Category Archives: Без рубрики
( Руская ) Антонина Борисовна Колца представит Витебщину в номинации «Хозяйка села» на XI Республиканском конкурсе ОО «Белорусский союз женщин»
( Руская ) Агроэкотуризм в Беларуси становится все более востребованным.
( Руская ) Биологический заказник «Сурмино» — ключевой элемент экологической сети национального и европейского уровня
( Руская ) В Городокском районе в четыре раза сократилось количество зафиксированных геологических памятников природы
( Руская ) Велосипедный туристский поход ІІ степени сложности Езерищенской СШ будет представлять район на областном конкурсе
Рэзідэнцыя Снягуркі запрашае дзяцей на Святкі-калядкі на бас-востраў
З 21 студзеня ў рэзідэнцыі Снягуркі на бас-востраве дзейнічае святочная Калядная праграмма “Святкі-калядкі” для груп дзяцей ад дзесяці чалавек.
Гэтая святочная праграма падрыхтавана ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці” для прыёму ў рэзідэнцыі Снягуркі дзяцей і падлеткаў на перыяд да 1 лютага. Пад час сустрэчы ў рэзідэнцыі Снягуркі госці паўдзельнічаюць у святках-калядках, самі апынуцца ў ролі калядоўшчыкаў і завітаюць у госці да Снягуркі.
Сустракаць дзяцей будзе Шуршуня, які з’яўляецца павадыром Казы і Мядзведзя. Яшчэ госці сустрэнуцца з цыганямі і Звяздаром, Бабай-Ягой і Катом-Баюном, Снегавікамі.
Пад час сустрэчы са Снягуркай дзеці вывучаць у карагодзе сяброўства невялікую калядную песню:
У карагодзе мы былі,
Каго мы там відзелі
У карагодзе мы былі
Мы відзелі …. Стасіка,
А ты Стасік патанцуй, а ты Стасік патанцуй
А Снягурка пачастуй, а Снягурка пачастуй!
Гэтая песня была запісана ад Архірэевай Н.Е. ў в.Дуброва Стадалішчанскага сельсавета ў1998 г.
На Святках-калядках у рэзідэнцыі дзяцей яшчэ чакаюць: гаданне з чароўнага кошыка, гульні і танцы, разгадванне загадак, гарэзлiвыя дражнiлкi, а таксама пажаданні і салодкія пачастункі ад Снягуркі.
Праграмма вядзецца на расейскай і беларускай мовах.

Як кажуць чым сто раз пачуць – лепш адзін раз пабачыць. Святкі-калядкі магчыма замовіць для группы дзяцей па тэл.: +3752139-42028; 52250; 41774.
Праграма дзейнічае да 1 лютага.
Л. Антонаў
Чытайце таксама:
Резиденция Снегурочки открылась в Городке. Видео с Первого канала.
( Руская ) Беларусь на карте «туристических рисков-2019»
У Гарадоцкім краязнаўчым музеі адкрылася персанальная выстава “Мая Беларусь”
16 студзеня 2019 года ў Гарадоцкім раённым краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё персанальнай выставы “Мая Беларусь» віцебскай мастачкі Ірыны Барсуковай.

Ірына Генадзьеўна нарадзілася і жыве ў горадзе Віцебску. У 1990 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Кірава. Працуе выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў сярэдняй школе № 3 з 1990 года.

Займаецца жывапісам у тэхніцы акварэлі, пастэлі і алейнага жывапісу. Сюжэтамі работ часта бываюць знакамітыя месцы роднага горада, кветкі, нацюрморты і пейзажы.

Удзельнік мастацкай выставы-продажу работ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях краін блізкага і далёкага замежжа.

На выставе прадстаўлена дваццаць восем работ, выкананых у тэхніцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, графікі, жывапісу. Карціны віцебскай мастачкі прыгожыя і натхняльныя, вытраманыя ў нацыянальных этнаграфічных традыцыях з сучасным каларытам.
Наведайце новую выставу Гарадоцкага краязнаўчага музея, якая будзе працаваць месяц.
Л. Антонаў
Фота аўтара
Раённае фальклорнае свята “СКАЧА ХАТА, КАЛІ СВЯТА” адбылося ў Бычысе
Раённае фальклорнае свята “СКАЧА ХАТА, КАЛІ СВЯТА”, арганізаванае ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці” адбылося у аграгарадку Бычыха 12 студзеня. Атрымаўся сапраўдны святочны цуд скарбонкі народнай творчасці. На свяце сустрэліся аматары старажытных традыцый танцавальнай, песеннай, музычнай спадчыны.І невыпадкова месцам для мерапрыемства абрана Бычыха. Яна здаўна славіцца сваімі славутымі носьбітамі, музыкамі, захавальнікамі каляндарна-абрадавых спеваў і пазаабрадавай лірыкі(Ульянава М.Ф., Сяргеева З.З., Рудзякова М.І.Хадарэнка Н.Н. і інш.) Гарманісты у гэтым мястэчку заўсёды былі у пашане – Іван Іўлеў, Анатоль Рудзякоў, прадаўжальнікі традыцый -Уладзімір Іўлеў, Валерый Філімонаў, зусім юны гарманіст Руслан Стэльмах. Дзякуючы калісьці пасаджанаму зярнятку закаханасці у гармонік знакамітага бычыхінскага самавучкі Івана Іванавіча Іўлева, музычныя інструментальныя традыцыі жывуць у вёскі па сённяшні час натхняючы маладое пакаленне на развіццё і захаванне гармоніка. Адным з першых Бычыхінскі край стаў займацца экспедыцыйнай дзейнасцю і ім удалося захаваць вялікі пласт фальклорнай спадчыны Гарадоччыны.
Пераемнасць пакаленняў нідзе не адлюстроўваецца так поўна і натуральна, як у фальклоры. Таму на сцэне дома культуры гледачы змаглі пабачыць і зусім маленькіх выканаўцаў, людзей сталага ўзросту і нават цэлыя сем’і.
Яскравым і непаўторным было выступленне фальклорнага ансамбля “Горніца” з г.Санкт-Пецярбург Расійскай Федэрацыі. Імі быў прадэманстраваны спектакль батлейкі “Цар Ірад ”.У выкананні самадзейных акцёраў гучалі многагалосныя песні і інструментальныя творы. Зал з захапленнем успрымаў таямнічы цуд, які адбываўся на сцэне.
Багата фальклорная спадчына Гарадоцкага раёна сваімі талентамі. Для гледачоў свята выступілі народны фальклорны гурт “Глейна” (кіраўнік Лілія Рэзкіна), фальклорны калектыў Халамерскага сельскага клуба і Вархоўскага сельскага дома культуры, народны фальклорны калектыў “Спадарыня” Бычыхінскага СДК, народны фальклорны ансамбль “Азерыца” Езярышчанскага ГПДК (кіраўнік Жанна Комава). Заліхвацкія і задорныя полькі прагучалі у выкананні народнага ансамбля гарманістаў (кіраўнік Уладзімір Шакуцёў) ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна”

Раённае фальклорнае свята “Скача хата, калі свята” мы прысвяцілі Году малой радзімы. Усе мы родам з беларускай вёсачкі, тут нашы карані, нашы традыцыі і наша спадчына. Дзякуючы выканаўцам і госці і гледачы дакрануліся да жыватворных вытокаў, да здабыткаў традыцыйнай народнай культуры, якія нам зберагаць як каштоўнейшы скарб.
Лілія Рэзкіна










