Пераможца абласнога этапу конкурса “Зямля пад белымі крыламі” вучыцца ў СШ №2 г. Гарадка

У кастрычніку былі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу фотаработ “Зямля пад белымі крыламі”. Гэты конкурс праходзіць у  межах рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».

Вынікі конкурсу падводзіліся  па наступных намінацыях: “Мой дом”, “Водная прастора”, “Дзікі свет”, “Вышыня”, “Людзі і прафесіі”, “Асобы і пакаленні”, “Жывыя традыцыі”, “Спадчына” , “Манахром”, “ТэхнаРух”.  Усяго на конкурс было прадстаўлена 444 фотаздымкі.

Лепшыя працы па выніках конкурсу дэманстраваліся ў Віцебскім абласным цэнтры дзяцей і моладзі.

У намінацыі «Мой дом» 2-е і 3-е месцы заняла Пятрухіна Дар’я (кіраўнік настаўнік інфарматыкі Кузняцоў Л.П.).

Гэта ўжо трэцяе значнае дасягненне Дашы. Пажадаем ёй далейшых поспехаў.І найперш на нацыянальным этапе конкурсу “Зямля пад белымі крыламі”

 

Л. Антонаў

27.11.2018