27 кастрычніка ў першы дзень восеньскіх канікул вучні і настаўнікі двух школ Гарадоцкага раёна накіраваліся з экскурсіямі ў г. Мінск і пушкінскія мясціны.
Настаўнікі і вучні СШ№2 выбрала сталіцу Беларусі – горад Герой Мінск з яго шматлікімі музеямі, славутымі мясцінамі. За суботні дзень вучні і настаўнікі наведалі нядаўна пабудаваны Музей Вялікай Айчынай вайны, наведалі новы музей “Краіна міні”, пабывалі ў Нацыянальнай бібліятэцы і яе музеі кнігі, а таксама наведалі планетарый, дзе пазнаёміліся з зорным небам, даведаліся пра назіранні за ім. Экскурсіі па аб’ектах маршрута былі цікавымі, толькі ў Нацыянальнай бібліятэцы экскурсія была даволі кароткай – паўгадзіны і яе давялося чакаць цэлую гадзіну.
Калектыў экскурсантаў з Езерышчанскай школы накіраваўся на Пскоўшчыну ў пушкінскія мясціны – Міхайлаўскае, Пятроўскае і Святагорскі манастыр. Экскурсія па славутых пушкінскіх мясцінах прынеслі шмат радасці і задавальнення, як вучням так і настаўнікам.
Усяго ў двух экскурсіях прыняла ўдзел 90 чалавек. Падрыхтоўцы экскурсіі спрыяла Таццяна Харашэвіч, старшыня ФСК “Гарадок”. Відавочна, што ў такіх пазнавальных экскурсіях удзел павінны прымаць на канікулах усе школы раёна, пазнаючы сваю малую і вялікую Радзіму. І галоўная роля ў гэтым належыць адміністрацыі школ.
Л. Антонаў