Гарадоцкія аматары велавандовак наведалі заказнік Карыценскі мох

У нядзелю 3 кастрычніка, калі збіраўся дождж, пяць велавандроўнікаў, уключаючы нашых вядучых велатурыстаў — Андрэя Сіняўскага і Сяргея Пагарэлага, зрабілі падарожжа ў рэспубліканскі заказнік Карыценскі мох.

Стартавалі вандроўнікі раніцай з вуліцы Баграмяна.

Далей іх шлях быў на в. Залучча – Хартова – Пальмінку – Раманава — Евіна.

У заказніку Карыценскі мох турысты  наведалі возера Чысцік.

 

Нашы вандроўнікі палюбаваліся краявідамі восені са сматравой вежы, якая на жаль, не каля возера.

 

 

Потым шлях быў на экалагічную сцяжынку ДПУ “Карыцінскі мох”. Восенню тут асаблівая прыгажосць беларускай прыроды. Сцяжынка абсталявана банэрамі з інфармацыяй пра ДПУ “Карыцінскі мох”, прыроду нашай Гарадоччыны: яе раслінны і жывёльны свет, паводзінамі ў лесе і г.д.

 

Перапынак на абед атрымаўся добры: запяклі ў фальзе бульбу, пачаставаліся гарбатай і прысмакамі, якія захапілі ў дарогу.

Нягледзячы на не зусім спрыяльнае надвор’е, бо марасіў дождж Таццяна і Валянціна, Арсеній, Сяргей і Андрэй атрымалі задавальненне ад нядзельнай вандроўкі.

Вярнуліся ў Гарадок нашы вандроўнікі да 18 гадзін, пераадолеўшы каля 50 км дарогі па прыгожым восеньскім мясцінам Гарадоччыны.

Фота: Сяргей Пагарэлы.

Л. Антонаў

05.10.2021