Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці вызначыў і ўзнагародзіў пераможцаў раённага агляд-конкурсу народных танцаў і гульняў “ У карагодзе традыцый”

Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці правёў раённы агляд-конкурс народных танцаў і гульняў “ У карагодзе традыцый”. Яго мэтай стала зберажэнне і папулярызацыя танцавальнага і гульнёвага фальклору Гарадоччыны, далучэнне шырокага кола насельніцтва да здабыткаў традыцыйнай культуры рагіёну, пашэрэнне сферы выкарыстання традыцыйных народных танцаў і гульняў у практыцы работы клубных устаноў.
Конкурс праходзіў у двух намінацыях : “Фальклорная гульнявая праграма” і “Турнір выканаўцаў традыцыйных побытавых танцаў”.

Распачаўся раённы агляд-конкурс традыцыйных народных танцаў і гульняў “У карагодзе традыцый”, арганізаваны ЦТК і НТ, у траўні месяцы. Конкурс  праводзіўся з мэтай папулярызацыі танцавальнага і гульнёвага фальклору Гарадоччыны. Занальныя туры конкурсу спачатку прайшлі ў Пальмінскім, Межанскім сельскіх дамах культуры і Сцяпанавічскім сельскім клубе.

Потым філіял “Дуброўскі СДК” прыняў удзел у раённым аглядзе –конкурсе традыцыйных народных танцаў і гульняў “У карагодзе традыцый”.

 

 

Наогул у конкурсе прынялі удзел усе сельскія дамы культуры і клубы, уключаючы і Езярышчанскі ГПДК.

 


Па выніках ацэнкі усіх праграм журы вызначыла, што Гран-пры конкурсу атрымаў філіял “Сцяпанавічаскі сельскі клуб”, які быў лепшым ва ўсіх намінацыях.
У намінацыі “Фальклорная гульнявая праграма” 1 места заняў філіял “Вархоўскі СДК”, 2-е – філіял “Кабішчанскі СДК” і 3-е – філіял “Дуброўскі СДК”.
У турніры выканаўцаў традыцыйных побытавых танцаў пераможцам прызнаны філіял “Верамееўскі СДК”, 2-е месца дасталася ўдзельнікам, прадстаўляўшым філіял “Бычыхінскі СДК” і філіял “Дуброўскі СДК”. Гэтыя клубныя ўстановы падрыхтавалі танцавальныя пары ва ўсіх узроставых катэгорыях.

 


Сярод клубных устаноў, прадставіўшых на турнір удзельнікаў толькі ва узроставай катэгорыі “да 16 гадоў,” 1-е месца заняў філіял Вархоўскі СДК”, 2-е – філіял “Езярышчанскі ГПДК” і 3-е месца – філіял “Віраўлянскі СДК”.
Астатнія клубныя ўстановы раёна атрымалі дыпломы за ўдзел у аглядзе-конкурсе.

Л. Антонаў,

Фота паводле старонкі https://vk.com/id585661397

11.07.2022