30-31 ліпеня ў Вараб’ёвых гарах адбыўся турыстычны злёт сярод работнікаў арганізацый Гарадоцкага раёна, прысвечаны Году народнага адзінства «У адзінстве моцныя».
Асноўная частка турыстычных спаборніцтваў – спартыўная была з чатырох відаў спаборніцтваў. Гэта традыцыйныя – спартыўнае арыентаванне і турыстычная паласа перашкод, а таксама новыя для нашага раёна: тэхнікі воднага турызму і веласіпеднага.
Самымі першымі былі выяўлены пераможцы ў тэхніцы воднага турызму, які судзілі Сяргей Юшкоў, дырэктар ДПУ “Карыцінскі мох” і Сяргей Куракоў, дырэктар ДУСУ “Гарадоцкая ДЮСШ”. Шасці камандам былі дадзены дзве спробы прайсці дыстанцыю воднага турызма на возеры Арэхавым. Пераможцамі стала каманда Гарадоцкага райвыканкаму ў складзе Ніны Мурашка і Аляксея Гамзюка, другое месца ў Гарадоцкай райбальніцы, а трэццяе ў Цэнтра утылізацыі авіяцыйнай зброі.
Адначасова з водным турызмам праходзілі спаборніцтва па тэхніцы і велатурызма, які судзілі Таццяна Кандрацьтева, начальнік сектара спорта і турызма РВК і Вікторыя Максіменкава, супрацоўніца ДУ”РФСК “Гарадок”. Тут зноў лепшы вынік быў у каманды Гарадоцкага райвыканкама ў асобах Ніны Мурашка і Сяргея Шарстнёва. Другое месца заняў Гарадоцкі лясгас, а трэццяй стала каманда Гарадоцкай райбальніцы.
Трэццім відам спартыўнага турызма 30 ліпеня былі спаборніцтва ў спартыўным арыентаванні. Вядучы турыст раёна Генадзь Пятровіч Бесаў склаў, па яго меркаванню, нескладаны маршрут для жанчын і мужчын: 800 м для жанчын і 1500 м для мужчын.
Але арыентаванні на тое і арыентаванне, што нельга бегчы хутчэй чым думае галава. Гэта спазнала каманда Гарадоцкага райвыканкама, у якой жанчына прыйшла першая, але мужчына заблытаўся ў пошуках пікета і каманда выканкама стала толькі чацвёртай. Перамогу ж атрымала каманда Цэнтра утылізацыі авіяцыйнай зброі у складзе: Аляксандр Яфрэмаў і Вольга Марозава, пры гэтым Аляксандр атрымаў эстафету пятым. Другой стала каманда Яслей-сада №2, калі Ігар Кузьмін стартаваў шостым. На трэццяе ж месца выйшла каманда Гарадоцкай райбальніцы.
31 ліпеня адбыўся адзін від спаборніцтваў – турыстычная паласа перашкод. Перашкоды былі такімі: пераправа па паралельным перылам, пераправа праз “дрыгву”транспарціроўка пацярпелага, устаноўка намёта, пад’ем па схілу з грузам, вязка вузлоў і “балансір”. Тут лепшы вынік паказала каманда Гарадоцкага аддзела па надзвычайных здарэннях – 15.15, другой стала Гарадоцкая райбальніца пры 45 секундах штрафа – 16.48, трэццяе — у райвыканкама – 17.18. Чацвёртай стала каманеда Яслей- сада №2 – 17.19 пры 50 секундах штрафа.
Вось такія вынікі спартыўнага турызму. Тут лепшы вынік у каманды Гарадоцкага райвыканкама, другое месца ў каманды Гарадоцкай райбальніцы №2, а трэццяе, як і агульнае па турзлёту ў Цэнтра утылізацыі авіяцыйнай зброі.
У агульным жа заліку , дзе была конкурсная праграма, першая месца ў дружнай каманды Гарадоцкай райбальніцы.
Л. Антонаў