Кранальнае відэа пра сінявокую прэзентавала арганізацыя ЮНЭСКА да свайго 75-годдзя.
На тэрыторыі краіны размяшчаюцца 4 аб’екты, унесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА:
- Белавежская пушча
- Мірскі замак
- Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
- Дуга Струвэ
Нядзіўна, што менавіта гэтыя славутасці лічацца ключавымі ў Беларусі. Іх імкнуцца наведаць і замежнікі, і мясцовыя жыхары. Дарэчы, на сайце VETLIVA можна замовіць экскурсіі па гэтых дзіўных мясцінах. А можна пайсці далей і сустрэць Новы год у адным з іх.
На 2021 у спісе сусветнай спадчыны знаходзяцца 1154 аб’екты. Сярод іх культурныя, прыродныя і змяшаныя аб’екты, важныя для гісторыі і развіцця ўсяго чалавецтва. Мэта арганізацыі – захаваць, абараніць і распаўсюдзіць сярод народаў веды пра даручаныя ёй славутасці.