ДПУ “Карыцiнскi мох” прапануе змешаны турыстычны маршрут «Блакітнае кальцо»

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Карыцiнскi мох» аказваюць практычную дапамогу пры правядзенні паходаў рознай катэгорыі складанасці, а таксама арганізоўваюць і праводзяць сплавы. Адным з такіх паходных маршрутаў з’яўляецца змешаны турыстычны маршрут «Блакітнае кальцо» па тэрыторыі Сурмiнскага заказніка. Даўжыня маршруту – 21.5 км, а працягласць – 2 дня.

Камбінаваны водна-пешаходны двухдзённы паход па заказніку «Сурмiно» ўключае сплаў па р.Обаль і пешы паход праз лясны масіў да в. Сурмiно.

Маршрут ідзе па звілістых берагах ракі Обаль. Тут робім прывал з начлегам, рыбалкай, вывучаем флору і фауну, актыўна адпачываем.

Раніцай пачынаем пешы маршрут.

Рухаемся па лесе, дзе знаходзіцца лясны масіў з геапатагенай зонай і народнай назвай «Вядзмаркbн лес» ў бок в. Сурмiно, і з ўсходняга боку воз. Белае.

Ажыццявіць паход дапаможа дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Корытинский мох», якое падае ў пракат: лодкі ПВХ, лодка шклапластыка, матор лодкавы ў камплекце з АКБ, палаткі 2-х, 3-х, 4-х мясцовыя, спальнікі, заплечнікі, камізэлькі выратавальныя, тэнт навясны, посуд турыстычны, мэбля турыстычная ў асартыменце, а таксама паслугі гіда-правадніка па маршруце.

Звяртайцеся 211573, Віцебская вобласць, г. Гарадок, вул.Савецкая, 19, тэлефон: +375 2139 50859, е-mail: gpu.kor@tut.by

Л. Антонаў

21.06.2018

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *