Турызм Гарадоцкага раёна быў прадстаўлены на святкаванні Дня незалежнасці Беларусі ў Дзіцячым парку

3 ліпеня ў Гарадку адбылося святкаванне Дня незалежнасці Беларусі ў якім прыняў ўдзел турыстычна-інфармацыйны цэнтр ДУ “РФСК “Гарадок” разам з сектарам спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкама.

Да святочнага дня была падрыхтавана “фота-сушка” найбольш вядомых мясцін Гарадка і раёна: ад мемарыяла  “Несмяротнасць” да царквы у вёскі Кабішча Пальмінскага сельсавета. Дзесяць фотаздымкаў знакавых мяцін Гарадоцкага краю на другім баку мелі апісанне свайго значэння, гісторыі і г.д.

Таксама былі  прадстаўлены самыя разнастайныя буклеты пра Гарадоцкі раён: як ад ДУ “РФСК “Гарадок”, так  і ад ПДУ”Карыцінскі мох” т г.д.. Гэтая прадукцыя ўтрымлівае не толькі інфармацыю пра турыстычныя аб’екты Гарадоцкага раёна, але і пра турыстычныя маршруты Гарадоччыны.

Прадстаўленая экспазіцыя выклікала зацікаўленасць у гасцей свята.

Л. Антонаў

06.07.2021