Экспарт турыстычных паслугаў па Гарадоцкаму раёну за тры кварталы 2019 года павялічыўся больш чым на дзве трэцці

Па інфармацыі аб’ектаў турыстычнай індустрыі Гарадоцкага раёну за тры кварталы 2019 года экспарт турыстычных паслугаў павялічыўся на 66,8% ў параўнанні са студзенем-вераснем 2018 году. Найбольшы рост далі гатэль “Спартыўны гарадок”, які павялічыў мінулагодні паказчык больш чым у два разы.

У  трэццім квартале 2019 года найбольшы экспарт турыстычных паслугаў зноў атрымаў гатэль “Спартыўны гарадок” 89,64 тысяч даляраў або  ў 2,21 разы больш, чым за тры кварталы адпаведнага перыяду мінулага году. Тады было аказана паслуг у 40,4 тыс. долараў. Гэта атрымалася дзякуючы мэтанакіраванай працы па правядзенню збораў і спаборніцтваў на спартыўных аб’ектах ВАЦАР і ўжо пэўнаму аўтарытэту базы ВАЦАР у Расіі. Так за гэты год тут пабывала 22 каманды па лыжах, біятлону, воднаму полу з Расіі, Украіны і Польшчы, як агульнай колькасцю 515 чалавек. Усяго ж у гатэлі было прынята 1529 чалавек.

На другім месцы па экспарту турпаслугаў ТАК “Лосвіда”, дзе іх было аказана на 32,03 тыс. даляраў – прырост 31%. Тут ўсяго з пачатку года  адпачыла 1363 чалавека і амаль трэць – 423 – замежнікі.

На трэццім месцы па экспарту паслугаў сваёй інфармацыі ПУП “Паўазер’е”,  дзе пабывала толькі 2 замежніка з 306 гасцей, а паслуг аказана на 24,42 тыс. дал. – рост у 77% да мінулага году.

За трэцці квартал актыўна прымалі гасцей у Гарадоцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжам: тут было прынята 819 чалавек і з іх 330 замежнікаў. Праўда за гэтыя паслугі было атрымана толькі6,8 тыс. даляраў – менш, чым іншымі аб’ектамі турызма Гарадоччыны.

Вышэй за  мінулагодні ўзровень экспартных паслугаў выйшла Гарадоцкая “БАПР” – 20,0 тыс. дал. – 122%.  Пры гэтым Гарадоцкая “БАПР” прыняла 36 турыстаў з краін далёкага замежжа – Польшчы – 14, Чэхіі –3, Італіі, Бельгіі, Іспаніі – па два турыста, Славеніі – адзін у межах бязвізавага наведвання Беларусі і 8 з Расіі.

Усяго экспарт турспаслугаў за тры кварталы склаў па Гарадоцкаму раёну 189,39 тыс. даляраў, што ужо больш гадавога задання. Пры гэтым  на нашых турыстычных аб’ектах адпачыла 4159 госця, з якіх 1316 прыехала з-за межаў Беларусі.

Леанід Гаравы

09.10.2019