Раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізавала турыстычную паездку ў Мірскі і Нясвіжскі замкі

Сярод прафсаюзных арганізацый Гарадоцкага раёна стала добрай традыцыяй арганізоўваць турыстычныя экскурсіі па прасторах роднай зямлі. Чарговая экскурсія была арганізавана раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, якім кіруе Ларыса Пальчыкава,  4 снежня 2021 года пры падтрымцы УП “Віцебсктурыст”. У экскурсійнай паездцы прынялі ўдзел члены пярвічных прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у раённую арганізацыю прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж»,  пярвічных прафсаюзных арганізацый КУВП “Гарадоцкае прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак” і філіяла “Гарадоцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №106 КУП “Віцебскдарбуд”.

На гэты раз члены прафсаюзных арганізацый наведалі знакавыя для нашай краіны Мірскі і Нясвіжскі замкі. Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй замкаў, даведаліся, за што атрымалі свае мянушкі былыя ўладальнікі замкаў – Радзівілы, пачулі шмат цікавых легенд аб замках.

Але галоўнае гэта тое, што экскурсанты змаглі атрымаць асалоду ад прыгажосці і хараства замкаў, пабудаваных яшчэ ў XVI стагоддзі. Гэтыя замкі  з’яўляюцца не толькі выдатным прыкладам замкавага дойлідства Беларусі XVI-XX стст., але і знакавымі сімваламі нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і ўваходзяць у сусветны спіс помнікаў ЮНЭСКА.

Л. Антонаў

Фота: Ларыса Пальчыкава.

09.12.2021