Па выніках студзеня-лістапада 2021 года экспарт турыстычных паслугаў арганізацыямі туріндустрыі Гарадоцкага раёна ўжо амаль у чатыры разы больш, чым за увесь папярэдні 2020 год
У 2020 годзе, калі пандэмія каранавіруса захапіла увесь свет, экспарт турыстычных паслугаў скллаў 15,32 тысячы даляраў ЗША. Тады найлепшы вынік быў у ПУП “Паўазер’е” – 9 200 дал., у Гарадоцкай арганізацыі паляўнічых і рыбакоў – 2500 дал., а гатэль “Спартыўны гарадок” атрымаў 2020 дал. Ад экспарту паслугаў грамадзянам іншых краін.
У 2021 годзе ў турыстычнай галіне раёна становішча з экспартам паслугаў стала істотна паляпшацца, нягледзячы на працяг пандэміі і істотныя абмежаванні для паездак.Па выніках лістапада ўжо аказана турыстычных паслугаў на 60 090 даляраў ЗША.
Цяпер найбольшы экспарт турпаслугаў забяспечыў гатэль “Спартыўны гарадок” – 21780 дал., які з’яўляецца аб’ектам ВАЦАР па зімовых відах спорту і прымае пераважна спартсменаў для трэніровак. Тут толькі па лыжных гонках правялі зборы 465 груп з Беларусі і 7м груп з Расійскай Федэрацыі.Уключаючы беларускіх біятлоністаў (70 груп), у Гарадку пабывалі спартсмены па 8 відах спорту: ад воднага пола да шорт-трэка і фрыстайлу.
На другім месцы апынулася ЗАТ “Асотна”, дзе 15 замежнікаў для палявання выдаткавалі 19700 дал. На трэццім месцы Гарадоцкая арганізацыя “”РДГА “БАПР” з экспартам у 8400 дал. Добры вынік і ў Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа, дзе замежнікі за пражыванне заплацілі 6980 даляраў.
У ТАК “Лосвіда” УП “Віцебсктурыст” – 2400 дал, але тут зп 11 месяцаў больш турыстаў з Беларусі – 4651чалавек і толькі 51 замежнік.Тут разынкай зараз з’яўляецца найперш СПА-комплекс.
І зусім мала аказана паслугаў у ПУП “Паўазер’е” – 830 даляраў. Только за апошні месяц яны справаздачу не прадставілі.
Апошні месяц адыходзячага года дае магчымасць арганізацыям туріндустрыі Гарадоцкага раёна яшчэ больш прыняць турыстаў перад Раством і навагоднімі святамі.
Л. Антонаў