Установы адукацыі Гарадоцкага раёна ўпершыню правялі турыстычны злёт на бас-востраве. Фота

14 чэрвеня на бас-востраве, дзе месціцца зараз рэзідэнцыя Снягуркі, адбыўся турыстычны злёт педагагічных работнікаў Гарадоцкага раёна.

У турзлёце удзельнічала дзевяць каманд, уключаючы каманды аддзела па адукацыі і яслі-сада №2 г. Гарадка.

Турыстычны злёт месца дзе магчыма адпачыць пасля навучальнага года і паказаць, што не вучобай адзінай жывуць  педагогі. Упершыню турыстычная паласа першкодаў размяшчалася так кампактна, што мусіць на трох сотках былі пракладзены яе шэсць этапаў.

Гэты асноўны від турзлёта выйграла каманда СШ №2, другое месца ў каманда СШ№1, а трэццяе ў Бычыхінскай СШ.

На працягу турзлёта каманды ўладкоўвалі свой быт, а таксама выпускалі турыстычную газету.

Журы прызнала пераможцамі па турыстычных навыках і быту СШ№2, Бычыхінскую і Езярышчанскую школы, а ў конкурсе газет перамагла каманда аддзела па адукацыі, а потым  прызавыя месцы занялі каманды Езярышчанскай СШ і СШ№2.

Самым крэатыўным конкурсам злёта з’яўляецца конкурс візітовак. Тут не была роўных камандзе Бычыхінскай СШ, другое месца ў Езярышчанскай СШ, а трэццяе ў аддзела па адукацыі.

Па выніках чатырох конкурсаў аднолькавую колькасць балаў набралі каманды СШ №2 і Бычыхінскай СШ, але лепшы вынік у турыстычнай паласе перашкод зрабіў пераможцам каманду СШ №2. А трэццяе месца заняла каманда Езярышчанскай СШ.

Леанід Гаравы, фота аўтара

18.06.2019