Свята народнага каляндара Каляды правялі клубныя установы, што з’яўляюцца філіяламі Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці. Усяго адбылося 15 свят Каляды з 6 па 18 студзеня 2022 года ў вёсках Гарадоцкага раёна.
Гурты калядоўшчыкаў парадавалі аднавяскоўцаў, да якіх завіталі ў госці, вясёлымі каляднымі прадстаўленнямі, з удзелам традыцыйных персанажаў, песнямі, святочнымі віншаваннямі ды шчырымі пажаданнямі. Гэта адбылося ў вёсках дзе працуюць сельскія Дамы культуры: Верамееўскі, Вархоўскі, Бычыхінскі, Віраўлянскі, Межанскі, Дуброўскі, Пальмінскі, Кабішчанскі.
Таксама ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыва «Глейна» і творчага калектыва сектара «Аўтаклуб» наведалі вёскі Халамер’е і Льнозавод з фальклорнай каляднай праграмай “Казу вядзём, шчасця нясём”.
Правядзенне калядавання на сакавітай беларускай мове засведчыла, што народная беларуская культура яшчэ жыве ў вёсках Гарадоцкага раёна.
Л. Антонаў
Фота больш тут: https://vk.com