Па інфармацыі аб’ектаў турыстычнай індустрыі Гарадоцкага раёну за 2019 год экспарт турыстычных паслугаў павялічыўся на 54,03% ў параўнанні з 2018 годам. Найбольшы рост далў гатэль “Спартыўны гарадок”, які павялічыў мінулагодні паказчык больш чым у два разы. Дарэчы робіць гэта ўжо другі год запар.
За 2019 год найбольшы экспарт турыстычных паслугаў зноў атрымаў гатэль “Спартыўны гарадок” 95,03 тысяч даляраў або ў 2,1 разы больш, чым за мінулы год. Тады было аказана паслуг у 45,31 тыс. долараў. Гэта атрымалася дзякуючы мэтанакіраванай працы па правядзенню збораў і спаборніцтваў на спартыўных аб’ектах ВАЦАР і ўжо пэўнаму аўтарытэту базы ВАЦАР у Расіі. Так за гэты год тут пабывала 21 каманда па лыжах, біятлону, плаванню, воднаму полу з Расіі, Украіны і Польшчы, як агульнай колькасцю 529 чалавек. Усяго ж у гатэлі было прынята 1759 чалавек.
На другім месцы па экспарту турпаслугаў ТАК “Лосвіда”, дзе іх было аказана на 32,8 тыс. даляраў – прырост 35,7%. Тут ўсяго з пачатку года адпачыла 1767 чалавек і амаль чвэрць – 458 – замежнікі.
На трэццім месцы па экспарту паслугаў паводле сваёй інфармацыі ЗАТ “Асотна”, дзе за мінулы год пабывала 24 замежніка з 39 гасцей, а паслуг аказана на 32,1 тыс. дал. – рост у 13% да мінулага году.
Вышэй за мінулагодні ўзровень экспартных паслугаў выйшла Гарадоцкая “БАПР” – 31,2 тыс. дал. – 132,8%. Пры гэтым Гарадоцкая “БАПР” прыняла 36 турыстаў з краін далёкага замежжа – Польшчы – 14, Чэхіі –3, Італіі, Бельгіі, Іспаніі – па два турыста, Славеніі – адзін у межах бязвізавага наведвання Беларусі і 8 з Расіі.
Усяго экспарт турспаслугаў за 2019 год склаў па Гарадоцкаму раёну 224,79 тыс. даляраў, што больш мінулагодняга паказчыка на 54,03%. Пры гэтым на нашых турыстычных аб’ектах адпачыла 4860 гасцей, з якіх 1397 прыехала з-за межаў Беларусі.
Леанід Гаравы