Віцебская вобласць – адна з самых экалагічна чыстых абласцей Беларусі. Менавіта тут, на беразе возера Соміна, размясцілася сядзіба “Бабарыкі”.
Калі вы марыце з’ехаць на край свету для мернага і спакойнага адпачынку, тады сядзіба «Бабарыка» можа прапанаваць вам сёе-тое падыходнае. Яна сапраўды знаходзіцца на краі цывілізацыі, у лесе, побач з возерам Соміна.
Віцебская вобласць, дзе знаходзіцца сядзіба, лічыцца адной з самых чыстых абласцей Беларусі, і вы адчуеце жыватворнае паветра гэтых месцаў ужо праз некалькі дзён адпачынку. Тут вы зможаце правесці час у коле сям’і ці ж правесці выдатныя выхадныя ў вялікай кампаніі сяброў.
Сядзіба прапануе некалькі варыянтаў размяшчэння ў залежнасці ад колькасці гасцей.
Да вашых паслуг чатыры невялікіх 2-х павярховыя хаткі: «Вясковая», «Лясная», «Рыбацкая» і «Грыбная». У кожнай з якіх змогуць размясціцца ад 4 да 6 гасцей. Ёсць таксама домік пабольш, разлічаны на 8 чалавек – гэта «Паляўнічы дом». Калі ў вашы планы ўваходзіць святкаванне важнай падзеі, тады можна прапанаваць размяшчэнне ў прасторнай «Гасцявой» хаце на 24 чалавекі.
Усе дамы абсталяваныя зручнасцямі для пражывання, пачынаючы зручнымі ложкамі, заканчваючы самай дробнай бытавой тэхнікай, якая палягчае жыццё сучаснага чалавека. Кожны дом мае тэрасу з відам на прыроду, пры кожным доме ёсць зона для падрыхтоўкі шашлыка.
Аматарам лёхкага пару дакладна спадабаецца сядзіба ў Віцебскай вобласці «Бабарыкі». Бо тут пабудавана адразу тры лазні, куды гаспадары ўклалі ўсю сваю любоў і клопат, бо ведаюць: правільна арганізаваная лазня здольная тварыць цуды з любым чалавекам. Першая лазня на сядзібе – «Іронія лёсу», яна размешчана на беразе возера і разлічана на 3-4 чалавекі. Другая лазня – «Ляпата», дзе ёсць прасторная парная, душавая, месца для адпачынку, адкрытая тэраса з выглядам на сажалку. Трэцяя лазня для сапраўдных знатакоў – «Лазня па-чорнаму», пасля якой рэкамендуецца акунуцца ў прахалоднае возера.
Прыязджайце ў сядзібу «Бабарыка» для спакойнага і гарманічнага адпачынку на прыродзе, папарцеся ва ўпадабанай лазенцы і адчуеце сябе поўным сіл і энергіі!
Бабарыка Усадьба