Category Archives: Без рубрики

Восеньскія канікулы вучні і настаўнікі СШ №2 і Езярышчанскай СШ пачалі з вандроўкі

27 кастрычніка ў першы дзень восеньскіх канікул вучні і настаўнікі  двух школ Гарадоцкага раёна накіраваліся  з экскурсіямі ў г. Мінск і пушкінскія мясціны.

Настаўнікі і вучні СШ№2 выбрала сталіцу Беларусі – горад Герой Мінск з яго шматлікімі музеямі, славутымі мясцінамі. За суботні дзень вучні і настаўнікі наведалі нядаўна пабудаваны Музей Вялікай Айчынай вайны, наведалі новы музей “Краіна міні”, пабывалі  ў Нацыянальнай бібліятэцы і яе музеі кнігі, а таксама наведалі планетарый, дзе пазнаёміліся з зорным небам, даведаліся пра назіранні за ім. Экскурсіі па аб’ектах маршрута былі цікавымі, толькі ў Нацыянальнай бібліятэцы экскурсія была даволі кароткай – паўгадзіны і яе давялося чакаць цэлую гадзіну.

Калектыў экскурсантаў з Езерышчанскай школы накіраваўся на Пскоўшчыну ў пушкінскія мясціны – Міхайлаўскае,  Пятроўскае і Святагорскі манастыр. Экскурсія па славутых пушкінскіх мясцінах прынеслі шмат радасці і задавальнення, як вучням так і настаўнікам.

Усяго ў двух экскурсіях прыняла ўдзел 90 чалавек. Падрыхтоўцы экскурсіі спрыяла Таццяна Харашэвіч, старшыня ФСК “Гарадок”.  Відавочна, што ў такіх пазнавальных экскурсіях удзел павінны прымаць на канікулах усе школы раёна, пазнаючы сваю малую і вялікую Радзіму. І галоўная роля ў гэтым належыць адміністрацыі школ.

Л. Антонаў

 

Гарадок чакае гарачы футбольны уік-энд: палуфінал Кубка рэгіёнаў і змаганне за “золата” Віцебскай вобласці

27 і 28 кастрычніка га гарадскім стадыёне Гарадка адбудуцца галоўныя матчы футбольнага сезону для нашага ФК “Дзецкасельскі”: палуфінал з чэмпіёнам Мінскай вобласці ФК “Гарняк” з Салігорску і змаганне за перамогу у першанстве Віцебскай вобласці па футболу з ФК “Полацкгаз”.

Сёння ў нашым паўночным рэгіёне выпаў першы снег, а заўтра і паслязаўтра нас чакае гарачая барацьба на гарадскім стадыёне, дзе адбудуцца вырашальныя матчы сезону ў двух турнірах.

Спачатку ў суботу ў 15.00 пачнецца паўфінальны матч Кубка рэгіёнаў Беларусі, ў якім гуляюць аматарскія каманды, якія перамаглі ў Кубках сваіх абласцей і змагаліся за Кубак г. Мінска. Наша каманда ў мінулую нядзелю падарыла добры сюрпрыз аматарам футболу, перамогшы ў Мінску  мінулых уладальнікаў Кубка рэгіёнаў Беларусі ФК “Энергетык – БДАТУ” – 4:2. І вось у палуфінальным матчы іх чакае ўладальнік Кубка сталічнай вобласці — ФК “Гарняк” з Салігорску, які заваяваў кубак ў серыі пасьляматчавых пенальці. Гэты салігорскі клуб яшчэ напрыканцы верасня выйграў чэмпіянат Мінскай вобласці па футболу, а ў чвэрцьфінале перамог уладальніка Кубка Гомельскай вобласці ФК “МНПЗ” з Мазыра.

Кошт гэтага матча дастаткова высокі, бо напалову адкрывае рух у фінал Кубка рэгіёнаў. І наша каманда, якая праводзіць свой лепшы ў гісторыі сезон, мае ўсе шансы прайсці і “гарнякоў”.

У нядзелю ж у 14.00 нас чакае гістарычны матч за залатыя медалі чэмпіянату Віцебскай вобласці з ФК “Полацкгаз”.  Гэтая полацкая каманда на сёння ўзначальвае чэмпіянат Віцебскай вобласці набраўшы 32 ачка і апяраджае нас на тры. У гэтым сезоне мы ўжо раз “пакрыўдзілі” полацкіх футбалістаў перамогшы іх у фінале Кубка вобласці – 6:3. Відавочна, што і ў рашаючым матчы чэмпіянату нашы бамбардзіры – лепшыя ў вобласці — маюць ўсе шанцы на перамогу.

І пры ўсім неспрыяльным надвор’і гэтага уік-энда – дождж са снегам – на футбольным полі Гарадка будзе гарачае змаганне за перамогу. Заўзятары футболу безумоўна наведваюць рашаючыя матчы сезону ў нашым райцэнтры і падтрымаюць сваю каманду.

На футбол!

Л. Антонаў