У Гарадку адзначылі памяць ахвяраў нацызму з гарадоцкага гета, якое было ліквідавана 80 гадоў таму

12 кастрычніка ў 1941 годзе было ліквідавана гарадоцкае гета, дзе ўтрымлівалася больш за 500 габрэяў. Гэта самая трагічная дата ў гісторыі гарадоцкіх габрэяў, якія жылі ў Гарадку з канца 17 стагоддзя.

У гэты дзень  па ініцыятыве Аддзела ідэалогіі, культуры і працы з моладдзю Гарадоцкага райвыканкама было арганізавана раніцай наведванне месца, дзе было  гета ў Гарадку.

Леанід Гаравы, супрацоўнік ТІЦ ДУ “РФСК “Гарадок”, пры руху ад Гарадоцкага краязнаўчага музея у накірунку месца гета,  распавёў пра жыццё габрэяў у Гарадку з пачатка фашыскай акупацыі, растрэл мужчын габрэяў за вёскай Бярозаўка. Таксама была расказана пра Ніну Сянчуру, якой тады было 13 гадоў і якая жыла на вуліцы Чырвонаармейскай і была сведкам ліквідацыі гета. Ніна Сяргееўна  ў 2019 годзе расказала пра лёс сваіх суседзяў сям’і Меерзон. Бацька Зяма быў растраляны за Бярозаўкай, а маці Ева з двума дачкамі загінулі ў Вараб’евых гарах.

Гарадакчане прайшлі да меса, дзе ў 1941 годзе было гета. На сустрэча выступіла  Міра Захараўна Крывічкіна, якая  распавялі пра гісторыю гета і халакоста ў Гарадоцкім раёне. Міра Крывічкіна  выказала пажаданне ушанаваць месца гета памятным знакам, бо нашчадкі гарадоцкіх габрэяў з розных краін свету прыязджаюць у Гарадок. Прысутныя ушанавалі памяць трагічнай гісторыі габрэяў Гарадка пакіданнем каменняў каля места па вул. Стараневельскай, дзе было гета.

Пасля абеду адбылася паездка да помніка ў Вараб’ёвы гары, дзе завяршылі свій зямны шлях узнікі гарадоцкага гета.

 

Напачатку было прыбрана лісце каля помніка і добраўпарадкавана месца.

Потым выступіла з прамовай Яна Лявонава, вядучы спецыяліст Аддзела ідэалогіі, культуры і працы з моладдзю Гарадоцкага райвыканкама пра неабходнасць шанавання памяці пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны.  Леанід Гаравы прапанаваў грамадзянам ведаць свае карані і шанаваць памяць пра сваіх продкаў так, як гэта робяць габрэі і быць салідарнымі ў памяці пра халакост са сваімі землякамі. Міра Крывічкіна адзначыла вялікую працу Фонда сям.і Лазарусаў, якія дапамагаюць з устаноўкай помнікаў ахвярам халакосту на беларускай зямлі.

Міра Захараўна  таксама выказала просьбу да ўладаў наконт усталявання мемарыяльных пліт з прозвішчамі і імёнамі габрэяў, якія сталі ахвярамі халакосту, як каля Бярозаўкі, так і ў Вараб’ёвых гарах.

Гэта спрыялабы бы таму, што нашчадкі сваякоў часцей прыязджалі ў Гарадок з Ізраіля, Нямеччыны, Англіі, ЗША і г.д.

Напрыканцы сустрэчы былі пакінуты каля помніка камяні, а таксама ўскладзены кветкі.

Л. Антонаў

13.10.2021