18 ліпеня ў лагеры “Арыён” быў прысвечаны годзе малой радзімы і праходзіў пад назвай “Гляджу ў азёры сінія ….”.
У гэты дзень арыёнаўцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Зямля пад белымі крыламі ….” і ў пазнавальнай гульні “Як мы ведаем сваю радзіму”. Таксама хлопцы наведалі кінатэатр у г.Гарадка.
Асабліва хлопцаў ўразіла экскурсія ў музеі баявой славы ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Гарадка”. Кіраўнік музея Сідарэнка Л.Ф. пазнаёміла арыёнаўцаў з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, з ваярамі –героямі Гарадоччыны.