
Category Archives: Без рубрики


( Руская ) Первый кулинарный фестиваль “Мара Гурмана” состоится на бас-острове и в Воробьевых горах

У Івацэвічах прадэманстравалі, як раскрыць камерцыйны патэнцыял рэгіёнаў
Тэндэнцыя апошняга часу — развіццё брэндаў. І найбольшы плён у гэтай справе дае зварот да гісторыка-культурнай спадчыны. У народзе кажуць: што ні край, то звычай. У кожнай мясцовасці — свая ўнікальнасць, якая чакае раскрыцця. Як «раскрыць» адметнасці і зрабіць іх прыцягальнымі для турыстаў? Як развіць брэнд? Што прадугледжвае крэатыўны дыялог? Адказы знайшлі ў Івацэвічах — горадзе, які нядаўна маштабна адсвяткаваў 500-гадовы юбілей.
Станіслаў Ратахін і Юлія Якушава распрацавалі вэб-рэсурс па прасоўванні Івацэвіцкага краю.
Менавіта тут падчас праекта «Капітал месца», арганізаванага Асацыяцыяй абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» пры падтрымцы Івацэвіцкага райвыканкама і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, юныя даследчыкі і актывісты з усёй Беларусі падчас каворкінгу абменьваліся ідэямі, прапаноўвалі шляхі развіцця брэндаў на аснове гісторыка-культурнай спадчыны.
Івацэвіцкі раён мае відавочную прыцягальнасць з пункту гледжання стварэння новых брэндаў — як нацыянальных, так і з міжнародным значэннем. Упершыню ў пісьмовых крыніцах Івацэвічы згадваюцца пад 1519 годам: у Літоўскай метрыцы ёсць акт аб перадачы гарадзенскім купцам за даўгі «маёнтка Івачэвічы». Рэгіён, багаты гісторыяй, славіцца і сусветна вядомымі асобамі. Тут у фальварку Марачоўшчына, што недалёка ад Косава, нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, знаны палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Пакінуў свой след тут кампазітар, паэт, мецэнат, дзяржаўны дзеяч ВКЛ Міхал Агінскі: па яго ініцыятыве і на яго сродкі быў пабудаваны канал, які злучыў басейны Чорнага і Балтыйскага мораў, — дарэчы, гэта самы стары беларускі канал. Гэтая зямля зведала падзеі паўстання Кастуся Каліноўскага (1863—1864). Ну і вядома, непераўзыдзеная перліна рэгіёна — Палац Пуслоўскіх, рэстаўрацыю якога плануюць скончыць да 2020 года (а да 1 кастрычніка бягучага года будуць здадзены ў эксплуатацыю гасцініца і кавярня палаца).
— У Івацэвіцкім раёне жылі асобы, вядомыя ўсяму свету, — адзначыла аўтар ідэі праекта, намеснік старшыні Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд», кіраўнік Дэпартамента інавацыйных праектаў Валянціна Дыніч. — Асноўная ідэя праекта «Капітал месца» — каб багацце беларускай зямлі рабілася вядомым, запатрабаваным не толькі намі, але і ва ўсім свеце, бо ў нас ёсць чым ганарыцца.
— Нягледзячы на тое, што гораду Івацэвічы ўжо 500 гадоў, сусветная суполка яшчэ мала ведае пра магчымасці і таленты, якія горад гатовы прадставіць свету, — мяркуе віцэ-старшыня Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан), дырэктар выдавецтва Hertfordshіre Press Марат Ахмеджанаў, які быў запрошаны ў экспертны савет каворкінгу. — Мы як грамадская арганізацыя аб’ядноўваем творчых асоб па ўсім свеце і будзем рады дапамагчы выкарыстаць вопыт, які ёсць у Вялікабрытаніі, па прасоўванні лакацый. А ў Вялікабрытаніі любы горад — брэнд: Сэндвіч, Чэдэр, Тэлэстэр, Уінчэстэр зрабілі вялікі ўнёсак у гісторыю. Упэўнены, што ў Івацэвіч вялікая будучыня ў гэтым плане, таму будзем вам дапамагаць.
— Мы часам недастаткова выкарыстоўваем патэнцыял роднай зямлі, каб прасоўваць сябе, праекты, ідэі, — мяркуе Валянціна Дыніч. — Прыклад: Чайкоўскі нарадзіўся ў Воткінску (Удмуртыя). Думаеце, ва Удмуртыі ёсць што-небудзь, што нагадвае пра Чайкоўскага? А вось Моцарт — іншы вялікі класік музыкі — адзін з першых раскручаных брэндаў, і Аўстрыя ад яго атрымлівае вялікія грошы. Мастацтва і брэнд сёння — патэнцыял, які выкарыстоўваецца шырока, але часта не намі.
Цікавыя ідэі і распрацоўкі па развіцці брэндаў прэзентавалі ўдзельнікі каворкінгу «Капітал месца» — маладыя людзі з усіх абласцей краіны. Найбольш уразілі прадстаўнікі Брэсцкай вобласці. Так, максімальна выкарыстоўваць мясцовую спецыфіку для павышэння значнасці рэгіёнаў прапанавалі Станіслаў Ратахін і Юлія Якушава, вучні 9 класа сярэдняй школы № 3 Івацэвіч: яны стварылі вэб-сайт «Турыстычны даведнік. Івацэвіцкі край» (tourіsm.rooіvacevіchі.gov.by) і маюць на мэце папулярызаваць турыстычны патэнцыял рэгіёна. Адметнасць сайта — раздзел «Народныя ўмельцы», дзе папаўняецца картатэка майстроў Івацэвіцкага краю. Тут і лозапляценне, і ткацтва, і вышыўка, і ганчарства. Аўтары праекта разлічваюць, што сайт будзе дапамагаць адраджаць мясцовыя традыцыі і зробіць народныя рамёствы турыстычным брэндам малых вёсак. А такім чынам узнімаецца значнасць рэгіёнаў.
Палац Пуслоўскіх, рэстаўрацыю якога плануюць скончыць да 2020 года (а да 1 кастрычніка 2019 г. ужо будуць здадзены ў эксплуатацыю гасцініца і кафэ палаца).
Адмысловы праект Станіслава і Юліі ўжо знайшоў зваротную сувязь. Старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук прапанаваў юным даследчыкам супрацоўніцтва: вырашыць з дапамогай сайта задачу па пошуку арандатара для аб’ектаў палаца Пуслоўскага.
Мікіта Бянько, вучань 8 класа Косаўскай сярэдняй школы, зацікавіўся развіццём робататэхнікі. Для набыцця практычных навыкаў у асваенні робататэхнікі ў сваім праекце «Праграмаванне Arduіno» Мікіта прапануе выкарыстоўваць электронную мантажную плату Arduіno. З яе дапамогай можна ствараць і кіраваць рознымі прыладамі, такімі як датчыкі руху, тэмпературы, ціску. Arduіno — інструмент для праектавання электронных канструкцый, які ўзаемадзейнічае з наваколлем больш шчыльна, чым персанальныя камп’ютары.
— Гэты каворкінг — не проста стартап-праекты, — яны накіраваны на тое, каб прыдумаць, як іх прасунуць з акцэнтам на беларускасць, — заўважае Валянціна Дыніч. — Мы шукаем, чым адметны пэўны рэгіён. У Шчучыне, напрыклад, ёсць асаблівая кадрыля, якая ўнесена ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, ды ці танцуюць яе ў Шчучыне? А на гэтай глебе можна было б арганізаваць чэмпіянат танцаў…
Ідэй для прасоўвання рэгіёнаў можа быць шмат, лічыць Марат Ахмеджанаў і прыводзіць у прыклад брытанскі вопыт: «Дзіўна, але краіна, дзе няма пляжаў, дзе ўсё дорага, дзе туманы і дажджы, прымае больш чым 36 мільёнаў турыстаў у год. Гэта больш, чым Тайланд, Малайзія ці іншыя краіны. У Францыі ёсць Сэн-Трапэ, Блакітны бераг, Альпы — у Англіі гэтага няма. Але самы галоўны яе інструмент — культура, гісторыя. Чаго каштуе адзін Уільям Шэкспір! Музей Шэкспіра ў год наведвае 250 тысяч замежных турыстаў. Улічым, што ён знаходзіцца ў невялікім гарадку за 50 кіламетраў ад Лондана — і едуць спецыяльна дзеля Шэкспіра. А фестываль Чарльза Дыкенса! Няма тых, хто не чуў пра выбітных асоб Англіі: Джэйн Осцін, Артур Конан Дойль, Байран… Гэта ўсё брэнды — тое, што прыносіць краіне грошы. Сrеаtіvе medіa (музеі, канцэрты, забаўляльная сфера; турызм сюды не ўваходзіць) дае краіне 12 % ВУП. Трэба выкарыстоўваць гэты вопыт». Старшыня Еўразійскай творчай гільдыі згадаў гісторыю Леона Бакста. Мастак, стваральнік дэкарацый, тканін Леон Бакст родам з Гродна. Ён быў выбітнай асобай свайго часу. Аднойчы пасля вайны, у 1946 годзе, амерыканец Джым Томпсан ляцеў з Нью-Ёрка ў Тайланд, і яму падарылі кнігу з работамі Леона Бакста. У Тайландзе ён убачыў, што там развіта вытворчасць тканін з шоўку. Ён вырашыў скарыстаць малюнкі Леона Бакста для гэтых тканін. Першае, што было тады запатрабавана, — гальштукі. І гэта становіцца паспяховым брэндам. «Брэнд Джыма Томпсана — адзін з самых папулярных і дарагіх у свеце. 80 % патэнтаў створана на мастацтве Леона Бакста. Цяпер гэта заводы па вытворчасці керамікі, мэблі, тканін, сумачак, вопраткі, — расказвае Марат Ахмеджанаў. — Вось так: нарадзіўся і вырас Бакст у Беларусі, пачаў тварыць у Санкт-Пецярбургу, праехаў увесь свет. На жаль, яго сям’я аўтарскія правы не ўзаконіла. Таму трэба развіваць творчасць выхадцаў з Беларусі, абараняць правы».
Звяртаючыся да магчымасцяў рэгіёна, Марат Ахмеджанаў задаўся пытаннем: што можна зрабіць у прасоўванні брэндаў для Івацэвіч? Мабыць, кожны адукаваны чалавек чуў пра Івана Грознага. А ці ведае хто, як звязаны Іван Грозны з Івацэвічамі? Аказваецца, наўпрост: яго маці Алена Глінская нарадзілася менавіта ў Івацэвіцкім раёне.
Ці не варта скарыстацца гэтым для распрацоўкі брэнда?
Наталля СВЯТЛОВА
Загаловак у газеце: Спадчына ператвараецца ў інвестыцыйны праект

Гарадоцкі прафсаюз працаўнікоў культуры, інфармацыі, спорта і турызма зрабіў экскурсійную паездку ў Мінск і “Хатынь”
У мінулую нядзелю 40 сябраў прафсаюза культуры, інфармацыі, спорта і турызма зарганізаваліся на экскурсійную паездку ў сталіцу – Мінск з наведваннем мемарыяла “Хатынь”.
Першым аб’ектам для наведвання стала Траецкае прадмесце, а потым быў наведаны Дзяржаўны музей Вялікай айчынай вайны, які зараз займае новы комплекс.
Адбылася экскурсія па 11 залам музея прысвечаным розным этапам Другой сусветнай вайны. Фонды музея налічваюць каля 142 тысяч адзінак захоўвання, што з’яўляецца найбагацейшым матэрыялам для вывучэння ваеннай гісторыі.
Экспазіцыйная плошча музея – 3,6 тыс. Кв.м. і праводзяцца экскурсіі аглядныя і тэматычныя па ўсіх раздзелах Вялікай Айчыннай вайны.
Наступным аб’ектам стаў мінскі Планетарый, які з’яўляецца лабараторыяй аддзела інтэлектуальнага творчасці УА «Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі» Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.
З’яўленне Мінскага планетарыя было абумоўлена пачаткам касмічнай эры, якую адзначылі запускам першага штучнага спадарожніка Зямлі (4 кастрычніка 1957 года), першы палёт Юрыя Гагарына ў космас (12 красавіка 1961), першы выхад Аляксея Лявонава ў касмічную прастору (18 сакавіка 1965 году), першыя крокі Ніла Армстронга і База Олдрына па паверхні Месяца (16 ліпеня 1969 года). Імкненне спазнаць таямнічы і загадкавы космас стала адным з найбольш магутных рухавікоў прагрэсу на Зямлі. Даведацца пра апошнія падзеі ў свеце астраноміі і касманаўтыкі людзі прыходзяць у планетарыі. Мінскі Планетар адкрыўся 29 ліпеня 1965 года на самым высокім месцы парку імя М. Горкага.
У планетарыі экскурсантам распавялі пра астраномію, вывучэнне зорнага неба ў розныя часы года, рух спадарожнікаў і касмічных апаратаў.
Пасля было наведванне мемарыяльнага комплекса “Хатынь” на месцы колішняй вёскі ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. 22 сакавіка 1943 года Хатынь была знішчана нямецкімі карнымі войскамі пры ўдзеле 118-га паліцэйскага батальёна, які быў сфарміраваны ў асноўным з палонных чырвонаармейцаў, за тое, што жыхары вёскі быццам дапамагалі партызанам.
Наведванне мемарыяла прымушае людзей усвядоміць кволасць міру, задумацца аб Вечным. Мемарыяльны комплекс «Хатынь» адлюстроўвае міралюбівую палітыку нашай дзяржавы. Мемарыял паўтарае планіроўку загінуўшай вёскі.
У цэнтры комплексу размешчана 6-метровая бронзавая скульптура “Няскораны чалавек”. Вобраз мужчыны з мёртвым хлопчыкам на руках створаны ў памяць пра Іосіфа Камінскага і яго сына.
Чорная пліта-дах адзначае месца, дзе знаходзіўся свіран, у якім спалілі жыхароў Хатыні. Побач іх брацкая магіла, на якой размешчаны сімвалічны вянок памяці са словамі наказу мёртвых жывым.
На месцы кожнага з 26 спаленых дамоў – помнік-зруб, усярэдзіне якога абеліск у выглядзе коміна са званом. Яны вечна гудуць па ахвярах фашызму. На кожным абеліску – дошка з імёнамі спаленых жыхароў дома.
За дамамі-помнікамі – Могілкі вёсак. Сюды са 185 спаленых вёсак, якія так і не былі адноўлены, прывезены урны з зямлёй, і створаны сімвалічныя могілкі.
Побач з Могілкамі вёсак – Сцяна Жалобы, жалезабетонны блок з нішамі, у якіх знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвай 66 буйнейшых лагераў смерці і месц масавай гібелі людзей.
Завяршае мемарыял плошча Памяці, у цэнтры якой растуць 3 бярозы, якія сімвалізуюць жыццё, на месцы чацвёртай – Вечны агонь, сімвал загінуўшых у гады вайны жыхароў Беларусі. Побач Дрэва жыцця са спісам 433 вёсак, спаленых акупантамі і адноўленых пасля вайны.
Нядзельная экскурсія ў Мінск імемарыял “Хатынь” прынеслоа новыя ўражанні і эмоцыі, стала добрай формай адпачынка.
Л.Антонаў

Паспяховы дэбют на абласным конкурсе майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Салавейка — 2019» гарадакчанкі Ганны Шалаевай
Ганна Шалаева — малады спецыяліст Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору, прызёр конкурсаў фальклорнага мастацтва і проста творчы чалавек, падзялілася з чытачамі «раёнкі» планамі на будучыню. 18-гадовая Ганна Шалаева — майстар ганчарнага справы. У Доме рамёстваў яна вырабляе вырабы з гліны і вядзе гурток ганчарства. |
|
Ганна скончыла сярэднюю школу № 1 г. Гарадка. Будучы школьніцай займалася танцамі і выяўленчым мастацтвам, малявала партрэты. Навыкі партрэтысткі яна да гэтага часу не страціла і ў вольны ад працы час малюе на заказ. Потым дзяўчына паступіла ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж на аддзяленне «Мастацтва і дызайн» і асвоіла адразу дзве спецыяльнасці: «Аператар камп’ютэрнай графікі (фатограф)» і «Вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі».
«Зусім у юным узросце Аня села за ганчарны круг і «выкруціла» сваю першую талерку, хоць гэтага не могуць зрабіць і некаторыя дарослыя. У дзяцінстве ў нашай гераіні была мара — працаваць у Гарадоцкім Доме рамёстваў і фальклору. І яна стала рэальнасцю ў жніўні гэтага года. Майстар вырабляе розныя прадметы з гліны, пачынаючы ад упрыгожванняў, напрыклад, кулоны, заканчваючы больш складанымі вырабамі, дэкаратыўнымі гаршкамі і падсвечнікамі. Больш за ўсё ёй падабаецца ляпіць свістулькі. У ліпені на «Славянскім базары» дзяўчына прыняла ўдзел у V адкрытым абласным конкурсе майстроў народных мастацкіх рамёстваў па традыцыйнай свістульцы «Салавейка-2019», на які з’ехаліся прафесійныя ганчары з Беларусі, і іншых краін. Яе арыгінальная калекцыя з 20 свістулек ўразіла журы. У выніку ганчар заняла ганаровае другое месца ў намінацыі «Творчы дэбют». Майстар распавядае, што гучанне свістулькі можна вызначыць па яе форме: калі форма круглявая, вялікая, то гук будзе прыглушаны, калі ж свістулька маленькая, то гук будзе вельмі звонкім. Дзяўчына атрымлівае задавальненне ад сваёй працы, прымае актыўны ўдзел у конкурсах і ў далейшым хоча звязаць сваё жыццё з папулярызацыяй ганчарнага справы. Майя САЛДАЦЕНКА.
Паводле: http://www.garadvest.by
Пераклад на родную мову рэдакцыі сайта.
|

( Руская ) Второй слёт юных посланников мира в Городке с участием беларусских и российских школьников

( Руская ) Лепельский Цмок переселился в Березинский заповедник

У Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла тэматычная праграма «Пятніца, 13»
У гэты дзень, прымеркаваны да Дня бібліятэк, супрацоўнікі прапанавалі наведвальнікам рознага ўзросту шмат сюрпрызаў. Былі прадстаўлены кніжныя выставы «Мистическая библиотека», «Гоголь — великий мистификатор» і «Уж-ж-жасная литература». У бібліакафе «Бессонница» можна было выпіць кубак духмянай гарбаты, а таксама даведацца значэнне сваіх сноў.
Дзеці навучыліся вырабляць шнуры-талісманы і наведалі майстар-клас па аквагрыме пад назвай «Арт-пятница». Конкурс «Спроси у паука» даў магчымасць юным чытачам за правільныя адказы на пытанні атрымаць салодкія прызы. Хлопцы і дзяўчынкі прынялі ўдзел у квэст-гульне «Сумеречная зона», наведалі «пакой страху», з заплюшчанымі вачыма прайшлі «лесвіцу перашкод», шукалі кажаноў, апраналіся ў мумій, танцавалі і проста весяліліся. У фотазоне «Паутина» ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі памятныя здымкі.
Бібліятэкары — захопленыя людзі, прыхільнікі сваёй справы, яны падыходзяць да прафесіі творча, актыўна рэалізуюць разнастайныя праграммы і праекты. Адзін з такіх праектаў — «Чытаем разам па-беларуску». Яго мэта — пазнаёміць дашкольнікаў і малодшых школьнікаў з беларускай культурай і літаратурай, з дзяцінства выхаваць любоў і павагу да роднай мовы і беларускага народа.
Бібліятэкары арганізуюць краязнаўчыя вандроўкі і дні жартаў, паказваюць лялечныя спектаклі, чытаюць з дзецьмі беларускія народныя казкі, знаёмяць з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
Майя САЛДАЦЕНКА.

( Руская ) С республиканского фестиваля народного юмора «Автюки-2019» городокчане вернулись с дипломами
