Прыгоды ў казачным лесе праз казачны партал арганізавалі культработнікі Гарадка для турыстаў з Віцебску

У перыяд восеньскіх канікул ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна» арганізаваў тэатралізаваную гульнявую праграму для дзяцей «Прыгоды ў казачным лесе». Першымі ўдзельнікамі праграмы сталі навучэнцы СШ № 40 г. Віцебска.

Ля ўваходу ў казачны партал рабят сустрэў добры дзядзечка Мухамор, які расказаў ім аб інтрыгах паскуддзя. Гэтае паскуддзе зачаравала казачны лес, замкнула у дубовым цераме Златушку – каралеву Восені і расставіла на шляху пасткі, каб ніхто не змог яе вызваліць. Але хлопцы смела адправіліся насустрач выпрабаванням.На шляху да церама маленькія вандроўўчыкі пазнаёміліся з Шуршулей – захавальніцай лесу, якая суправаджала іх на доўгім шляху. Дапамаглі Цётухна Саве прыбраць у лясной школе, за што атрымалі памяткі «Правілы паводзінаў у лесе” і першую падказку да галоўнай загадкі. Нарыхтавалі жалудоў на зіму для трох парсючкоў. Чароўныя Ніф-Ніф, Наф-Наф і Нуф-Нуф ўручылі дзятве чароўны жалуды – падказку, якая прывяла іх да Кашчэя Несьмяротнаму. Прабраўшыся з ім праз магічнае павуцінне, хлопцы зварылі Вядзьмарскае зелле ў хатцы Бабы Ягі. Атрымаўшы яшчэ адну падказку, адправіліся да Машы і Мядзведзю, з якімі танцавалі, лавілі рыбку і гулялі.На наступным пляцоўцы рабят сустрэлі рыжы Кот і мукамолы. Яны разам адправіліся да кікімары і Аукі, якія таксама падрыхтавалі розныя гульні і эстафеты для гасцей казачнага лесу. Дзеці вадзілі карагод дружбы, гулялі, танцавалі і весяліліся.

У цераме Златушка частавала рабят гарбатай, пірагамі і прысмакамі. Усе госці атрымалі памятныя прызы.

Свежае паветра восеньскага лесу, цікавая, насычаная праграма падарылі дзецям выдатны настрой і зарад пазітыву, а фатаграфіі, зробленыя на разнастайных тэматычных пляцоўках, будуць доўга нагадваць пра гэта захапляльнае падарожжа.

ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна»

Паводле: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Вёска Кошкіна адарыла новымі песнямі і адметнымі асаблівасцямі правядзення святаў народнага календара

Кошкіна – цудоўная мясціна, якая знаходзіцца ў  трох кіламетрах ад вёскі Лахі.

У пачатку XX стагоддзя  гэта была вёска  з 59 жыхарамі, дзе працавала школа граматы і вялі гаспадарку ў 17 дварах. У  кастрычніку 1942 года, нямецка-фашысцкія  акупанты спалілі вёску і загубілі 4 жыхароў. У 1960 годзе  вёска аднавілася, і у ёй налічвалася 84 жыхары. Хлопцы з Кошкіна ўзялі замуж дзяўчат з суседняй вёскі Альшанікі і пачалося мірнае і працоўнае жыццё.

Было тут і месца спевам і музыкі. Святкаваліся вяселлі і хрэсьбіны, святы народнага календара – Каляды, Купалле, Зажынкі, Дажынкі, ладзіліся вячоркі, на якіх гучна  іграў гармонік і танчылі любімыя танцы : Кракавяк, Ленцея, Падыспань, Зялёную рошчу, Барыню, Каробачку, Сямёнаўну і інш.

Вельмі прыемна, што у экспедыцыі нам давялося сустрэцца з пастаяннымі жыхарамі вёскі Кошкіна: Ягоравай Лінай Яфімаўнай (1934 г.н.) Котавай Раісай Фёдараўнай (1931 г.н.), Мінавымі Надзеяй Іванаўнай і Генадзем Фёдаравічам Мінавым (1940 г.н.).

  Працалюбівы гаспадар,  добразычлівы і  абаяльны чалавек, таленавіты гарманіст – Генадзь Мінаў,  ён заўсёды быў “легкі на ўздым”. Амаль 20 год не браў у рукі гармонік, але узяўшы  і пачаўшы іграць польку зразумеў,  што памятае   забытыя мелодыі , і твар сталага чалавека змяніўся, засіялі вочы і мы нібыта апынуліся у тых 60-тых… І зазвінела — Барыня і Каробачка, вальс і прыпеўкі.

Як расказвае Ліна Ягорава раней ні адно свята не абыходзілася  без гарманіста. У ёй чацвера дзяцей і усе вяселлі іграў Генадзь Мінаў.

Генадзь Фёдаравіч Мінаў

У пачатку стагоддзя ткацтва было асноўным захапленнем яе матулі, на жаль не захаваліся кросны, а з работ засталіся толькі “палавікі”. Сама Ліна Яфімаўна распавядала пра жыццё ў маленстве і юнацтве, святы народнага календара і вясельныя спевы.

 Ліна Яфімаўна Ягорава

Носьбіт фальклорных традыцый  Раіса Котава шмат расказала пра сваю вёску і старажытныя святы, якія праводзіліся ў мястэчку. Закаханая у родныя прасторы яна жыве ў Кошкіна з 1955 года, памятае і цяжкую працу і добрыя гучныя песні у выкананні мясцовых дзяўчат і жанчын, а у вечары танцы пад гармонік .

Раіса Фёдараўна КотаваПа выніках даследчай экспедыцыі была састаўлена цікавая краязнаўчая інфармацыя, у якой адлюстраваны гістарычнае мінулае і сучаснае жыццё жыхароў вёскі Кошкіна. Архіў ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці ” папоўніўся новымі песнямі і адметнымі асаблівасцямі правядзення святаў народнага календара, а таксама падцвярджэнню многіх існуючых традыцый.

http://gorodok.belcult.by

Дзякуючы высокаму ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў ансамбля “Азерыца” расце цікавасць да нашай самабытнай культуры.

Насычаным і багатым на падзеі выдаўся другі восеньскі месяц для народнага фальклорнага ансамбля «Азерыца» Езярышчанскага гарпасялковага Дома культуры. 11-12 кастрычніка калектыў прыняў удзел у Міжнародным фальклорным фестывалі «Золотые родники» у Пскове.

№82 пол 4 наши в России

Больш за 200 удзельнікаў творчых калектываў з Латвіі, Эстоніі, Карэліі, Санкт-Пецярбурга, Ноўгарада, Волагды, Вялікага Усцюга прадставілі тут лепшыя ўзоры  традыцыйнай народнай  культуры сваіх рэгіёнаў. І ва ўсім гэтым рознакаляровым  віхуры культурных традыцый вельмі годна, пранікнёна і чыста гучалі нашы самабытныя мелодыі і песні ў выканні ансамбля «Азерыца».

Не паспелі змоўкнуць апладысменты ўдзячных пскоўскіх гледачоў у гонар нашых таленавітых выканаўцаў, як іх ужо чакаў другі расійскі горад — Смаленск. Тут 13 кастрычніка «Азерыца» з поспехам выступіла на Міжнародным свяце народнай музыкі, танца і гармоніка «Гармонь собирает друзей». І калі на фестывалі ў Пскове нашы музыкі былі не ўпершыню, там іх даўно ведаюць і любяць, то Смаленск — новая кропка на карце гастрольнага маршруту. Але, ужо першыя гукі беларускіх цымбал скарылі сэрцы гледачоў. Ды і хіба можа быць інакш, калі ў кожнай песні, у кожнай мелодыі ў выкананні ансамбля гучыць такая шчырая любоў, адданасць і павага да нашай культурнай спадчыны, музычных і песенных традыцый, якімі здаўна славіцца Гарадоччына.

Дзякуючы высокаму ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў ансамбля, расце колькасць іх прыхільнікаў далёка за межамі раёна, а разам з гэтым і цікавасць да нашай самабытнай культуры.

Іна ЛЯЎКОВІЧ, дырэктар Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна.