9 кастрычніка адбылася аўтобусная экскурсія ў Бярэзінскі біясферны запаведнік, якую арганізаваў ТІЦ ДУ “РФСК “Гарадок” пры падтрымцы сектара спорту і турызма Гарадоцкага райвыканкама.
Экскурсанты выехалі з Гарадка ў 8.30 і шлях быў праз суседні Шумілінскі і Бешанковіцкі раёны.
У Бярэзінскім біясферным запаведніку жыхары Гарадка наведалі экалагічную сцежку, лясны заапарк і Музей прыроды.
Тур пачаўся з наведвання экалагічнай сцежкі.
У любую пару года тут знойдзецца шмат цікавага для дапытлівага чалавека. Усяго за пару гадзін змяняючы адзін аднаго раскрылі свае таямніцы змрочны яловы лес і сыраваты асіннік, багаццем святла і пазалатай ліствы парадаваў загадкавы лес на краю балота і светлы бярэзнік з зараснікамі арэшніку.
З 15-ці мятровай назіральнай вышкі адкрылася велічная панарама балота. На балоце назіраўся дыван з сфагнавага мху, пладаносная пушыца, насякомаедныя росянка і журавіны, якія ажыўляюць балота ў розны час года.
Маршрут абсталяваны цікавымі інфармацыйнымі стэндамі.
У канцы сцежкі на мяжы сасновага бору турыстаў чакаў прасторны лясны заапарк у 12 гектараў. Тут знаходзяцца насельнікі беларускіх лясоў. Наведванне гэтага месца дае цудоўную магчымасць знаёмства з ляснымі жывёламі ва ўмовах, набліжаных да іх натуральнага пасялення. Вальеры з дзікімі жывёламі граюць важную ролю ў экалагічнай асвеце разам з Музеем Прыроды.
Тут экскурсанты пазнаёміліся з вялікай пяцёркай беларускага лесу – ласём, зубрам, мядзведзем, ваўком і рыссю.
Таксама ў заапарку турысты сустракалі і іншых жывёл: алень, дзік, казуля, ліса, янотападобная сабака. Знайшлося ў заапарку месца і для насельнікаў нашага неба ў адпаведным вальеры.
На тэрыторыі ляснога заапарка для турыстаў абсталяваныя месцы адпачынку – альтанкі, лаўкі. Побач з тэрыторыяй размешчана аўтастаянка, вялікая крытая альтанка і дзіцячая гульнявая пляцоўка.
Заключным этапам экскурсіі стаў Музей прыроды.
Экспанаты жывёл размяшчаюцца ў трох залах музея, у двух з якіх прадстаўлены экспазіцыі з удзелам млекакормячых, трэці прысвечаны птушкам і рыбам. Фонам для некаторых экспазіцый служаць маляўнічыя фоташпалеры, асновай для якіх сталі фатаграфіі ландшафтаў запаведніка. Экспазіцыі дэманструюць багацце прадстаўнікоў фауны, якія насяляюць у дзікай прыродзе Беларусі. Усяго там прадстаўлена каля 170 відаў птушак і 20 відаў млекакормячых, кожны з якіх жыве ў Бярэзінскім запаведніку.
Вось такая насычаная і пазнавальная праграма адбылася у Бярэзінскім біясферным запаведніку. Пры вяртанні ў Гарадок экскурсанты запоўнілі Анкету. У адказах турысты адзначалі, што ім больш усяго спадабаўся лясны заапарк і экалагічная сцежка. Выказваючы адносіны да паездкі экскурсанты яе правядзенне ацанілі як добрае і выказалі жаданне яшчэ рабіць паездкі з Гарадка па Беларусі
Л. Антонаў
Фота Таццяны Кандрацьевай