Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору годна выступіў на абласным свяце аматарскіх аб’яднанняў “Яблачны фэст” у вёсцы Алашкі Шаркаўшчынскага раёна.

У гэтым свяце прынялі удзел творчыя калектывы 17 раёнаў Віцебскай вобласці і гарадоцкі майстар Васіль Сіманковіч стаў лаурэатам І ступені ў намінацыі “Прэзентацыя выставы народных вырабаў майстэрні “Яблачны фэст”. Твор нашага майстра  “Яблыка на Спас”  з саломкі зроблена вельмі якасна і прафесійна і найлепш адпавядала духу фэста ў Алашках, дзе ўшаноўваецца дзейнасць селікцыянера-аматара Івана Сікоры.

Гарадоцкая дэлегацыя з чатырох работнікаў Гарадоцкага Дому рамёстваў і фальклору ад аб’яднання “Зялёная альтанка”: Марыя Шпакава, Васіль Сіманковіч, Віктар Камышоў, Валянціна Шатэра ўпершыню удзельнічала ў свяце “Яблачны фэст”.

 

Удзельнікі дэлегацыі  былі задаволены яго узроўнем і магчымасцю атрымаць новыя ўражанні і знаёмства, пабачыць прыроду Шаркаўшчыны, надыхацца цудоўным паветрам Радзімы Івана Сікоры каля сажалкі з лілеямі і не толькі.

Твор нашага майстра  “Яблыка на Спас” зараз магчыма пабачыць у Гарадоцкім Дому рамёстваў і фальклору, дзе і дзейнічае аматарскае аб’яднанне “Зялёная альтанка”. Дарэчы жыхары Гарадка ў ім могуць навучыцца розным народным рамёствам.

 

Больш пра свята тут: https://vitvesti.by/kultura

Фота Марыі Шпакавай і аўтара.

Л. Антонаў

26.08.2021