізавета, Аляксандра, Вольга і Юлія. Жыхары Бярозна перадавалі адзін аднаму паданне пра незвычайнага пана, які падтрымліваў сялян, пазычаў ім і грошы, і хлеб. Перад смерцю гэты памешчык сабраў просты люд і абвясціў, што нічога вяртаць не трэба. Верагодна, так апісвалі трэцяга сына Пятра, якому ў спадчыну перайшлі маёнткі Бярозна і Лесіна. Вядома пра высокія званні Барыса і Івана, яны даслужыліся да генерал-маёраў, Георгій быў палкоўнікам. Пра лёс астатніх дзяцей нічога невядома.
З прыходам бальшавіцкай улады апошнія Рэнгартэны з’ехалі за мяжу. Маёнтак разрабавалі, а гаспадарку знішчылі. Пазней у сценах былога панскага дома адкрылася школа. Кажуць, што ў 1950-х невядомы інтэлігентны чалавек наведваў могілку свайго продка, з-пад пліты ён дастаў гліняны шар. Засталося таямніцай, якая рэліквія захоўвалася ў ім. Мясцовыя жыхары меркавалі, што прыязджаў пляменнік Аляксандра Іванавіча, які да рэвалюцыі быў маршалкам Віцебскай губерні.
Нам пашчасціла звязацца з яго нашчадкам, прапрапраўнукам, Рыгорам Рэнгартэнам. Мужчына з’яўляецца кандыдатам навук, працуе ў Вяцкай сельскагаспадарчай акадэміі. Усё жыццё прысвяціў пытанням селекцыі, сортавывучэнню садовых культур. Рыгор Анатольевіч расказаў, што ніколі не быў у Беларусі, але збіраецца паехаць у Вільнюс, на радзіму дзяцей і ўнукаў вядомага прадзеда. Таксама ён адзначыў, што яго род мае французскае паходжанне, прынцавай крыві дэ Кандэ, а прозвішча некалі гучала так: Дэ Кандэ Марквот Рэнгартэн фон Кляйнфельд. З цягам часу ў продкаў, якія прыязджалі ў Расійскую імперыю, складанае найменне не прыжылося. Дарэчы, сярод гэтай тытулаванай сям’і шмат таленавітых людзей – ваенных, геолагаў, географаў, іншых навукоўцаў. Рыгор Рэнгартэн працягвае займацца пошукам фактаў.
Дзякуючы сваёй адукацыі і шырокаму кругагляду, пан Рэнгартэн пераймаў еўрапейскі быт і лад жыцця. Гаспадары маёнтка прыязна ставілася да насельніцтва. Таму і праз стагоддзе памяць пра іх акрэслена добрай славай.
Юлія ПРЫШЧЭПА.
Аўтар матэрыялу ўдзячны за дапамогу супрацоўнікам Гарадоцкага краязнаўчага музея.
Апублікавана ў “Гарадоцкім весніку” 27 кастрычніка 2020 г.

( Руская ) Где отдохнуть в осенне-зимний сезон 2020-2021?

( Руская ) В ТОК «Лосвидо» во всеоружии встречают зиму: открыт SPA-комплекс, имеется современный конференц-зал и будет новогодняя праздничная программа с банкетом

Выстава скульптурнай керамікі «Лясныя гісторыі» майстра Івана Каратаева адкрылася ў Доме рамёстваў і фальклору
Сёння кераміка з’яўляецца найстаражытнейшым відам мастацтва, але нягледзячы на гэта яе вырабы мы сустракаем і ў паўсядзённым жыцці. Маладыя майстры таксама асвойваюць дадзеную тэхніку і займаюцца стварэннем розных вырабаў з гліны, што дапамагае раскрыць іх творчы патэнцыял.17 лістапада ў філіяле «Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору» ЦТКіНТ адбылося адкрыццё выставы скульптурнай керамікі «Лясныя гісторыі» майстра Івана Каратаева — удзельніка заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Вытокі».
Іван Каратаеў вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы па спецыяльнасці «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» і атрымаў кваліфікацыю мастак-настаўнік. Падчас вучобы яго зацікавіла кераміка. У 2013 г., калі ён прыйшоў працаваць у Дом рамёстваў і фальклору, вялікую ўвагу надаваў даследаванню і вывучэнню традыцый народных рамёстваў нашага краю.
Іван — рознабаковая творчая асоба. Ён з’яўляецца музыкантам, мастаком, майстрам набойкі па тканіне, роспісу па шкле, і таксама кіруе гуртком «Інсітнае мастацтва». Асабліва малады чалавек любіць працаваць з глінай.
За яго плячыма — удзел у шматлікіх выставах народнага мастацтва і конкурсах абласнога і раённага ўзроўняў. Так, у 2016 г. Іван дапамагаў у стварэнні калекцыі касцюмаў да конкурсу «Сцяжкі майстэрства». У 2017 г. ён атрымаў дыплом удзельніка свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве «Дрэва жыцця‑2017». У VІ раённым свяце-конкурсе «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса…» хлопец заняў 2-е месца. А ў мінулым годзе стаў лаўрэатам ІІ ступені абласной выставы традыцыйных галаўных убораў Віцебскага Падняпроўя, Падзвіння і Паазер’я ў намінацыі «За лепшую рэпліку дзявочага галаўнога ўбора».
На выставе прадстаўлена дзевяць скульптур лясных жывёл, якія выраблены з гліны. Гэта ўжо не першая калекцыя маладога майстра, некалькі гадоў таму ўжо была створана калекцыя драўляных скульптур.
— Вырабы з гліны ствараліся на працягу года, — кажа Іван Каратаеў. — Тут прадстаўлены вобразы ваўка, лісы, вавёркі, дзіка, мядзведзя, зубра. Таксама я стварыў ільва — сімвала нашага горада. Ёсць і паўторныя скульптуры, але ўсё роўна яны адрозніваюцца адна ад адной. Зараз я працую над стварэннем скульптур савы, янота і аляня.
Па словах майстра, гэта даволі доўгая і карпатлівая праца, якая займае шмат часу. Спачатку распрацоўваецца эскіз і робіцца злепак, а потым сушка, абпал у печы і размалёўка.
Творчыя работы Івана Каратаева адрозніваюцца яркай індывідуальнасцю, яны маюць свой непаўторны стыль, што, безумоўна, з’яўляецца сведчаннем вялізнага патэнцыялу маладого творцы. Выстава «Лясныя гісторыі» працягнецца да канца лістапада.
Майя САЛДАЦЕНКА.