14 лютага ў Гарадку стартаваў чацвёрты этап Кубка федэрацыі па біятлону для юных біятланістаў Беларусі ва ўзросце 2001 −2008 гадоў нараджэння. |
|
Варта сказаць, што кіраўніцтва лыжаролернай трасы прыклала ўсе намаганні, каб стварыць умовы для старта біятланістаў, завяршыўшы стварэнне на гэтым тыдні са снегавых гармат і збор з Гарадка і яго ваколіц снега для снегавой падушкі на 1 300 метраў. І 14 лютага ў Гарадку адбыліся першыя гонкі Кубка Федэрацыі ў масс-стартах для чатырох узрастовых групах для юнакоз і дзяўчынак на дыстанцыях ад 10 км да 2,1 км. ![]() ![]() Арганізатары спаборніцтваў і вядучыя зрабілі шмат, каб у Вараб’ёвых гарах было біятлоннае свята. Найперш на спаборніцтвах з’явілася моладзь — навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа са свістулькамі, якія заўзелі за біятланістаў. Таксама вядучыя Ганна Любянкова і Максім Югаў не давалі сумаваць заўзятарам стартаў, прапануючы розныя пытанні і каментуючы стральбу біятланістаў на стрэльбішчы і змаганне на трассе. ![]() ![]() А пасля кожнага старта адбывалася ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў з выкананнем гімна Беларусі. ![]() Таксама каля трассы магчыма было падсілкавацца гарачым чаем, кавай печывам, дранікамі або набыць памятныя сувеніры гарадоцкіх майстроў. ![]() ![]() Варта дадаць, што Беларуская Федэрацыя біятлона вядзе прамую трансляцыю з Кубка Федэрацыі ў анлайне і з вынікам першага дня спаборніцтваў магчыма пазнаёміцца на сайце федэрацыі. Для гарадоцкіх аматараў біятлону варта адзначыць, што ў гэтых стартах прыняла ўдзел і наша гарадоцкая лыжніца, якая зараз займаецца біятлонам у Віцебску — Вікторыя Карзунова ва ўзрастовай групе 2003-2004 гадоў. На першых этапах Віка яшчэ трымалася ў першай дзесятцы, але на фінішы здолева вырваць 12 месца, аперадзіўшы на 0,1 с саперніцу. Сёння на біатлонным стадыёне адбудуцца відовішчныя смешаныя эстафеты з ў 9.50, ў 10.50, ў 12.20 і 13. 00. Завітайце ў Вараб’ёвы горы! Леанід Гаравы
|
