15 чэрвеня восем каманд ад школ раёна і аддзела па адукацыі прынялі ўдзел у турыстычным злёце ў маляўнічым месцы каля возера Арэхавае.
Спартыўная праграма турслёта складалася толькі з паласы перашкод, якая ўключала і вязанне вузлоў, і ківач, і праходжанне «балота», і ўстаноўку намёта і г.д. Першае месца заняла каманда СШ №2, другімі былі турысты Бычыхінскай СШ, а трэцція – аддзел па адукацыі.
Адначасова з паласой перашкод каманды спаборнічалі ў іншых конкурсах: краязнаўцаў, газет «Будні зьлёту», турыстычных навыкаў і побыту, кулінараў.
Завяршаў конкурсную праграму конкурс мастацкай самадзейнасці, які дазволіў камандам праявіць сваю творчасць і паказаць крэатыўнасць нумароў. Першае месца ў гэтым конкурсе падзялілі каманды Пальмінскай і Віраўлянскай школ, другімі былі ўдзельнікі турслёта з Мяжанскай СШ, а астатнія каманды сталі бронзавымі прызёрамі.
Па выніках конкурсных праграм першае месца атрымала каманда Бычыхінскай СШ, якую ўзначальваў дырэктар школы Шэнец В.М., другое месца – Пальмінскай СШ, трэцяе – СШ №1 г. Гарадка.
І ў выніку ўсіх спаборніцтваў пераможцам турслёта прызнана каманда Бычыхінскай СШ, другое месца – СШ№2, трэцяе – СШ №1.
А галоўным прызам зьлёту стаў зарад пазітыву і зносін з прыродай пасля навучальнага года.
Л. Антонаў, фота аўтара