Чарговы турыстычны злёт Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа прайшоў з удзелам сяброў з Латвіі

7-8 чэрвеня 2018 года на беразе возера Лосвіда прайшоў традыцыйны турыстычны злёт навучэнцаў 1 -3 курсаў Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Праграма турыстычнага злёту ўключала самыя разнастайныя конкурсы і спаборніцтвы. Сярод іх – паласа перашкод, якая складалася з сямі зыходных пунктаў, такіх як ўстаноўка палаткі, купіны, пастка, бег па дыстанцыі ў процівагазах, стральба па мішэні, уменне аказаць першую медыцынскую дапамогу і транспарціроўку ўмоўна пацярпелага, конкурс на лепшую турыстычную газету, конкурс на лепшы турыстычны абед, конкурс на лепшае афармленне лагера.

«Такія турыстычныя злёты вучаць арганізоўваць самім свой побыт і жыццё, дапамагаюць дзецям адаптавацца да жыцця, хай нават у такіх не зусім звыклых умовах», – такую думку выказаў дырэктар каледжа Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько

У турыстычным злёце ўдзельнічала 19 каманд ГГАТК, таксама госці з УА Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны і турысты з Малнаўскага каледжа з Латвіі. Хлопцы за гэтыя 2 дні атрымалі процьму станоўчых эмоцый, выдатна правялі час, набылі новы вопыт, які ім абавязкова спатрэбіцца ў жыцці і дапаможа ў наступны раз дамагчыся лепшых вынікаў!

Прызавыя месцы ў агульным камандным заліку размеркаваліся наступным чынам:

1 месца-каманда вучэбнай групы 1то3 (куратар Паўлючэнкава Т.В), 2 месца-каманда вучэбнай групы 2тоА (куратар Гуль І.І.), 3 месца – каманда вучэбнай групы 1то2 (куратар Іваноў С.Г.).

Пасля цырымоніі ўзнагароджання і фотасесіі стамдёныя, але задаволеныя і шчаслівыя навучэнцы раз’язджаліся па дамах,

Турыстычны злёт – 2018 пакінуў у памяці мноства вясёлых момантаў, незабыўных уражанняў.

Вялікі дзякуй усім удзельнікам турыстычнага слета- 2018 !!!

Аўтар: Алёна Марачова. Фота і тэкст з сайта: http://www.ggatk.by

Пераклад на беларускую мову рэдакцыі сайта.

 

13.06.2018

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *