


Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору запрашае прыняць удзел у I-м раённым адкрытым конкурсе “Гарадоцкая лялька”.
3. намінацыя “Хатняя калекцыя” – І, ІІ, ІІІ месцы.

( Руская ) Пять причин побывать в Городке

( Руская ) Игорь Петришенко: “Во время Европейских игр туристическая составляющая ничуть не менее важна, чем спортивная” (фото)

( Руская ) В Ремнях Меженского сельсовета сгорел костел конца XIX, включенный в список историко-культурных ценностей

( Руская ) Городокский аграрно-технический колледж принял участие в Фестивале кулинарного искусства «КулинарШоу 2019»

У Гарадку адбыліся дзве экскурсіі ў межах Х “Фэста экскурсаводаў”
13 красавіка 2019 года ў горадзе Гарадку ўпершыню адбыўся фэст-экскурсаводаў у межах Х агульнанацыянальнага “Фэста экскурсаводаў”.
З 11 гадзінаў была першая экскурсія «Гарадок: мінулае і сучаснасць”, якую правяла Ксенія Бажанкова, супрацоўніца РФСК “Гарадок”. Экскурсанты прагуляліся па цэнтральнай плошчы горада і даведаліся гісторыю яе забудовы і прылеглых да плошчы будынкаў. Потым прайшлі па самай старой вуліцы горада Вялікай (цяпер – вул. Савецкая) і пазнаёміліся з гісторыяй будынкаў канца 19 ст – пачатку 20в. Пабывалі адразу ў двух кінатэатрах “Радзіма” г.Гарадка, якія былі ў розных месцах Гарадка. Даведаліся шмат пра будынкі горада і што ў іх раней знаходзілася.
Таксама экскурсанты пазнаёміліся з мінулым Свята – Мікалаеўскага сабора, які быў узведзены ў сярэдзіне19 стагоддзя. Экскурсія завяршылася каля самага маладога помніка райцэнтра – бюста двойчы Героя Савецкага саюза, Маршала І.Х. Баграмяна каля СШ №1.
У 13 гадзінаў пачалася другая экскурсія “Гарадок з мінулых стагоддзяў”, якую праводзіў краязнаўца Леанід Гаравы. Разам з Леанідам Гаравым удзельнікі экскурсіі акунуліся ў гісторыю напісання паэмы – “Тарас на Парнасе” і яе мемарыялізацыю каля краязнаўчага музея.. Таксама экскурсанты пабывалі ў Гарадоцкім раённым краязнаўчым музеі, дзе супрацоўніца музея ў зале этнаграфіі зрабіла агляд экспазіцый.
Пры руху у бок габрэйскіх могілак госці азнаёміліся з гісторыяй габрэяў г.Гарадка, а потым наведалі старажытныя габрэйскія магілы з унікальнымі пахавальнымі сталамі, агледзілі і сучасную частку могілак. Завяршылі экскурсію ў тым месцы, дзе жылі першыя жыхары Гарадка ў ІІІ-ХІ стагоддзі, каля возера Лугавога за вул. Зялёнай. Тут Леанід Гаравы распавёў пра даследаванні В.М. Ляўко тутэйшых курганаў, а таксама курганаў у іншых мясцінах Гарадоччыны, у тым ліку і каля былой вёскі, Альгова Межанскага сельсавета, якую хутчэй за ўсё заснавала княгіня Вольга пад час паходу ў Наўгародскую зямлю ў 947 годзе.
Удзельнікі экскурсій, сярод якіх былі і госці з Нямеччыны, падзякавалі экскурсаводаў з РФСК “Гарадок” за цікавы змест экскурсій і ветлівы прыём.
К. Сава

( Руская ) II Европейские игры пройдут в Минске с 21 по 30 июня: программа, билеты

Раённы агляд-конкурс народнай творчасці “Гарадоцкая скарбонка -2019″ прадставіў гледачам лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці Гарадоччыны
Штогод кожная ўстанова культуры Гарадоцкага раёна ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці» прадстаўяе свае лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці на раённым аглядзе-конкурсе «Гарадоцкая скарбонка -2019″, якая адыгрывае значную ролю ў развіцці мастацкай самадзейнасці Гарадоччыны. У конкурсе, які быў прысвечаны Году малой радзімы, прынялі удзел вакальныя, харэаграфічныя, драматычныя, фальклорныя калектывы сельскіх дамоў культуры і клубаў раёна.
Дзіцячы вакальны калектыў Віраўлянскага сельскага дома культуры
Верамееўскі сельскі Дом культуры — гурток эстрадна-тэатральнай мініцюры «Экземпляр»
Дзіцячы фальклорны калектыў «Вязынка» Езярышчанскага ГПДК
Фальклорны калектыў Халамерскага сельскага клуба
Урывак з абрада «Саракі» Кабішчанскага СДК
Дуброўскі сельскі Дом культуры
Сцяпанавічаскі сельскі клуб
Дзіцячы танцавальны калектыў Вархоўскага СДК
Народны фальклорны калектыў «Спадарыня» Бычыхінскага СДК
