Category Archives: Без рубрики

У Гарадку адбыліся дзве экскурсіі ў межах Х “Фэста экскурсаводаў”

13 красавіка 2019 года ў горадзе Гарадку ўпершыню адбыўся фэст-экскурсаводаў у межах Х  агульнанацыянальнага “Фэста экскурсаводаў”.

З 11 гадзінаў была першая экскурсія «Гарадок: мінулае і сучаснасць”, якую правяла Ксенія Бажанкова, супрацоўніца РФСК “Гарадок”. Экскурсанты прагуляліся па цэнтральнай плошчы горада і даведаліся гісторыю яе забудовы і прылеглых да плошчы будынкаў. Потым прайшлі па самай старой вуліцы горада Вялікай (цяпер – вул. Савецкая) і пазнаёміліся з гісторыяй будынкаў канца 19 ст – пачатку 20в. Пабывалі адразу ў двух кінатэатрах “Радзіма” г.Гарадка, якія былі ў розных месцах Гарадка. Даведаліся шмат пра будынкі горада і што ў іх раней знаходзілася.

Таксама экскурсанты пазнаёміліся з мінулым Свята – Мікалаеўскага сабора, які быў узведзены ў сярэдзіне19 стагоддзя. Экскурсія завяршылася каля самага маладога помніка райцэнтра – бюста двойчы Героя Савецкага саюза, Маршала І.Х. Баграмяна каля СШ №1.

У 13 гадзінаў пачалася другая экскурсія “Гарадок з мінулых стагоддзяў”, якую  праводзіў краязнаўца Леанід Гаравы. Разам з Леанідам Гаравым удзельнікі экскурсіі акунуліся ў гісторыю напісання паэмы – “Тарас на Парнасе” і яе мемарыялізацыю каля краязнаўчага музея.. Таксама экскурсанты пабывалі ў Гарадоцкім раённым краязнаўчым музеі, дзе супрацоўніца музея  ў зале этнаграфіі зрабіла агляд экспазіцый.

Пры руху у бок габрэйскіх могілак госці азнаёміліся з гісторыяй габрэяў г.Гарадка, а потым наведалі старажытныя габрэйскія магілы з унікальнымі пахавальнымі сталамі, агледзілі і сучасную частку могілак. Завяршылі экскурсію ў тым месцы, дзе жылі першыя жыхары Гарадка ў ІІІ-ХІ стагоддзі, каля возера Лугавога за вул. Зялёнай. Тут Леанід Гаравы распавёў пра даследаванні В.М. Ляўко тутэйшых курганаў, а таксама курганаў у іншых мясцінах Гарадоччыны, у тым ліку і каля былой вёскі, Альгова Межанскага сельсавета, якую хутчэй за ўсё заснавала княгіня Вольга пад час паходу ў Наўгародскую зямлю ў 947 годзе.

Удзельнікі экскурсій, сярод якіх былі і госці з Нямеччыны, падзякавалі экскурсаводаў з РФСК “Гарадок” за цікавы змест экскурсій і ветлівы прыём.

К. Сава

Раённы агляд-конкурс народнай творчасці “Гарадоцкая скарбонка -2019″ прадставіў гледачам лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці Гарадоччыны

Штогод кожная ўстанова культуры Гарадоцкага раёна ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці»  прадстаўяе свае лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці на раённым аглядзе-конкурсе  «Гарадоцкая скарбонка -2019″, якая адыгрывае значную ролю ў развіцці мастацкай самадзейнасці Гарадоччыны.  У  конкурсе, які быў прысвечаны Году малой радзімы,  прынялі удзел  вакальныя, харэаграфічныя, драматычныя, фальклорныя калектывы сельскіх дамоў культуры і клубаў раёна.  IMG_8843      Дзіцячы вакальны калектыў Віраўлянскага сельскага  дома культуры

IMG_9016 Верамееўскі сельскі Дом культуры — гурток эстрадна-тэатральнай мініцюры «Экземпляр»

IMG_9079       Дзіцячы фальклорны калектыў «Вязынка» Езярышчанскага ГПДК

IMG_8802      Фальклорны калектыў Халамерскага сельскага клуба 

IMG_7950    Урывак з абрада «Саракі» Кабішчанскага СДК

IMG_8182         Дуброўскі сельскі Дом культуры

IMG_8310      Сцяпанавічаскі сельскі клуб

IMG_8447 IMG_8451    Дзіцячы танцавальны калектыў Вархоўскага СДК

IMG_8595        Народны фальклорны калектыў «Спадарыня» Бычыхінскага СДК

http://gorodok.belcult.by/

У госці да “Тараса на Парнасе”: дзве экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў запланаваныя ў Гарадку

13-га красавіка экскурсію “Городок: прошлое и настоящее” праводзіць прадстаўнік турыстычна-інфармацыйнага цэнтра Гарадка https://vk.com/tour.gorodok, Ксенія Бажанкова — старт экскурсіі – з Цэнтральнай плошчы. Пачатак — 11.00

13-га красавіка экскурсію “Гарадок з мінулых стагоддзяў” праводзіць краязнаўца Леанід Гаравы, старт экскурсіі – ад Гарадоцкага краязнаўчага музея. Пачатак — 13.00

Падчас экскурсіі ўдзельнікі азнаёмяцца з гарадской забудовай Гарадка канца 19-пачатка 20 стагоддзяў, з мемарыяльнымі знакамі прысвечанымі паэме “Тарас на Парнасе” і яе аўтару Канстанціну Вераніцыну каля краязнаўчага музея, былым Свята-Мікалаеўскім саборам ХІХ стагоддзя, азнаёмяцца з гісторыяй габрэяў г. Гарадка, наведаюць старажытныя габрэйскія могілкі з унікальнымі пахавальнымі сталамі,

селішчам ІІІ-ХІІ ст. каля возера Лугавое, мемарыялам знішчаным вёскам Гарадоцкага раёна ў Вараб’ёвых гарах.

Больш экскурсий шукайце па хэштэгу #festguides2019

https://festguides.by

У культурна-асветніцкім цэнтры «Гарадок» дзейнічае выстава жаночых упрыгожванняў і аксесуараў “Жаночы сакрэт”.

5 красавіка ў  выставачнай зале КПЦ “Гарадок” пачала працу выстава жаночых упрыгожванняў і аксесуараў “Жаночы сакрэт”.

Арганізатарам выставы па традыцыі з’яўляецца клуб «Вытокі” Гарадоцкага Дому рамёстваў і фальклору пад кіраўніцтвам Ж.Ф. Гусейнавай.

Сярод прадстаўленых экспанатаў важнае месца зойме калекцыя шаляў, выкананая ў стылі «экапрынт», прадстаўленая Марыяй Гушча.

Упрыгожаннем экспазіцыі стануць ільняныя сумачкі, касметычку і бранзалеты з вышыўкай, традыцыйнай для Гарадоччыны. Наведвальнікі змогуць убачыць саламяныя капялюшыкі, ўпрыгажэнні з саломкі, вырабы, вязаныя кручком, выкананыя ў традыцыйным стылі. Таксама будуць прадстаўлены рарытэтныя ўпрыгажэнні, калекцыя з савецкага часу і многае іншае.

Акрамя упрыгожванняў, здзівяць сваёй арыгінальнасцю роставыя кветкі і свяцільні з фаамірана, выкананыя ў сучаснай тэхніцы ад Наталлі Камышовай.

У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць абмеркаваць кошт цікавых упрыгожанняў і набыць некаторыя з прадстаўленых на ёй вырабаў пасля завяршэння выставы.

Выстава дзейнічае ў буднія дні  і звртацца для наведванні трэба ў Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору, тэл. 41255.

Л.Антонаў, фота аўтара