У Гарадоцкім краязнаўчым музеі дзейнічае выстава «Майстэрства добрых рук» Віктара Дубарэзава

6 чэрвеня адбылося адкрыццё выставы «Майстэрства добрых рук» Віктара Уладзіміравіча Дубарэзава з нагоды яго 60-годдзя з дня нараджэння: 15 чэрвеня 1959 года.

На адкрыцці выступілі дырэктар Іванова Тамара Мікалаеўна і распавяла пра тое, як фармавалася выстава «Майстэрства добрых рук», падзялілася ўспамінамі пра Віктара Дубарэзава і  ўражаннямі пра яго працы, якія ёсць у калекцыі музея.

Потым Дубарэзава Наталля Васільеўна – жонка мастака распавяла пра творчы шлях, пра тое, як ствараліся некаторыя з прац мужа, якія прадстаўлены на выставе і агучыла творчую канцэпцыю некаторых твораў.

Наведвальнікам выставы будзе цікава праца “Кот”, якую Віктар Дубарэзаў напісаў для сваёй дачкі Настассі Дубарэзавай (Кінунен), вядомай лыжніцы і біятланісткі зборнай Беларусі, каб у яе адкрывалася другое дыханне, як другое вока ў ката.

Таксама выказала сваё меркаванне пра творчасць мастака Гусейнава Жанна Фёдараўна – кіраўнік народнага клуба майстроў «Вытокi» Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору, сябрам якога быў мастак Дубарэзаў. Таксама яна распавяла аб асабістых якасцях мастака, аб супрацоўніцтве мастака з Гарадоцкім Домам рамёстваў і фальклору.

Былі на адкрыцці выставы сябры і калегі мастака, якія падзяліліся ўспамінамі пра мастака. Добрае ўяўленне пра мастака дае  яго аўтапартрэт.

Прыходзьце ў музей і ацаніце прыгажосць работ Віктара Уладзіміравіча Дубарэзава. Выстава працуе да ліпеня.

Л. Антонаў, фота аўтара

20.06.2019