Category Archives: Без рубрики

Гарадок будзе супрацоўнічаць з гістарычным грузінскім горадам Гурджаані

13-15 кастрычніка 2018 года дэлегацыя Гарадоцкага раёна на чале са старшынём райвыканкама Пятром Карабачом наведала Гурджаанскі муніцыпалітэт Грузіі.

14 кастрычніка была падпісана дамова аб супрацоўніцтва паміж Гарадоцкім райвыканкамам і Гурджаанскім муніцыпалітэтам, якая прадугледжвае развіццё інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, абмен вопытам паміж органамі мясцовага самакіравання і грамадскімі арганізацыямі, удзел у сумесных выставах і творчых праектах.

Узаемаадносіны таксама будуць развівацца ў сферах эканомікі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і турызму паведамляе аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама.


Па інфармацыі з адкрытых сродкаў у Гурджаанскім раёне па стане на 2016 год пражывала каля 54 тысяч жыхароў і ёсць 31 населены пункт.
Істотна, што ў Гурджаанскім раёне налічваецца каля 400 архітэктурных помнікаў, у тым ліку захаваліся храмы V і VI стагоддзяў. Самым вядомым храмам раёна лічыцца Гурджаанская Квелацмінда. Сярод асноўных помнікаў раёна: Вачнадзіанская Квелацмінда (VIII стагоддзе), Сабор Богамаці ў Чарэмі, храм Санагіра, манастыр у Зэгаані, храм Сабацмінда (XVII), храм Святога Мікалая (VI), храм “Квавіс” у Ахашэні, храм Сьв. Таццяны ў Гурджаані , комплекс Амаглеба (Вазнясенскі) у Вэджіні, храм Квелацмінда ў Веджіні і іншыя.

Квелацмінда (груз. ყველაწმინდა) – праваслаўны манастыр у Гурджаанском раёне Грузіі, у васьмі кіламетрах ад вёскі Вачнадзиани (быўшы. Шрома). У VI – VII стагоддзі ў манастыры знаходзілася трохнефная базіліка, заходняя частка якой была пашкоджана апоўзнем. Фрагменты пабудовы можна бачыць яшчэ цяпер. Пазней, у канцы VIII – пачатку IX стагоддзя была пабудавана купальная царква Квелацмінда (Усіх Святых). Царква пабудавана з каменю і цэглы.


Квелацмінда адносіцца да пераходнаму перыяду грузінскага дойлідства (VIII – пер. Пал. X), гэта адзін з самых значных і высокамастацкіх помнікаў. Манастыр меў высокую агароджу з брамай на заходнім баку.

Гурджаанскі раён знакаміты сваімі вінаграднікамі дастаткова назваць такія мясціны раёна, як Ахашэні, Вазісубані, Мукузані …

У гэтым годзе знакаміты грузінскі гразевы курорт Ахтала ў самім горадзе Гурджаані прададзены з аўкцыёну за 3,76 мільёна лары (больш 1,528 мільёна даляраў). Рэкрэацыйны курортны комплекс купіла кампанія Global Victory Georgia – дачка Global Victory Investments Limited, зарэгістраванай у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, паведамляе ІА “Навіны-Грузія” са спасылкай на Нацыянальнае агенцтва дзяржаўнай маёмасці міністэрства эканомікі і ўстойлівага развіцця Грузіі.

Па інфармацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама наступным крокам будзе наданне канкрэтыкі заключанай дамове ў сферах эканомікі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і турызму. Плануецца запрасіць грузінскіх партнераў наведаць Гарадоччыну пад час святкавання 75 годдзя вызвалення Гарадоцкага раёна ад фашысцка-нямецкіх захопнікаў 24 снежня гэтага году.

Па інфармацыі: https://vk.com/public165111063

Л. Антонаў

У Гарадку пачалося добраўпарадкаванне габрэйскіх могілак каля старадаўніх рытуальных сталоў

На працягу першых дзесяці дзён кастрычніка на старажытных габрэйскіх могілках у Гарадку распачата праца па ачыстцы падыхода да рэдкіх рытуальных сталоў, якія знаходзяцца ў старой частцы могілак.

Па ініцыятыве раённага фізкультурна-спартыўнага клуба «Гарадок», які займаецца акрамя спорту яшчэ і інфармамаваннем грамадства аб турыстычным патэнцыяле Гарадка і раёна, і падтрымцы мясцовай улады і арганізацый райцэнтра распачата праца па добраўпарадкаванню габрэйскіх могілак каля старадаўніх рытуальных сталоў.

Самі габрэйскія могілкі Гарадка нясуць з сабой шматвякавую гісторыю жыцця габрэяў у Беларусі на мяжы аселасці. Пры адпаведнай працы гэтыя могілкі разам з месцамі халакоста ў Гарадку і на раёне маглі бы стаць маршрутам памяці пра прысутнасць габрэяў на Гарадоцкай зямлі. І добра, што справа іх добраўпарадкавання зрушылася з мёртвай кропкі.

Першы крок добраўпарадкавання могілак зрабілі працаўнікі Гарадоцкага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак, якія часткова скасілі траву ў старой частцы могілак, зрэзалі пераважна алешнік у накірунку рытуальных сталоў, а таксама вызвалілі ад аварыйнага дрэва стаянку для аўтамашын каля могілак.

Другім крокам стала валанцерская праца навучэнцаў Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа па вызваленю шляха да сталоў ад алешніка. Першакурснікі каледжа Аляксандр, Аляксей, Арцём, Дзмітрый, якія прыехалі ў Гарадок з розных куткоў Беларусі, добрасумленна і актыўна пашчыравалі з паваленым хмызняком алешніка.

Цёплае сонечнае кастрычнікае надвор’е спрыяла працы валанцёраў. Праз пару гадзін працы праход да рытуальных сталоў быў адкрыты.

Цяпер застаецца толькі вынесці алешнік да агароджа могілак, каб Гарадоцкае прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак забрала нарыхтаваную драўніну для стварэння трэсак, якія выкарыстоўваюцца ў ацяпленні. Дабраахвотнікі могуць прыняць удзел у далейшым добраўпарадкаванні старажытных габрэйскіх могілак Гарадка — сувязь праз нашы групы ў сацыяльных сетках.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Чарговы сплаў па рацэ Аўсянка ажыццявілі ўдзельнікі аб’яднання “Экасістэма” з аматарамі вандровак

На гэтым тыдні сябры грамадскага аб’яднання “Экасістэма” ажыццявілі сплаў па рацэ Аўсянка на ўчастку ад возера Медзісна да возера Ціёста. Гэты сплаў быў прымеркаваны да Сусветнага дня турызма і Дня ахоўваемых тэрыторый, якія адзначаюцца напрыканцы верасня і напачатку кастрычніка. У вандроўцы прынялі ўдзел акрымя сябраў аб’яднання “Экасістэма”, прадстаўнікі экалагічных структур, а таксама старшыня Гарадоцкага райвыканкаму П.П. Карабач.

Адрозненнем цяперашняга сплава стала значнае абмяленне Аўсянкі, якая страціла ў сваім узроўні каля метра вады. Адпаведна па цячэнню стала значна больш камянёў: тыя, якія раней былі пад вадой у гэтым сплаве сталі значна вышэй узроўня вады. Гэта бачна і па ўзроўні вады пад мастом каля вёскі Забарок, пад якім мінулай восенню было цяжка праплыць.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA


OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Па Аўсянцы і на пачатку кастрычніка было шмат зелені паручэйніка, які ўнесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Завяршыўся сплаў на вялікім возеры Ціёста каля шматгадовай ліпы, дзе зрабілі агульны фотаздымак.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Пад час сплаву яе ўдзельнікі мелі магчымасць палюбавацца прыгажосцю беларускай прыроды восенню, атрымаць зарад бадзёрасці.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA


OLYMPUS DIGITAL CAMERA


OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Удзельнікі вандроўкі раюць аматарам падоражжаў ажыццявіць сплавы па рацэ Аўсянка, а ДПУ “Карыценскі мох” гатовы прадставіць дзеля гэтага ў арэнду лодкі.

Л. Антонаў
Фота прадстаўлена удзельнікамі сплава.

Народны фальклорны калектыў «Глейна» прыняў удзел у фестывалі, дзе меладычна перапляліся рускія і беларускія традыцыйныя песні

Больш за 130 выканаўцаў з Пскоўскай вобласці, Санкт-Пецярбурга, Рэспублікі Беларусь сабралася на абласным фальклорным фестывалі імя Вольгі Сяргеевай ва Усьвяцкім раёне Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

У праграме другога дня фестываля: сустрэча ўдзельнікаў фестывалю каля дома Вольгі Сяргеевай, выкананне працяжна старадаўніх песень і парна-бытавых танцаў, шэсце, народнае гулянне і канцэрт з удзелам фальклорных калектываў.Вольга Сяргеева — фальклорная спявачка, якая стала музычным сімвалам радзімы для Андрэя Таркоўсчкага ў яго фільме «Настальгія» (там гучаць песні ў выкананні Сяргеевай — «Ой, кумачкі» і вясельны плач «Кармільца-Божухна»).

Народны фальклорны калектыў «Глейна» ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці» з’яўляецца ўдзельнікам фестывалю з моманту яго стварэння ў 2004 годзе. Старадаўнія абрадавыя песні Пскоўскай вобласці і Гарадоччыны вельмі цесна пераплятаюцца і па мелодыі, і па тэксце, некаторыя з іх ідэнтычныя. У выкананні «Глейна» прагучалі песні з рэпертуару вядомай фальклорнай выканаўцы Вольгі Федасеяўны Сяргеевай, а таксама традыцыйныя абрадавыя песні Гарадоцкага раёна.

Фестываль стаў цудоўным святам для ўсіх. Усе ўдзельнікі і госці з незвычайным натхненнем сустракалі выступлення ўсіх артыстаў і калектываў, атрымліваючы асалоду ад фальклорнай старадаўняй песняй.

Паводле: https://vk.com/public165111063

Пераклад рэдакцыі з расейскай мовы.