Цікавая экскурсія для старшакласнікаў Гарадоцкага раёна адбылася ў “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава”

22 студзеня 2022 года ва ўстанове адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава” праводзіўся Універсітэцкі Дзень адчыненых дзвярэй.

У рамках прафарыентацыйнай работы школьнікі дзяржаўных устаноў адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Гарадка ім.І.Х.Баграмяна”, “Сярэдняя школа №2 г.Гарадка ім.А.П.Сабалеўскага”, “Вышадскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” , «Мяжэнскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» прынялі ўдзел у цікавым і пазнавальным  мерапрыемстве.

Для старшакласнікаў былі прадстаўлены інтэрактыўныя пляцоўкі, сустрэчы з прадстаўнікамі факультэтаў і студэнтамі, кансультацыі па прадметах ЦТ і ўступных іспытаў, пазнавальныя экскурсіі ў 3D і IT-лабараторыі, майстар-класы.

Кожны вучань рана ці позна ўстае перад праблемай выбару будучай прафесіі. Спадзяемся, што экскурсія ў ВДУ дапаможа навучэнцам у прафесійным самавызначэнні.

Л. Антонаў

Фота: http://gorodok.edu.by/main.aspx?guid=57423

27.01.2022