З 21 снежня ў рэзідэнцыі Снягуркі адбыліся першыя прадстаўленні для дзяцей у выкананні каззачных герояў гэтай рэзідэнцыі. Першай групай якая наведвала рэзідэнцыю была група вучняў з 3-4 класаў СШ №2 г. Верхнедзвінска. І да новага Новага года на прадстаўленні пабывалі групы з Віцебска ад турфірмы “Лучоса”, з СШ №1 г. Чашнік, а таксама СШ №1 г. Гарадка ( 5 кл. ).
Пасля Новага года рэзідэнцыя Снягурачкі працягвае сваю працу. І на ёй пабывалі дзеці з Гарадоцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра на дабрачыннай аснове, а таксама дзеці з СШ№1, дзіцячага сада №2 і №1 г. Гарадка.
Усяго за гэты час у рэзідэнцыі пабывала 254 наведвальніка з 11 груп, для якіх было арганінізавана “Падарожжа ў казку”. Пры гэтым толькі з Новага года прырода нарэшце адарыла снегам рэзідэнцыю Снягуркі . І ў ёй стала па зімоваму святочна.
Нагадаем, што дзетак па рэзідэнцыі Снягуркі ў казачным лесе суправаджаюць Снягуля і Снегашуля. Першым прыпынкам з’яўляецца «Школа навагодніх прамудрасцяў”. Потым сустракаецца «Млын шчасця» і «Калодзеж прадказанняў», а з рэзідэнцыі Снягуркі выходзілі казачныя героі: ад вясёлай Бабы Яго да ката Катафеячы.
Нарэшце у самой рэзідэнцыі з’яўляецца Снягурка з якой дзеці з лесу клічуць Дзеда Мароза і пачынаюць вадзіць карагоды вакол святочнай ялінкі.
Праз усё падарожжа па Снягуркавай рэзідэнцыі дзеці гуляюць у розныя эстафеты, разгадваюць загадкі, праяўляюць кемлівасць.
Напрыканцы прадстаўлення ў цераме разам са Снягуркай і Дзедам Марозам дзеці пьюць чай і частуюцца прысмакамі. Таксама на працягу падарожжа дзеці атрымліваюць розныя прызы і шмат цукерак.
Вы зможаце падарыць свайму дзіцяці сапраўдную радасць і навагодні цуд. Бо ўражанні ад прадстаўлення назаўсёды застануцца ў памяці дзяцей, змогуць стаць прычынай добрага настрою не толькі ў свята, але і пасля яго завяршэння.
Ўсе прадстаўленні праводзяцца толькі па папярэднім запісе для груп ад 15 чалавек. Індывідуальныя наведнікі могуць далучыцца да пэўных груп па ўзгадненню з арганізатарамі “Падарожжа ў казку”. Заяўку можна пакінуць па тэл .: 5-22-50, +37529 7136717, +37529 2973608.
Сама “Рэзідэнцыя Снягуркі” знаходзіцца тут:
Дарэчы, у сацыяльнай сетцы УКантакце створана група: РЕЗИДЕНЦИЯ СНЕГУРОЧКИ : https://vk.com/public190537951 , дзе маецца шмат відэа і фота пастоў.
Л. Антонаў