На 7-ы міжнародны турнір па міні-футболе Кубак «Хмеля» ў Гарадку заяўленая каманда зорак беларускай эстрады Art-Stars

25-26 жніўня ў Гарадку адбудзецца 7-ы міжнародны турнір па міні-футболе Кубак «Хмеля» з удзелам 24 каманд, якія будуць на папярэднім этапе 25 жніўня спаборнічаць у чатырох групах па 6 каманд у кожнай.

Гэты турнір «Хмеля» ў Гарадку збірае каманды з трох краін – Беларусі, Расіі і Латвіі.

На сёння гэта такія каманды ў спісачным складзе турніру:

Эга Арт (Віцебск)
Пажтэхніка (Віцебск)
KiberRoom (Віцебск)
Даламіт (Віцебск)
Арыён (Віцебск)
Цеплавік (Віцебск)
Хмяльны Гарадок (Віцебск / Гарадок)
Дзецкасельскі (Гарадок)
Калінпрадукт (Навалукомль)
Інструманткамплект (Барысаў)
Нафтан (Наваполацк)
Атлетык (Магілёў)
Дзінас – Noho (Докшыцы)
Grizzly (Мінск)
MPR (Мінск)
Art-Stars (Мінск)
Тэнце (Рыга)
TFK (Саласпілс) – прыгарад Рыгі
Хмельныя Вікінгі (Пскоў)
Байер (Смаленск)
Авангард (Смаленск)
Легіён (Ярцава) – Смаленская вобласць.
СВАЕ-Rewort (Сергіеў Пасад)
Трыюмф (Пскоў).

Звяртае на сябе ўвагу і ўдзел у турніры каманды Art-Stars з Мінска, якая фарміруецца з зорак беларускай эстрады. Ўяўленне аб камандзе можа даць рэпартаж пра матч каманды Art-Stars ў г. Гродна з камандай старшыні Гродзенскага гарвыканкаму: http://art-stars.by  .

Заяўка зорнай каманды артыстаў на турнір у Гарадку наступная:

 

Арганізатары турніру вядуць сваю групу ў сетцы Вконтакте: https://vk.com/khmelcup2018, якая прысвечана 7-му Кубку «Хмеля» ў Гарадку. У ёй распавядаецца пра каманды, якія заяўлены на турнір.

Звяртае на сябе ўвагу тое, што ёсць новая каманда «Хмяльны Гарадок» з футбалістаў Віцебска і Гарадка, замест ранейшых каманд ФК «Хмель» і ФК «Гарадок».

Варта адзначыць, што гэты турнір добры час баўлення для турыстаў, таму што акрамя футбола, гледачоў чакае цікавая праграма: Выдатная музыка ад арганізатараў і лепшых ды-джэяў горада Віцебска; прызы і падарункі ад партнёраў турніру для ўдзельнікаў і заўзятараў; пенныя халодныя напоі; сакавіты свежы шашлык; другі Адкрыты турнір па Beer-понг!

Л. Антонаў

13.08.2018