Драздовіч, Ластоўскі, Бэн-Егуда: з чаго пачаць знаёмства з Глыбокім?

Як варыянт – з Алеі славутых землякоў, што з’явілася ў 2012 годзе. Да ўшанавання выбітных ураджэнцаў Глыбоччыны тут – недалёка ад касцёла і праваслаўнай царквы – стаяў Ленін. Даволі камічны – у вочы адразу кідаліся крывыя ногі манумента. Помнік спрачаўся за званне «самага нягеглага Леніна ў Беларусі».

А яшчэ да прыходу правадыра пралетарыяту на гэтым месцы была сінагога, адна з васьмі на мястэчка. Ва ўсіх крыніцах напісана, што яе спалілі ці ўзарвалі немцы падчас адступлення.

— Але, насамрэч, гэта быў артылерыйскі абстрэл перад 3 ліпеня 1944 года – Глыбокае святкуе дзень вызвалення адначасова з Мінскам. Немцы ўжо адступілі, па пустым горадзе білі савецкія «кацюшы», найбольшыя разбурэнні ў горадзе адбыліся менавіта тады,  — распавядае мясцовы краязнаўца, экскурсавод і настаўнік Юры Калбасіч.

Цяпер сінагогі ў Глыбокім няма, а было восем, дзве вялікія — на 100 чалавек.

— Можа, размова пра адбудову сінагогі і вялася б, калі б у Глыбокім заставалася габрэйская абшчына. Але габрэі з’ехалі ў 80-я, апошнія – ужо ў першыя гады незалежнай Беларусі, — тлумачыць краязнаўца. — Калісьці ва Ўроцлаве мне паказвалі канфесійны трохкутнік – каталіцка-праваслаўна-іўдэйскі, глыбоцкая плошча – такі ж трохкутнік, праўда, адзін з кутоў зараз – вось гэтая алея.

У самым цэнтры плошчы 17 верасня хаваецца фантан даволі дзіўнага выгляду – ці то зікурат, ці то маленькі маўзалей.

—Тут такі жарт хадзіў пасля той ночы, калі знік помнік Леніну, што правадыр зараз схаваны там, — кажа Юры Калбасіч. — Насамрэч, дзесьці ён у горадзе, пасля паднаўлення збіраліся нават знайсці яму новае месца, але ініцыятыва мясцовых прыхільнікаў камуністычнай ідэі не ажыццявілася.

Алея помнікаў славутым землякам, што паўстала да Дня пісьменства ў 2012 годзе — гэта супольны праект Міністэрства культуры і Глыбоцкага райвыканкаму. Аўтары бюстаў — віцебскія і мінскія скульптары.

Фундатар і ўладальнік

Пачынаецца алея з фундатара храмаў і ўдальніка мястэчка Іосіфа (Юзэфа, Язэпа) Корсака.

Корсак (каля 1570 — 1643) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стараста (з 1629) і ваявода мсціслаўскі (з 1639). Валодаў Глыбокім, Перадоламі, Ластавічамі, Свіламі і Беразвеччам у Полацкім ваяводстве. Корсак ваяваў у 1610 пад Смаленскам, браў удзел у паходах караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы на Маскву.

Магнат быў самотны, нашчадкаў па сабе не пакінуў. Затое шчыра ахвяраваў грошы на храмы – Корсак ёсць фундатарам касцёла Святой Троіцы, кляштару уніяцкага Ордэну базыльянаў, касцёла і кляштару Ордэну кармелітаў босых (зараз праваслаўны Сабор Раства Багародзіцы). Тэстамент Корсака аддаваў кляштару кармелітаў босых мястэчка Глыбокае 26 вёсак, фальварак, млыны і пушчы.

Былі вядомыя два партрэты Корсака ў сармацкім стылі. На жаль, не захаваўся ніводзін. Знаходзіліся ў Глыбокім, у 1935 годзе прададзеныя ў прыватную калекцыю – нібы прадстаўнікам роду Корсакаў з Варшавы. Партрэты згінулі у віхуры Другой сусветнай. У глыбоцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы зараз знаходзіцца партрэт сучаснай працы, падараваны нашчадкамі Корсакаў у 2014 годзе.

Jazep_Korsak.jpg

А такім магнат выглядае на Алеі славутых землякоў

korsak.jpg

Бацька беларускага тэатра

Ігнат Буйніцкі (10 (22) жніўня 1861— 9 (22) верасня 1917) паходзіць з вёскі Палівачы Празарокскай воласці, належыць да шляхецкага каталіцкага роду Буйніцкіх гербу «Лебедзь».

buinicki.jpg

Ігната Буйніцкага яшчэ пры жыцці называлі бацькам беларускага тэатра. Ён упершыню вывеў «мужыцкі» танец на сцэну, як драматычны акцёр выступаў пераважна ў характарных ролях. У 1907 годзе ў сваёй сядзібе ў Палівачах заснаваў самадзейны тэатр. У спектаклях спачатку прымалі ўдзел яго сваякі. У 1910 годзе трупа становіцца прафесійнай – мае дазвол на гастролі. У пачатку 1917 года Буйніцкі выступіў ініцыятарам стварэння прафесійнага тэатра ў Мінску — Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. 

Прэм’ер-міністр БНР

Прэм’ер-міністр БНР і аўтар «Кароткай гісторыі Беларусі» Вацлаў Ластоўскі таксама з гэтых мясцін, ён нарадзіўся ў засценку Калеснікаў на Глыбоччыне.

lastouski.jpg

Рознабаковыя таленты – беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнаўца, этнограф, акадэмік АН Беларусі. Расстраляны ў 1938 годзе ў Саратаве «як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі».

Мастак

Язэп Драздовіч вядомы зараз усёй краіне, хаця пры жыцці мастак не здабыў шырокай вядомасці, памёр у галечы – быў падабраны на дарозе ў непрытомным стане, хаўтуры не спраўляліся – сваякі не хацелі турбот.

drazdowicz.jpg

Драздовіч нарадзіўся ў 1888 годзе ў засценку Пунькі, памёр у 1954-м. Слава да мастака, археолага, пісьменніка, этнографа і фалькларыста прыйшла толькі ў 80-х гадах мінулага стагоддзя, дзякуючы намаганням прыхільнікаў нацыянальнага адраджэння.

«Бацька сучаснага іўрыта»

Эліэзэр Бэн-Егуда вядомы як адраджальнік іўрыта, забытага падчас шматвяковага выгнання габрэяў з Палесціны.

iehuda.jpg

Заснавальнік гебраізма, «бацька сучаснага іўрыта» нарадзіўся ў 1858 годзе ў Лужках, вучыўся ў Глыбокім, ягоная першая жонка таксама адсюль. Стварыў адзін з першых часопісаў на іўрыце, заснаваў Камітэт мовы іўрыт – зараз Акадэмія мовы іўрыт, пачаў публікацыю першага поўнага слоўніка іўрыту.

Паэт камуністычных поглядаў

Алесь Дубровіч (Аляксей Рэдзька) паходзіць з вёскі Галубічы (1910 – 7 лістапада 1942). Мясцовы паэт камуністычных поглядаў, удзельнік 1-га нелегальнага з’езда заходнебеларускіх пісьменнікаў (Вільня, 1933), арыштаваны польскімі ўладамі ў 1934 за падпісанне і публікацыю «Дэкларацыі групы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі».

dubrowicz.jpg

— Хтосьці ўвесь час да бюсту Алеся Дубровіча заўжды ўскладае кветкі, што праўда, нежывыя. Тут у яго застаўся сваяк, — расказвае краязнаўца Юры Калбасіч. — Да 1939 года агітаваў за савецкую ўладу, з 39-га па 41 – уступаць у калгасы. Застаўся падчас акупацыі ў Глыбокім, быў арыштаваны і расстраляны немцамі.

Герой Савецкага Саюза

Пётр Казлоў (12 ліпеня 1893, вёска Залесная — 17 красавіка 1944, Масква) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант.

kazlou.jpg

— Казлоў – гэта адзіны ўраджэнец Глыбоцкага раёну, які атрымаў званне Героя Савецкага Саюзу, ён адзін з тых, хто кіраваў пераправай праз Днепр у 1943 годзе, — тлумачыць краязнаўца.

Авіяканструктар

Павел Сухі (10 (22) ліпеня 1895, Глыбокае — 15 верасня 1975, Масква) — савецкі авіяканструктар. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1968) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1943), двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1957, 1965).

suhi.jpg

Сухі — аўтар больш як 50 самалётаў, 30 з якіх былі пабудаваныя і выпрабаваны. Авіяканструктар Антонаў называў яго «квінтэсэнцыяй нашай авіяцыі». На самалётах канструкцыі Сухога неаднаразова ўстанаўліваліся рэкорды па працягласці, хуткасці і вышыні палёту. Адзін СУ стаіць на ўездзе ў горад.

— Доўгі час лічылася, што Павел Сухі нарадзіўся ў вёсцы Глыбокае Гомельскай вобласці. Ёсць такая версія, што ён у сваёй аўтабіяграфіі пісаў, што ён не з Заходняй, а з Усходняй Беларусі, каб не стаць ахвярай савецкіх рэпрэсій. Стваральніца музею ў 1-й школе Глыбокага, настаўніца Тэрэза Рабіза знайшла адну з аўтабіяграфій, у якой ён усё ж піша, што нарадзіўся ў Глыбокім Дзісненскага павету. Цікава, што ў Глыбокім Гомельскай вобласці паспелі паставіць першымі помнік псеўдаземляку, — распавядае Юры Калбасіч.

Кіраўнік праектавання Мінскага метрапалітэна

Юрый Сабалеўскі (1923-2002) — вядомы вучоны ў галіне фундаментабудавання, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны будаўнік Беларусі, лаўрэат прэмій Савета Міністраў БССР і Савета Міністраў СССР, навуковы кіраўнік пры праектаванні Мінскага метрапалітэна, вырашаў пытанні падземнай праходкі ў найскладанейшых геалагічных умовах. Бюст Сабалеўскаму дадаўся да алеі ў 2014 годзе.

sabaleuski.jpg

Юры Калбасіч заўважае, што ушанавання на Алеі славутых землякоў заслугоўваюць яшчэ шмат персон, што паходзяць з Глыбоччыны. Пра найбольш выбітных з іх, а таксама пра розныя адметнасці і цікавосткі рэгіёну «Планета Беларусь» аспавядзе ў наступных артыкулах з гэтых мясцін.

Автор: Яўген Ждановіч
Фото: Леанід Юрык, Кастусь Шыталь

https://planetabelarus.by

Дакрануцца да гісторыі Гарадоцкага раёна і Віцебскай вобласці на занятках краязнаўчага гуртка

Такую магчымасць маюць навучэнцы гуртка краязнаўства, які пачаў сваю дзейнасць з верасня 2019 г. на базе Гарадоцкага цэнтра дзяцей і моладзі. Гурток аб’яднаў дванаццаць цікаўных да гісторыі свайго краю хлопчыкаў і дзяўчат з восьмага да адзінаццатага класаў. Заняткі праводзяцца два разы на тыдзень і даюць магчымасць краязнаўцам не толькі ўдасканальваць веды па сусветнай і айчыннай гісторыі, але і ўбачыць на ўласныя вочы гістарычныя і проста прыгожыя мясціны Гарадоцкага раёна і Віцебскай вобласці.

У межах знаёмства з тэмай «Археалагічнае мінулае Гарадоччыны» школьнікі наведалі Гарадоцкі краязнаўчы музей. Навуковы супрацоўнік Ірына Якімава паведаміла ім пра жыццё нашых продкаў. Падчас экскурсіі былі прадстаўлены некаторыя археалагічныя знаходкі, з якіх найбольшы інтарэс у дзяцей выклікала пахавальная ўрна, знойдзеная ў адным з могільнікаў на тэрыторыі нашага раёна. На наступным занятку вучні мелі магчымасць пабачыць курганны могільнік каля возера Лугавое.У канцы верасня навучэнцы наведалі Віцебск, дзе сталі ўдзельнікамі лагера жывой гісторыі «Сярэднявечча», арганізаванага клубам гістарычнай рэканструкцыі «Нагльфар». Удзельнікі клуба распавялі пра асаблівасці сваёй дзейнасці і паказалі захапляльныя майстар-класы ў духу былых часоў. Цікава, што кожны з прадстаўленых экспанатаў зроблены рэканструктарамі па тэхналогіі скандынаўскіх майстроў. Падчас мерапрыемства кожны змог прымерыць вопратку і зброю сярэднявечнага ваяра, якой тут было шмат — ад невялікай сякеры да сапраўднага скандынаўскага мяча. Таксама юным краязнаўцам прадэманстравалі баявую ладдзю вікінгаў — дракар. Дарэчы, «карабель-цмок» — гэта не проста экспанат, а сапраўдны дзейнічаючы дракар, бо ўдзельнікі клуба рэканструкцыі кожнае лета сплаўляюцца на ім па Заходняй Дзвіне.

Напрыканцы экскурсіі навучэнцаў чакала самае цікавае — стральба з сапраўднага скандынаўскага лука (на здымку). Пад кіраўніцтвам вопытных майстроў хлопчыкі і дзяўчынкі засвойвалі тонкасці стральбы са старажытнай зброі.

Кіраўнік краязнаўчага гуртка Віктар Цецераў анансуе, што на працягу навучальнага года ўдзельнікаў гуртка чакае шмат цікавага: яны наведаюць вялікую колькасць гістарычных мясцін і аформяць атрыманыя веды ў навуковыя працы, зробяць шэраг фотавыставаў. Кіраўнік гуртка расказвае, што вынікі навуковай працы Алесі Хадасевіч «М.А. Слемнёв. Большой человек из маленькой деревни» ужо адасланыя на конкурс «Пуцявінамі маіх землякоў».

Каб мець добрую будучыню, трэба ведаць сваю гісторыю, а з гэтым дапаможа справіцца гурток краязнаўства.

Юлія РУДЗЯКОВА

http://www.garadvest.by

Завяршыўся турыстычны сезон у вяроўчан парк аздараўленчага лагера «Арыён» паездкай з СШ№2

ГУ «Раённы фізкультурна-спартыўны клуб« Гарадок »сумесна з аддзелам па адукацыі Гарадоцкага райвыканкама арганізаваў апошнюю паездку ў вяроўчан парк аздараўленчага лагера« Арыён » ў в. Кабішча.

Паездка адбылася 5 кастрычніка для 21 вучняў 6-7 В класаў СШ №2 г. пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Лабко Т.Б. Хлопцы і дзяўчынкі  разам з класным кіраўніком прайшлі паласу перашкод ў вяроўчыным парку і адчулі сябе сапраўднымі турыстамі, якія праходзяць праз лясныя нетры.

Трэба нагадаць, што вяроўчын парк, уладкаваны ў «Арыёне» паміж дрэвамі, мае агульную працягласць 105,5 м і два ўзроўні складанасці: зялёны – для дзяцей 8-12 гадоў з даўжынёй маршруту 38,9 м і вышынёй 105-125 гл і сіні – для дзяцей ад 12 гадоў з даўжынёй маршруту 66,6 м і вышынёй ад 125 да 300 см.

На маршруце ёсць спуск-троляў даўжынёй 30 м. Падобным вераўчаныя паркам абсталяваны толькі адзін аздараўленчы лагер у рэспубліцы – «Зубраня», але ў ім утрымліваецца 12 перашкод, а ў «Арыёне» – 14. Бяспеку забяспечвае бесперапынная сістэма страхоўкі, камфортнае і надзейнае рыштунак – тросы, карабіны, прывязі і абвязкі, суправаджэнне кваліфікаванага інструктара.

Наведванне вераўчана парку дазваляе пашырыць магчымасці навучэнцаў для заняткаў экстрэмальным спортам, авалодаць навыкамі прыкладнога турызму, пераадолець свае страхі і акрыяць фізічна.

Для арганізацыі паездкі працягласцю 2 гадзіны варта звяртацца ў ГУ РФСК «Гарадок» тэл. +3752139-56219 або мэйл: tour.gorodok@tut.by . Кошт на чалавека пры групе да 20 чалавек 7,30 рубля. Пры большай групе – малодшы кошт.

 

Л. Антонаў

Да Барадуліна і Быкава

Бенефіс знаўцы з Глебам Лабадзенкам: “Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава” па маршруце Менск – Лагойск – Бабцы – Лепель – Полацак – Арэхаўна – Вушачы – Селішча – Бычкі. Славутыя асобы Беларусі – знаўцы гісторыі, культуры,  архітэктуры,  літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў – раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца… Гэта не традыцыйная экскурсія, а – Бенефіс  Знаўцы. Скарочана  – “БЗ”, а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе – лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія – дэсерт!

_1 =Апавядае Лабадзенка....JPG

Апавядае Глеб Лабадзенка

Едзем з Глебам Лабадзенкам – журналістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчыкам самых масавых у свеце курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”, аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў “Дзіцячая заМова”. Адпраўной кропкай вандроўкі, як і заўсёды, будзе Менск, але на гэты раз мы спынімся у горадзе на крыху большы час. На Усходніх могілках Менска, адразу каля ўвахода, наведаем магілу Васіля Быкава – Народнага пісьменніка Беларусі, які нарадзіўся на Вушаччыне, а вечны супакой знайшоў у сталіцы Роднай Беларусі. Поруч паклонімся магіле Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Мулявіна ды некаторых іншых выбітных суайчыннікаў.

_2 =Магіла Васіля Быкава.jpg

Магіла Васіля Быкава

Прыпынімся ў ЛАГОЙСКУ,  каб паглядзець руіны палаца Тышкевічаў і рэшткі сядзібнага парка. Лагойск быў сямейным уладаннем знакамітага графскага роду, найбольш выбітнымі прадстаўнікамі якога лічацца Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы, славутыя навукоўцы, стваральнікі Лагойскага музея (на базе якога потым быў створаны Віленскі музей старажытнасцей).

_3 =Бабцы. .jpg

Бабцы

Вёска Бабцы, што адразу за Бягомлем, сёння вабіць усіх 26-цю каменнымі крыжамі (ад 30 см і да 2 метраў!), паходжанне якіх дакладна невядома. Але менавіта яны натхнілі Рыгора Барадудіна на радкі:

“У лесе, у зялёнай імжы
Затоеныя вякамі
Каменныя стынуць крыжы
З адсечанымі рукамі…”

_4 =Лепель. Касцёл Св. Казіміра 1857 г..jpg

Лепель. Касцёл Св. Казіміра 1857 г.

_5 =Лепельскі цмок.jpg

Лепельскі цмок

Семнаццацітысячны Лепель з пісьмовых крыніц вядомы з першай паловы XV ст. у складзе ВКЛ, з другой паловы XVI ст. Стары Лепель належаў Л. Сапегу, які перанёс горад на новае месца, і тым самым, фактычна, надаў гораду новае жыццё. Пад час экскурсіі наведаем помнік вялікаму гетману і канцлеру Вялікага Княства. Дарэчы, ініцыятарам стварэння помніка стаў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі Святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Сам касцёл Святога Казіміра быў пабудаваны ў другой палове XIX ст. і з’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Таксама пабачым сапраўдны брэнд Лепельскага раёна – помнік беларускаму Цмоку!

_6 =Помнік букве Ў.jpg

Полацак. Помнік букве Ў

Далей – старажытны Полацак, які працягне ўражваць дзівоснымі помнікамі, пераймаючы эстафету ў Лепеля. Менавіта тут Вы атрымаеце магчымасць сфатаграфавацца ў самым Цэнтры Еўропы і не толькі адчуць смак Роднай мовы, але і дакрануцца да самай смачнай яе літары – “Ў”. У жаночым Спаса-Еўфрасіннеўскім кляштары захоўваюцца мошчы святой Еўфрасінні Полацкай, а таксама копія легендарнага крыжа, які бясследна знік… Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт з 2005 г. размешчаны ў былым будынку Калегіўма езуітаў, заснаванага ў Полацку ў 1580 г. Нездарама паэт Рыгор Барадулін пісаў, што “ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся Свет”.

_7 =Арэхаўна. Сядзіба ХІХ ст. .jpg

Арэхаўна. Сядзіба ХІХ ст.

Накіроўваючыся ў Вушачы, пабачым сядзібу ХІХ ст. у Арэхаўне.

_8 =Рыгор Барадулін. .jpg

Рыгор Барадулін. Фота Г. Лабадзенка

_9 =Дом Рыгора Барадуліна. .jpg

Дом Рыгора Барадуліна

Вушачы атрымалі ў 1758 г. Магдэбургскае права і захавалі да нашых дзён сярод іншых будынкаў млын пач. XX ст. і касцёл Святога Лаўрэна пач. ХХ ст. Але тут нас будуць цікавіць не толькі помнікі архітэктуры, мы накіруемся да тых месцаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да Народнага паэта Беларусі – Рыгора Барадуліна. Наведаем школу, дзе вучыўся паэт, хату, дзе жыў, магілу, дзе знайшоў вечны прыстанак…

_10 =Надмагільны помнік.jpg

Надмагільны помнік

Пабачым надмагільны помнік Народнаму паэту Беларусі — валун з высечаным на ім крыжам, які быў пастаўлены восенню 2015 года.

_11 Быкаў.jpg

Васіль Быкаў

Згодна лепшым правілам колавай кампазіцыі напрыканцы экскурсіі наведаем хату-музей Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся пісьменнік. Тут Вас чакае прагляд архіўнага відэа з аповедамі сястры Васіля Быкава Валянціны Уладзіміраўны.

_12 =Бычкі. Дом-музей Васіля Быкава.jpg

Бычкі. Дом-музей Васіля Быкава

Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка – апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” – як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы. Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а пры наяўнасці зацікаўленасці, магчымасці, сіл і жадання, можна і пазней.

Падчас экскурсіі ўбачым:

  • Менск – магіла Васіля Быкава на Усходніх могілках;
  • Лагойск – рэшткі палаца і парка Тышкевічаў;
  • Бабцы – 26 унікальных каменных крыжоў на вясковых могілках;
  • Лепель – помнік Льву Сапегу, помнік Цмоку, касцёл Св. Казіміра 1857 г.;
  • Полацак – Спаса-Еўфрасіннеўскі кляштар, Калегіўм езуітаў, Цэнтр Еўропы, Помнік “Ў”;
  • Арэхаўна – сядзіба ХІХ ст.;
  • Вушачы – хата Рыгора Барадуліна, магіла Рыгора Барадуліна, касцёл Св.Лаўрэна пач. ХХ ст., млын пач. ХХ ст.;
  • Селішча – руіны касцёла 1728 г.;
  • Бычкі – хата-музей Васіля Быкава
  • https://planetabelarus.by
  • Проект «Экскурсии с Виаполем» можно посмотреть в разделе «Куда поехать»

ЭКСКУРСИИ ПО БЕЛАРУСИ ОТ ТУРОПЕРАТОРА ВИАПОЛЬ