Такую магчымасць маюць навучэнцы гуртка краязнаўства, які пачаў сваю дзейнасць з верасня 2019 г. на базе Гарадоцкага цэнтра дзяцей і моладзі. Гурток аб’яднаў дванаццаць цікаўных да гісторыі свайго краю хлопчыкаў і дзяўчат з восьмага да адзінаццатага класаў. Заняткі праводзяцца два разы на тыдзень і даюць магчымасць краязнаўцам не толькі ўдасканальваць веды па сусветнай і айчыннай гісторыі, але і ўбачыць на ўласныя вочы гістарычныя і проста прыгожыя мясціны Гарадоцкага раёна і Віцебскай вобласці. |
|
Напрыканцы экскурсіі навучэнцаў чакала самае цікавае — стральба з сапраўднага скандынаўскага лука (на здымку). Пад кіраўніцтвам вопытных майстроў хлопчыкі і дзяўчынкі засвойвалі тонкасці стральбы са старажытнай зброі. Кіраўнік краязнаўчага гуртка Віктар Цецераў анансуе, што на працягу навучальнага года ўдзельнікаў гуртка чакае шмат цікавага: яны наведаюць вялікую колькасць гістарычных мясцін і аформяць атрыманыя веды ў навуковыя працы, зробяць шэраг фотавыставаў. Кіраўнік гуртка расказвае, што вынікі навуковай працы Алесі Хадасевіч «М.А. Слемнёв. Большой человек из маленькой деревни» ужо адасланыя на конкурс «Пуцявінамі маіх землякоў». Каб мець добрую будучыню, трэба ведаць сваю гісторыю, а з гэтым дапаможа справіцца гурток краязнаўства. Юлія РУДЗЯКОВА |
