Узорны дзіцячы тэатр «Форум» Гарадоцкай ДШМ стаў лаўрэатам II Міжнароднага ГРАНД-конкурса «Талент года»

24-25 студзеня ў Мінску прайшоў II Міжнародны ГРАНД-конкурс «Талент года». Гэта быў фінальны конкурс-падвядзенне творчых вынікаў 2019г. для «Эстраднай школы талентаў», сучаснай кампаніі па арганізацыі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў у Беларусі.

«Эстрадная школа талентаў» за мінулы год правяла шмат розных конкурсаў і фестываляў. Гэта і Міжнародны конкурс-фестываль Музыкі святло, Міжнародны конкурс Мая Мара, Міжнародны конкурс Хрустальны васілёк і вядома ж наш рэспубліканскі конкурс Беларускiя таленты,У гэтай школе за год былі тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак і дарослых, якія выступалі, спаборнічалі, бліскалі і здзіўлялі сваімі дасягненнямі ўвесь 2019 год. За год былі ўзнагароджаны сотні лаўрэатаў, дыпламантаў і некалькі дзясяткаў ўладальнікаў Гран-Пры.

Творчыя асобы і калектывы спаборнічалі у такіх намінацыях: вакал, выяўленчае мастацтва, харэаграфія, тэатральнае мастацтва і інструментальнае выканальніцтва. Узрост удзельнікаў склаў ад 3 гадоў і да 64 гадоў

Выступы па ўсіх намінацыях праходзілі ў выдатным канцэртнай зале Мінскага палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. Арганізатарамі конкурсу выступала «Эстрадная Школа Талентаў» пры падтрымцы Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Найбольшая колькасць канкурсантаў было ў намінацыі вакал, інструментальнае выканальніцтва і харэаграфія.

У намінацыі «Тэатральнае мастацтва» было ўсяго два ўдзельніка . І узорны тэатр «ФОРУМ» Гарадоцкай ДШМ пад кіраўніктвам Аляксандра Бязгінанава стаў лаўрэатам І ступені.

Віншуем таленавіты калектыў!

Л. Антонаў

03.02.2020