У чэрвені адбылося паседжанне аргкамітэта і працоўнай групы раённага турыстычнага конкурсу «Пазнай Гарадоцкі край», на якім падвялі вынікі ў паднамінацыі “Літаратурны твор”, унеслі змены ў Палажэнне аб раённым турыстычным конкурсе «Пазнай Гарадоцкі край» і зацвердзілі формы грамат, дыпломаў і памятнага знака конкурса.
Старшыні журы паднамінацыі “Літаратурны твор” Кулакова А.А.. паведаміла аб выніках конкурсу “Літаратурны твор”. Журы адзначыла, што па выніках разгляду і ацэнкі твораў лепшымі прызнаны творы ад Войлакава А.М., Кузьміна М., Семянковай К.С., таксама адзначаны актыўны ўдзел Камышова В.Б.. Канкрэтнае размеркаванне месцаў будзе агалошана пры агульным падвядзенні вынікаў конкурса ў верасні.
Аргкамітэт вырашыў унесці змены ў Палажэнне аб конкурсе ў пункт 16 у наступнай рэдакцыі: «16. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца аргкамітэтам сумесна з працамі на адрас электроннай пошты tour_gorodok@vitebsk.by альбо на адрас: вул. Савецкая, 14, г. Гарадок, турысцка-інфармацыйны цэнтр па форме згодна з Дадаткам 3-7. Называць намінацыі так: «намінацыі «Мой родны кут. Літаратурны твор» і г.д.”. Гэта значыць, што трэба дасылаць працы або да 15 жніўня намінацый з фотаздымкамі або да 15 верасня яшчэ чатырох намінацый.
Таксама вырашана зацвердзіць за аснову: узор дыплома згодна з Дадаткам 1, узор граматы згодна з Дадаткам 2 і ўзор памятнага знака конкурсу Дадатку 3 з неабходнай карэкціроўкай пры вырабе.
Нагадаем, што задачы правядзення конкурса вызначаны так: 1. стымуляванне актыўнасці ўдзельнікаў турызму і культурна-адукацыйнай дзейнасці ў Гарадоцкім раёне; 2. заахвочванне за ўклад у развіццё ўнутранага турызму ў Гарадоцкім раёне; 3. стварэнне станоўчай выявы Гарадоцкага раёна як турыстычнага рэгіёна. Арганізатары задумалі конкурс так, каб прыцягнуць насельніцтва да вандровак па Гарадоцкім раёне, садзейнічаць прапагандзе як здаровага ладу жыцця, так і прапагандзе гісторыка-культурнай, прыроднай спадчыны раёна.
Важным момантам конкурсу павінна стаць выкарыстанне сучасных тэхналогій у развіцці турызму. Гэта датычыцца перш за ўсё намінацыі «Я пазнаю Гарадоцкі край» (фатаграфія на фоне турыстычнага аб’екта) і «Па прыгажосцях Гарадоцкага раёна» (фатаграфія), дзе трэба зрабіць фатаграфію і размясціць яе ў сваім акаўнце ў сацсетцы ВК або Інстаграм з хэштэгам #познайГородокскийкрай2022 . Турыстам прапануецца спіс з 51 аб’екта турынфраструктуры раёна ад культурна-пазнавальных аб’ектаў да аб’ектаў экалагічнага турызму – наведвання заказнікаў ГПУ «Карыценскі мох». Наведванне аб’ектаў з фота ацэньваецца ад 1 да 5 балаў у залежнасці ад аддаленасці ад Гарадка.
Гэта пазнака хэштэгам #познайГородокскийкрай2022 датычыцца і намінацыі “Мой родны кут” у паднамінацыі “Жывапіс”. Яшчэ ёсць намінацыі “Мой родны кут” (літаратурны твор – проза ці паэзія), “Музей года” (дзейнасць школьных музеяў, прыватных калекцый рамеснікаў і аматараў, этнаграфічныя куткі). Удзельнікамі могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі.
Цяпер удзельнікам трэба паспець да 15 жніўня прадставіць конкурсныя фатаграфіі па двух намінацыях. Але трэба ПЕРШАПАЧАТКОВА гэтыя фотаздымкі размясціць у сваім акаунце у ВК ці Інстаграме з хэштэгам #познайГородокскийкрай2022. , а потым даслаць на пошту tour_gorodok@vitebsk.by . Да 15 верасня журы адпаведных намінацый конкурса чакаюць разам з заяўкамі электронныя віды малюнкаў, а таксама інфармацыю аб школьных музеях, прыватных калекцыях аматараў і этнаграфічных кутках. Удзельнікам гэтых намінацый таксама пажадана ставіць фотаздымкі сваіх прац з хэштэгам #познайГородокскийкрай2022 у акаунце ў ВК або Інстаграм або АК. Кансультацыю па ўдзелу ў намінацыі магчыма атрымаць праз мэйл або тэл.+375213956219 або +375213930012 або праз вышэй названы мэйл.
Нагадваем, што ўзнагароджанне лаўрэатаў намінацый конкурсу плануецца правесці ва ўрачыстай абстаноўцы ў час адзначэння Міжнароднага дня турызму 27 верасня з удзелам прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскіх аб’яднанняў, суб’ектаў турыстычнай індустрыі, сродкаў масавай інфармацыі, членаў аргкамітэта.
Л. Антонаў