У гэтым годзе ў рамках Года Малой Радзімы быў арганізаваны конкурс праектаў экскурсійных маршрутаў па чатырох намінацыях. На конкурс паступіла ўсяго чатыры праекта маршрутаў па Гарадоцкаму краю і толькі ад навучальных устаноў. Праекты былі прадстаўлены з Бычыхінскай СШ «аг.Бычыха: ад вытокаў да сучаснасці», Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа “Карыценскі Мох” і СШ №2 г. Гарадка: “Месцы апаленыя вайной” і “Славутасці малой Радзімы”.
Праект Бычыхінскай СШ прапануе пазнаёміцца з гісторый узнікнення пасёлка Бычыха і запрашае наведаць Музей Баявой славы Бычыхінскай СШ з правядзеннем экскурсіі “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі пасёлка
Бычыха ». Пасля гэтага прыдугледжана наведванне помнікаў Героям Савецкага Саюза І.М. Антонаву і Н.М. Рудыку. У экскурсійным маршруце ёсць месца пахавання габрэйскіх жыхароў, экалагічны объект- крыніца «Святы калодзеж» і новы аб’ект пасёлка — царква святой Анастасіі Узорашыцельніцы, цэнтр духоўнага жыцця пасёлка.
Адзін з маршрутаў СШ №2 “Славутасці малой Радзімы” пралягае па курганных могільніках каля Гарадка, накіроўваецца да возера Святое, а потым вяртаецца ў Гарадок і праходзіць праз культавыя будынкі Гарадка. Нарэшце даходзіць да прадпрыемства “Фідбел”, а завяршаецца наведваннем “тарасаўскіх” мясцін, экскурсіяй у краязнаўчы музей і наведваннем былой паштовай станцыі, дзе зараз размяшчаецца храм Андрэя Першазванага.
Другі праект ад СШ №2 датычыцца намінацыі “Месцы апаленыя вайной” і праходзіць праз мемарыяльныя месцы ў Вараб’ёвых гарах, накіроўваецца да месца растрэла габрэяў за в. Бярозаўка, а потым вяртаецца ў Гарадок да месцаў, дзе усталяваны памятныя знакі вызваліцелям г. Гарадка, а таксама праходзіць праз мемарыяльны комплекс “Несмяротнасць”.
Гэтыя тры праекты заслугоўваюць пазітыўнай адзнакі і пры пэўным удасканаленні могуць стаць экскурсійнымі маршрутамі для турыстаў пры наведванні Гарадоцкай зямлі.
Л. Антонаў