Category Archives: Без рубрики

У Гарадку адбыліся дзве экскурсіі ў межах Х “Фэста экскурсаводаў”

13 красавіка 2019 года ў горадзе Гарадку ўпершыню адбыўся фэст-экскурсаводаў у межах Х  агульнанацыянальнага “Фэста экскурсаводаў”.

З 11 гадзінаў была першая экскурсія «Гарадок: мінулае і сучаснасць”, якую правяла Ксенія Бажанкова, супрацоўніца РФСК “Гарадок”. Экскурсанты прагуляліся па цэнтральнай плошчы горада і даведаліся гісторыю яе забудовы і прылеглых да плошчы будынкаў. Потым прайшлі па самай старой вуліцы горада Вялікай (цяпер – вул. Савецкая) і пазнаёміліся з гісторыяй будынкаў канца 19 ст – пачатку 20в. Пабывалі адразу ў двух кінатэатрах “Радзіма” г.Гарадка, якія былі ў розных месцах Гарадка. Даведаліся шмат пра будынкі горада і што ў іх раней знаходзілася.

Таксама экскурсанты пазнаёміліся з мінулым Свята – Мікалаеўскага сабора, які быў узведзены ў сярэдзіне19 стагоддзя. Экскурсія завяршылася каля самага маладога помніка райцэнтра – бюста двойчы Героя Савецкага саюза, Маршала І.Х. Баграмяна каля СШ №1.

У 13 гадзінаў пачалася другая экскурсія “Гарадок з мінулых стагоддзяў”, якую  праводзіў краязнаўца Леанід Гаравы. Разам з Леанідам Гаравым удзельнікі экскурсіі акунуліся ў гісторыю напісання паэмы – “Тарас на Парнасе” і яе мемарыялізацыю каля краязнаўчага музея.. Таксама экскурсанты пабывалі ў Гарадоцкім раённым краязнаўчым музеі, дзе супрацоўніца музея  ў зале этнаграфіі зрабіла агляд экспазіцый.

Пры руху у бок габрэйскіх могілак госці азнаёміліся з гісторыяй габрэяў г.Гарадка, а потым наведалі старажытныя габрэйскія магілы з унікальнымі пахавальнымі сталамі, агледзілі і сучасную частку могілак. Завяршылі экскурсію ў тым месцы, дзе жылі першыя жыхары Гарадка ў ІІІ-ХІ стагоддзі, каля возера Лугавога за вул. Зялёнай. Тут Леанід Гаравы распавёў пра даследаванні В.М. Ляўко тутэйшых курганаў, а таксама курганаў у іншых мясцінах Гарадоччыны, у тым ліку і каля былой вёскі, Альгова Межанскага сельсавета, якую хутчэй за ўсё заснавала княгіня Вольга пад час паходу ў Наўгародскую зямлю ў 947 годзе.

Удзельнікі экскурсій, сярод якіх былі і госці з Нямеччыны, падзякавалі экскурсаводаў з РФСК “Гарадок” за цікавы змест экскурсій і ветлівы прыём.

К. Сава

Раённы агляд-конкурс народнай творчасці “Гарадоцкая скарбонка -2019″ прадставіў гледачам лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці Гарадоччыны

Штогод кожная ўстанова культуры Гарадоцкага раёна ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці»  прадстаўяе свае лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці на раённым аглядзе-конкурсе  «Гарадоцкая скарбонка -2019″, якая адыгрывае значную ролю ў развіцці мастацкай самадзейнасці Гарадоччыны.  У  конкурсе, які быў прысвечаны Году малой радзімы,  прынялі удзел  вакальныя, харэаграфічныя, драматычныя, фальклорныя калектывы сельскіх дамоў культуры і клубаў раёна.  IMG_8843      Дзіцячы вакальны калектыў Віраўлянскага сельскага  дома культуры

IMG_9016 Верамееўскі сельскі Дом культуры — гурток эстрадна-тэатральнай мініцюры «Экземпляр»

IMG_9079       Дзіцячы фальклорны калектыў «Вязынка» Езярышчанскага ГПДК

IMG_8802      Фальклорны калектыў Халамерскага сельскага клуба 

IMG_7950    Урывак з абрада «Саракі» Кабішчанскага СДК

IMG_8182         Дуброўскі сельскі Дом культуры

IMG_8310      Сцяпанавічаскі сельскі клуб

IMG_8447 IMG_8451    Дзіцячы танцавальны калектыў Вархоўскага СДК

IMG_8595        Народны фальклорны калектыў «Спадарыня» Бычыхінскага СДК

http://gorodok.belcult.by/

У госці да “Тараса на Парнасе”: дзве экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў запланаваныя ў Гарадку

13-га красавіка экскурсію “Городок: прошлое и настоящее” праводзіць прадстаўнік турыстычна-інфармацыйнага цэнтра Гарадка https://vk.com/tour.gorodok, Ксенія Бажанкова — старт экскурсіі – з Цэнтральнай плошчы. Пачатак — 11.00

13-га красавіка экскурсію “Гарадок з мінулых стагоддзяў” праводзіць краязнаўца Леанід Гаравы, старт экскурсіі – ад Гарадоцкага краязнаўчага музея. Пачатак — 13.00

Падчас экскурсіі ўдзельнікі азнаёмяцца з гарадской забудовай Гарадка канца 19-пачатка 20 стагоддзяў, з мемарыяльнымі знакамі прысвечанымі паэме “Тарас на Парнасе” і яе аўтару Канстанціну Вераніцыну каля краязнаўчага музея, былым Свята-Мікалаеўскім саборам ХІХ стагоддзя, азнаёмяцца з гісторыяй габрэяў г. Гарадка, наведаюць старажытныя габрэйскія могілкі з унікальнымі пахавальнымі сталамі,

селішчам ІІІ-ХІІ ст. каля возера Лугавое, мемарыялам знішчаным вёскам Гарадоцкага раёна ў Вараб’ёвых гарах.

Больш экскурсий шукайце па хэштэгу #festguides2019

https://festguides.by

У культурна-асветніцкім цэнтры «Гарадок» дзейнічае выстава жаночых упрыгожванняў і аксесуараў “Жаночы сакрэт”.

5 красавіка ў  выставачнай зале КПЦ “Гарадок” пачала працу выстава жаночых упрыгожванняў і аксесуараў “Жаночы сакрэт”.

Арганізатарам выставы па традыцыі з’яўляецца клуб «Вытокі” Гарадоцкага Дому рамёстваў і фальклору пад кіраўніцтвам Ж.Ф. Гусейнавай.

Сярод прадстаўленых экспанатаў важнае месца зойме калекцыя шаляў, выкананая ў стылі «экапрынт», прадстаўленая Марыяй Гушча.

Упрыгожаннем экспазіцыі стануць ільняныя сумачкі, касметычку і бранзалеты з вышыўкай, традыцыйнай для Гарадоччыны. Наведвальнікі змогуць убачыць саламяныя капялюшыкі, ўпрыгажэнні з саломкі, вырабы, вязаныя кручком, выкананыя ў традыцыйным стылі. Таксама будуць прадстаўлены рарытэтныя ўпрыгажэнні, калекцыя з савецкага часу і многае іншае.

Акрамя упрыгожванняў, здзівяць сваёй арыгінальнасцю роставыя кветкі і свяцільні з фаамірана, выкананыя ў сучаснай тэхніцы ад Наталлі Камышовай.

У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць абмеркаваць кошт цікавых упрыгожанняў і набыць некаторыя з прадстаўленых на ёй вырабаў пасля завяршэння выставы.

Выстава дзейнічае ў буднія дні  і звртацца для наведванні трэба ў Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору, тэл. 41255.

Л.Антонаў, фота аўтара

На “Профтур-2019” у Віцебску ТАК “Лосвіда” прадстаўлялі творчыя калектывы Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці, а таксама Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору

Гасцей прымаў гасцінічны комплекс «Ветразь». Па традыцыі, якая склалася ў рэгіёнах, гасцей сустракалі прадстаўнікі турысцка-экскурсійных даччыных унітарных прадпрыемстваў, якія працуюць у вобласці. Сярэднявечныя танцы і забавы ад аршанцаў, пачастункі і сувеніры з Лосвіда, вуха, якую вараць на Браслаўскіх азёрах, з першых хвілін задалі тон сустрэчы.

Калектывы Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці, а таксама Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору на сустрэчылы прэзентавалі сваю творчасць. Гэта былі сувеніры Дома рамёстваў.

А таксама цікавая канцэртная праграма ад Цэнтра традыцыйнай культуры. Сваю праграму, разлічаную на тры гадзіны самадзейныя артысты прадставілі мусіць за дваццаць хвілінаў. Гарадоцкія артысты праспявалі тры народныя песні, станчылі старадаўнія беларускія танцы, а таксама прадэманстравалі народныя гульні.

Традыцыйнымі былі і падзякі, якія атрымалі ад «Беларустурыста» самыя актыўныя ўдзельнікі падарожжаў і паездак. Генеральны дырэктар «Беларустурыста» Людміла Сянькоўская адзначыла, што Віцебская вобласць актыўней іншых рэгіёнаў краіны ездзіла ў мінулым годзе ў Затоку. Лідзіруюць жыхары паўночнага рэгіёну і яшчэ ў адным накірунку. Так, браслаўчанам па душы прыйшлася Карэлія, іх попыт на гэты кірунак быў самым прыкметным.

– «Беларустурыст» – гэта тураператар нашай маладосці. Мы ўсе ў савецкія часы карысталіся яго паслугамі і падарожнічалі па краіне, – казаў кіраўнік Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазміцель. – Цяпер гэта традыцыя адрадзілася. Можна спасылацца на фінансавыя цяжкасці. Але нам, кіраўнікам прафарганізацый, трэба адшукваць усялякую магчымасць, каб людзі спазнавалі свет, падарожнічалі. Давайце разам дарыць радасць адкрыццяў і новыя ўражанні.

Прэзентацыя новых экскурсійных тураў 2019 года праходзіла з удзелам прадстаўнікоў якія прымаюць турыстаў. Каму, як не ім ведаць свае самыя эксклюзіўныя і цікавыя прапановы. Некаторыя з іх сапраўды ўражвалі.

 – А вы бывалі ў Карэліі? – цікавіўся генеральны дырэктар турхолдынга «Радзіма» Аляксандр Каралёў. – Тры тыдні таму мы з сынам хадзілі на сабачых запрэжках. Я сышоў на снег і … праваліўся па шыю.

«Радзіма» гатовая запрасіць у самыя розныя туры, у залежнасці ад жадання, можна вар’іраваць іх умовы, агаворваць колькасць дзён, здзяйсняць паездкі практычна ў любыя гарады Расіі. А ў адно з самых захапляльных і незвычайных падарожжаў вас запросіць горны парк «Рускеала». На былым мармуровым кар’еры турыстаў чакае шмат нечаканасцяў, галоўная з якіх – экскурсія ў штучныя падзямеллі. Таямнічае падземнае возера ў мармуровым зале, скальныя нішы і гроты нават на фота выглядалі захапляльна.

Не менш прывабная прапанова паступіла ад «Укрпрафтура» – аднаго з нешматлікіх прафсаюзных тураператараў, якія працягваюць працу на тэрыторыі былога СССР. Знаёмства з украінскімі калегамі ў «Беларустурыста» адбылося роўна год назад.

А сёння «Укрпрофтур» зрабіў беларусам ці ледзь не эксклюзіўнае прапанову: нягледзячы на ​​тое, што на Сарочынскі кірмаш экскурсійныя групы запісваюцца за два гады, 47 чалавек з нашай краіны там гатовыя прыняць ужо ў гэтым жніўні.

– У Сарочынцы прыязджаюць за салам, гарэлкай, вышыванкамі. А галоўнае – за каларытам, – заўважыў прадстаўнік «Укрпрафтура» Андрэй Шынкароў.

У надыходзячым сезоне не страчвае сваёй актуальнасці і адпачынак у Затоцы. Тут гатовы прапанаваць месца самых розных цэнавых катэгорый, ёсць пансіянаты, арыентаваныя на дзіцячы адпачынак. А ў сяле Рыбакоўка Мікалаеўскай вобласці марское ўзбярэжжа пакрывае сасновы бор, каб зразумець, якое там паветра, туды трэба з’ездзіць.

Акрамя бліжэйшых суседзяў «Беларустурыст» актыўна працуе з Еўропай. Новы прадукт надыходзячага сезону – адпачынак у Іспаніі. Яго таксама можна планаваць на свой густ: вызначаць тэрміны, заказваць дадатковыя экскурсіі.

Л. Антонаў

Паводле: https://vitebsk.1prof.by

Народны фальклорны гурт «Глейна» ДУК «Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна» — лепшы творчы калектыў Віцебскай вобласці 2018 году

Народныя фальклорныя калектывы Цэнтра — «Глейна», «Азерыца», «Спадарыня» і салістка Таццяна Раева сталі ўдзельнікамі гала-канцэрта творчых калектываў Віцебскай вобласці, прысвечанага 80-годдзю заснавання ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» (па выніках абласнога агляду-конкурса калектываў мастацкай творчасці і аматарскіх аб’яднанняў, якія маюць званне «народны», «узорны», — «Званне падцвярджаю»)
У фальклорнай замалёўкі «Кола беларускага календара» гурты прадставілі першае свята — Каляды. Праспявалі рэгіянальныя абрадавыя песні «Каляда, малада» і «Го-го-го каза». Не абышлося і без галоўных дзеючых асоб — казы, мядзведзя, цыган, механошы.

Роля Пачынальніка атрымалася сапраўднай у выкананні Аляксандра Бязгінава.
Дзякуючы таленту и самаадданасці ўдзельнікаў калектываў, вынік сумеснай працы атрымаўся прыгожым, цікавым і феерычным !

http://gorodok.belcult.by/