Пераможца абласнога этапу конкурса “Зямля пад белымі крыламі” вучыцца ў СШ №2 г. Гарадка
У кастрычніку былі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу фотаработ “Зямля пад белымі крыламі”. Гэты конкурс праходзіць у межах рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
Вынікі конкурсу падводзіліся па наступных намінацыях: “Мой дом”, “Водная прастора”, “Дзікі свет”, “Вышыня”, “Людзі і прафесіі”, “Асобы і пакаленні”, “Жывыя традыцыі”, “Спадчына” , “Манахром”, “ТэхнаРух”. Усяго на конкурс было прадстаўлена 444 фотаздымкі.


Лепшыя працы па выніках конкурсу дэманстраваліся ў Віцебскім абласным цэнтры дзяцей і моладзі.
У намінацыі «Мой дом» 2-е і 3-е месцы заняла Пятрухіна Дар’я (кіраўнік настаўнік інфарматыкі Кузняцоў Л.П.).

Гэта ўжо трэцяе значнае дасягненне Дашы. Пажадаем ёй далейшых поспехаў.І найперш на нацыянальным этапе конкурсу “Зямля пад белымі крыламі”
Л. Антонаў
( Руская ) 8 причин для путешествия по Витебской области
( Руская ) Аграрному колледжу в Городке стоит придать статус технопарка – гендиректор МТЗ
( Руская ) В туристско-оздоровительном комплексе «Лосвидо» Городокского района торжественно зажгли символический факел
( Руская ) База отдыха “Озерная” приглашает встретить Новый год как настоящую новогоднюю сказку
( Руская ) Программа Международного фестиваля современной хореографии IFMC 2018
( Руская ) Экскурсию в Могилёв совершили студенты Городокского аграрно-технического колледжа
( Руская ) Для туриста: Топ-5 рек Городокщины
На Гарадоччыне быў выяўлены чарговы валун рэдкай формы
Цікавы і, па сутнасці, унікальны валун выявілі паблізу в. Ляшкова Сяло Межанскага сельсавета. Вялікі камень, прынесены ў наш край ледніком, дасягае пяці з паловай метраў у даўжыню і двух у вышыню (на фота – у параўнанні з ростам дарослага чалавека) .
І гэта толькі вярхушка айсберга: невядома, наколькі глыбока старажытны валун сыходзіць у зямлю. У чым жа незвычайнасць прыроднай груды? Для пачатку ў яе форме, якая нагадвае сваімі абрысамі жывёлу. Пры жаданні і фантазіі можна разглядзець галаву, буйное вуха, рэльефную спіну ці то зубра, ці то цюленя, ці то гіганцкага шчанюка Ньюфаўндленда застылага ў камені. Адразу і не разбярэш. А вось у тым, што валун можа стаць яшчэ адной славутасцю нашага рэгіёну, сумнявацца не прыходзіцца.
Пошукі незвычайнага каменя на тэрыторыі Гарадоччыны пачаліся не выпадкова. Як распавёў «раёнцы» начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Дзмітрый Аксючыц, адшукаць буйны прыгожы валун было вырашана ў сувязі з будаўніцтвам кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» пад Смалявічамі, дырэкцыя якога зацікаўлена ў тым, каб усталяваць сімвал праекта «Вялікі камень» на тэрыторыі гэтай найбуйнейшай бізнес-пляцоўкі краіны. Прычым, у дадзеным выпадку назву і задачу варта разумець літаральна. Ці дастаткова вялікі Межанскі валун для таго, каб упрыгожыць індустрыяльны парк, пакажа час. Зараз жа можна проста палюбавацца багатым колерам каменя. У аснове – чырвоны мінерал з украпінамі шэрага і залацістага адценняў. На сонца ўсё гэта пераліваецца, нiбы золата.
– Падарожнічаючы па Беларусі, я ўбачыў багата валуноў, але з поўнай адказнасцю заяўлю, гэты – асаблівы. Буйней і нават цікавей, да прыкладу, даволі вядомага Барысава каменя ў Полацку, – сцвярджае Д. Аксючыц.
Можна меркаваць, што валун нездарма нагадвае дзіўнага звера. Быць можа, да гэтага датычная рука старажытнага чалавека, які вырашыў увасобіць у камені татэм роду? Ці ж сама прырода выступіла мастаком, падарыўшы валуну мудрагелістую сіметрыю? Сказаць пра гэта прадметна могуць толькі навукоўцы, калі іх зацікавіць падобны прыродны аб’ект. Ну, а пакуль як адна з прапаноў аб далейшым лёсе Мяжанскага валуна – ўстаноўка яго на міжнароднай трасе М8 ў раёне культурна-гістарычнага помніка, былой паштовай станцыі ў в. Кузьміно. Турыстам – для фотасесій і сэлфі, раёну – для гонару і яшчэ адной падставы сказаць: «Глядзіце, што ў нас ёсць! Сапраўдная прыгажосць у камені ».
Ганна Навумава.





