Category Archives: Без рубрики

Зіма ў чарговы раз вярнулася ў Гарадок у сакавіку. Фотасесія

17 сакавіка  зіма зноў  вярнулася ў Гарадок. Снег, які выпаў ноччу, засведчыў,  вясна саступіла зіме яшчэ адзін раз.

Прапануем вашай увазе фотасесію пра выгляд Гарадка ў цэнтральнай частцы раніцай 17 сакавіка.

На гарадоцкім рынку амаль няма пакупнікоў. Прапановы па сваёй гародніне і мядовай прадукцыі таксама абмежаваны.

Снег будзе трымацца яшчэ сёння і бліжэйшыя дні пры мінусавой тэмпературы. Але з аўторка  будзе днём устойлівы  плюс і вясна ўсё больш будзе заяўляць пра свае правы – большым светавым днём і сыходам снега.

Л. Антонаў. Фота аўтара.

Выхаванцы яслей-сада №1 г. Гарадка зрабілі экскурсію ў гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору

2 сакавіка для выхаванцаў сярэдняй і старэйшай груп незвычайны дзень, бо пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі Гарадоччыны.

Менавіта ў гэты дзень для дзетак з’явілася магчымасць не толькі ўбачыць сваімі вачамі, але і дакрануцца да вырабаў гарадоцкіх майстроў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі разглядалі саламяных павукоў, дзівоснай прыгажосці рушнікі, дакрануліся да сапраўдных кроснаў, што ткуць найпрыгажэйшыя дываны. А яшчэ гліна, лаза, маляванкі….

Уражанні неверагодныя! Галоўнае пытанне, якое гучала ад дзяцей: “Гэта ўсё сапраўды магчыма зрабіць?”

Паводле: