Кафэ “Экспрэсія” штодня запрашае на бізес-ланч

Для гасцей і жыхароў Гарадка і раёна вырашэннем пытання: “Дзе паесці?” можа стаць наведванне кафэ “Экспрэсія”.

Сучасны выгляд гэтае кафэ набыло пасля рэканструкцыі 2014 года, якая была праведзена да абласных Дажынак. Пасля рэканструкцыіі інтэр’ер памяшканняў набыў сучасны выгляд, а калектыў установы імкнецца нармальна карміць сваіх наведвальнікаў.

З вясны гэтага года для задавальнення патрэбаў спажыўцоў у дзейнасці кафэ стала практыкавацца  прадстаўленне з 12.00 да 15.00 бізнес-ланча ў выглядзе комплекснага абеда па даволі таннаму кошту.

У гэты бізнес-ланч штодня ўваходзіць тры блюда: першае, другое і трэццяе пры агульным кошце да 3 рублёў. Пагадзіцеся, што гэта зусім малы кошт, калі звычайна кошты блюд у іншых кафэ Віцебска, не кажучы пра сталіцу, пачынаюцца ад трох рублёў.

Зразумела, што наведвальнікі кафэ могуць замовіць і іншыя блюда з дзеючага меню. І таксама па невялікіх коштах.

Кафэ “Экспрэсія” знаходзіцца  ў Гарадку: вул. Пралетарская д. 13, тэл. + 375 (2139) 43157, каля “Універмага”.

Л. Антонаў

 

02.08.2018