Бронзавы бюст двойчы Герою Савецкага Саюза ўстаноўлены на скрыжаванні вуліц, адна з якіх названа ў яго гонар і вуліцы Пралетарскай.
Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі абласной і раённай улады, армянскай дыяспары, якая аказала фінансавую падтрымку праекту, сваякі маршала, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Арменіі ў Беларусі Алег Есоян, аўтары праекта – архітэктар, дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армен Сардараў і скульптар Спартак Аруцюнян.
Для гарадакчан падзея стала святам. Да ўслаўленага палкаводца жыхары раёна і рэгіёну заўсёды ставіліся з асаблівай павагай і трапятаннем. Гарадоцкая ваенная аперацыя, якая ажыццёўлялася сіламі 1-га Прыбалтыйскага фронту пад камандаваннем Баграмяна, у сьнежні 1943 году прынесла райцэнтру доўгачаканае вызваленне. Гэтая была першая і адна з самых складаных аперацый для Баграмяна на пасадзе камандуючага фронтам. Яна рыхтавалася і праводзілася ў выключна цяжкіх умовах супраць буйных сіл праціўніка, якія не толькі пераважалі ў колькасці і баяздольнасці, але і займалі больш выгадныя стратэгічныя пазіцыі. Войскі 1-га Прыбалтыйскага вялі актыўныя наступальныя дзеянні ў той час, калі Другі Прыбалтыйскі фронт паўночней і Заходні фронт на поўдзень, – не дабіўшыся поспеху ў наступе, перайшлі да абароны. Пры падрыхтоўцы Беларускай стратэгічнай аперацыі ўлетку 1944 года ў раёне Віцебска Баграмян пайшоў на вельмі рызыкоўны крок, вырашыўшы нанесці галоўны ўдар на правым флангу, дзе адкрытая багністая мясцовасць ня спрыяла скрытнаму засяроджванню і наступальным дзеянням войскаў. І рызыка апраўдала сябе. За вызваленне Беларусі Іван Баграмян атрымаў сваю першую зорку Героя.
У Гарадку маршала ўспамінаюць не толькі як таленавітага палкаводца, але і чулага да бед іншых чалавека. Паводле яго пратэкцыі ў раёне быў адкрыты першы дзіцячы дом для сірот, у якіх бацькі загінулі на вайне. Ён меў зносіны з выхаванцамі, вёў перапіску, і шмат каму дапамог у жыцці. У дзень адкрыцця помніка ўспаміналі пра вялікія здзяйсненні і добрыя справы маршала.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Арменіі ў Беларусі Алег Есаян, звяртаючыся да гасцей мерапрыемства, звярнуў увагу:
– Выдатнымі з’яўляюцца тыя людзі, чые імёны выклікаюць гарачыя слёзы падзякі наступных пакаленняў. І без такіх мерапрыемстваў, як у Гарадку, гэтых слёз не будзе, як і памяці пра подзвігі герояў.
Дыпламат адзначыў важнасць таго, што не толькі ў Гарадку, але і ў цэлым ва ўсёй Беларусі ўшаноўваюць памяць вызваліцеляў. Ён падзякаваў мясцовую і абласную ўладу, а таксама пахваліў райцэнтр за і прыгажосць.
Да слоў падзякі далучыўся ўнук двойчы Героя Савецкага Саюза і яго цёзка Іван Баграмян. Ён падарыў райвыканкаму новую кнігу пра праслаўленага палкаводца, а таксама прэзентаваў дзедаўскі камандзірскі гадзіннік.
Завяршылася свята ў Гарадку вечарам дружбы «Адзін лёс – адна Перамога» прысвечаны воінам – армянам, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі.