Для вырашэння пытання: “Што набыць на памяць аб наведванні Гарадоччыны?” варта наведаць салон-магазін Дома рамёстваў і фальклору, які дзейнічае ў сістэме ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна” і прапануе разнастайныя сувеніры.
У салон-магазіне прадстаўлена разнастайная сувенірная прадукцыя, якую вырабляюць майстры Гарадоцкай зямлі, аб’яднаныя ў клубе “Вытокі”. Гарадоцкія майстры маюць шматлікія ўзнагароды розных конкурсаў і фестываляў, як на Беларусі так і за яе межамі. А іх прадукцыя даступна ў сувенірнай краме, як памяць пра Гарадоцкі раён, як памяць пра самабытную культуру Беларусі.
Адрас салона-магазіна: г. Гарадок, вул.Валадарскага, д.3,
тэл. +3752139 41255 .








