У Цэнтры дзяцей і моладзі Андрэй Сіняўскі прэзентаваў відэафільм пра сваю рэкордную велавандроўку ў Карэлію. Абноўлена

23 верасня ў Гарадоцкім Цэнтры дзяцей і моладзі,  ў праграме  Тыдня  турызма Гарадоцкага раёна для аматараў велавандровак і веласпорту адбылася сустрэча з  Андрэем Сіняўскім. Наш вядомы велавандроўнік сваім відэафільмам фактычна падвёў вынікі  рэкорднай паездкі ў Карэлію праз Пскоўскую, Наўгародскую, Ленінградскую губерніі і назад у Санкт-Пецярбург.

Напачатку сустрэы вядучы спецыяліст сектара спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкаму А.І. Грыгор’ева распавяла пра мэты і  мерапрыемствы Тыдня турызма Гарадоцкага раёна, прысвечанага Сусветнаму дню турызма, які штогод адзначаецца 27 верасня. Леанід Гаравы супрацоўнік ТІЦ ДУ “РФСК “Гарадок” распавёў пра велатурызм у свеце і ранейшыя велавандроўкі А. Сіняўскага па Беларусі і за яе межамі.

Таварыш Сіняўскі распавёў, што гэты велапаход пачаўся з нашага Езярышча і доўжыўся  у жніўні 27 дзён,  меў працягласць аж 2260 км з перападам вышынь аж 45 км, а   завяршыўся ў Прыазерску каля Санкт-Пецярбурга.

 

Андрэй падрабязна каментаваў відэфайлы, якія адлюстроўвалі яго паход. Гледачы пабачылі завочна прыгожыя мясціны Пушкінскіх гор, крэпасць 14 стагоддзя ў Ізборску, Пскова-Пячорскі     манастыр 15 стагоддзя, крэмль Пскова і яго славутыя мясціны, Вялікі Ноўгарад і іншыя прыгожыя мясціны па маршруту велавандроўкі.

 

Не менш прыгожа было Анежскае возера і Петразаводск, дзе Андрэй сустрэўся з лідэрам мясцовых велатурыстаў Уладзімірам Пашковым, які 40 гадоў займаецца велавандроўкамі. Гасцінны гаспадар запрасіў Андрэя ў госці і пачаставаў і лазняй,  і мясцовымі карэльскім прысмакамі з марошкі.

Пасля Петразаводска былі і Ладажскае возера, і вадаспады, і мрамарны кар’ер Рускеала, дзе з 18 стагоддзя дабывалі мрамар для палацаў Пецярбурга, а таксама мыс Імпіміемі з возерам Імпілампі. Увесь час тут сустракаліся малыя, як правіла без вытока лясныя азёры, якія ў Карэліі і Фінляндыі называюць па руску – ламба (ламбіна, лямбушка).

 

 

Пасля фініша велавандроўкі ў Прыазёрным Андрэй Сіняўскі яшчэ два дні прысвяціў знаёмству з Санкт-Пецярбургам і Петэргофам, а потым з Віцебскага вакзала вярнуўся ў Гарадок.

 

Прысутныя гледачы, якіх было каля 20 чалавек з цікавасцю распытвалі Андрэя пра велавандроўку, падрыхтоўку да яе і г.д., як пад час прэзентацыі, так і пасля завяршэння. Прэзентацыя прайшла ў незмушанай абстаноўцы пры узаемапавазе і высокаякасна.

Напрыканцы сустрэчы Леанід Гаравы, інструктар-метадыст па турызму, ад імя прысутных,  сектара спорту і  турызму Гварадоцкага райвыканкама і ДУ “РФСК “Гарадок”  падзякаваў Андрэя Сіняўскага за вельмі прафесійную прэзентацыю вандроўкі і уручыў буклеты і сувенір аб сустрэчы.

 

 

Фота: Таццяны Ульдрых, “Гарадоцкі веснік”

Л. Антонаў

 

24.09.2021